Біяграфічны нарыс

Мілаянін

Іван Фёдаравіч

біяграфічны нарыс

Мілаянін Іван Фёдаравіч нарадзіўся 17 красавіка 1912 года ў в. Васільеўка Палтаўскай вобласці (Украіна).

У 1934 годзе прызваны ў Чырвоную армію. Пасля заканчэння школы малодшых камандзіраў прызначаны памочнікам камандзіра ўзвода школы, прымаў удзел у вызваленчым паходзе Чырвонай арміі ў Заходнюю Украіну ў 1939 годзе.

У Вялікую Айчынную вайну на фронце з ліпеня 1941 года. Пачынаў вайну ў званні малодшага лейтэнанта, скончыў маёрам. І. Ф. Мілаян ваяваў на Сталінградскім фронце, удзельнічаў у вызваленні Данбаса, Нікалаева, Нікопаля, Баранавічаў, Брэста, Кобрына. Прымаў удзел у разгроме варожай групоўкі ў Усходняй Прусіі, узяцці г. Кенігсберга. Удзельнік штурму Берліна. Да 1946 года працягваў службу ў Чырвонай Арміі. З 1946 па 1955 год працаваў у апараце Брэсцкага абкама партыі. У 1952 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.

У чэрвені 1955 года І. Ф. Мілаянін абраны старшынёй калгаса «Перамога» Кобрынскага раёна. Сельскай гаспадарцы аддаў восем гадоў напружанай працы — гэта быў час станаўлення калектыўнай формы гаспадарання. З 1963 года ўзначаліў Кобрынскую міжкалгасную будаўнічую арганізацыю. З 1972 года Іван Федаравіч — персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння. Гэты энергічны чалавек і на пенсіі не мог сядзець без спраў: яшчэ шмат гадоў працаваў памочнікам начальніка аддзела рабочага забеспячэння «Галоўпалессевадбуд» па кадрах.

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны I-й і II-й ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі «За ўзяцце Кенігсберга», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «За трудовое отличие», «За доблестный труд».

Рашэннем Кобрынскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 15.09.1987 года № 237 Мілаяніну Івану Фёдаравічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына».

Памёр І. Ф. Мілаянін 1 чэрвеня 1994 года.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.