Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны

95 гадоў з дня нараджэння П. Р. Каранчука // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. – С. 99.

95 гадоў з дня нараджэння П. Р. Каранчука (1924)

Каранчук Павел Рыгоравіч нарадзіўся ў 1924 г. у в. Магдалін. 3 1948 г. працаваў старшынёй калгаса «Новы шлях» Кобрынскага раёна, які быў у ліку тых гаспадарак, на базе якіх праводзіліся рэспубліканскія семінары па сельскай гаспадарцы. Першы сакратар ЦК КПБ Пётр Міронавіч Машэраў бываў у гэтай гаспадарцы неаднаразова. Будучы пенсіянерам, актыўна працаваў у ветэранскіх арганізацыях, быў старастай вёскі Магдалін. У 1985 годзе Павел Рыгоравіч захапіўся тапаніміяй. У мясцовай газеце “Кобрынскі веснік” апублікаваны шэраг артыкулаў пад рубрыкай “Деревенька моя”. У час падрыхтоўкі, збору матэрыялаў і выдання кнігі “Памяць. Кобрынскі раён” Каранчук П. Р. прымаў актыўны ўдзел у яе выданні. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, «Знак Пашаны», іншымі ўзнагародамі. Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна.

Долготович, Б. Д. Коренчук Павел Григорьевич / В. Д. Долготович // Почётные граждане белорусских городов : биографический справочник

/ Б. Д. Долготович. – Минск, 2008. – С. 30-31.

Каранчук Павел Рыгоравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 427. – (Вызначыліся працай).

Павел Григорьевич Коренчук // Они награждены орденом Ленина : альбом. – Кобрин, 1981.

Павел Григорьевич Коренчук : [биографический очерк] : альбом. – Магдалин, 2003. — 19 с. : фото.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.