2020 Па працы і пашана

Каранчук Павел Рыгоравіч // Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – С. 20-21 : фат.

КАРАНЧУК Павел Рыгоравіч. Нарадзіўся 11 кастрычніка 1924 года ў вёсцы Магдалін Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Магдалін Кобрынскага раёна) у сям’і сялян. Да вайны атрымаў сямігадовую адукацыю. Па заканчэнні рускамоўнай школы ў горадзе Кобрыне атрымаў у сельскім Савеце накіраванне на вучобу ў ФЗА г. Магілёва. Аднак вучыцца не прыйшлося: у самым пачатку лета памёр бацька, а праз два тыдні пачалася Вялікая Айчынная вайна. Пасля вызвалення родных мясцін ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Павел Каранчук быў адпраўлены на аднаўленне Дняпроўска-Бугскага канала. З 1947 па 1948 год ён сакратар камсамольскай арганізацыі Кіселявецкага сельскага Савета. У 1949 годзе ўступіў у рады камуністычнай партыі. З 1948 года (у 23 гады) Павел Каранчук быў выбраны першым старшынёй калгаса «Новы шлях» Кобрынскага раёна, які нязменна ўзначальваў на працягу 36 гадоў. Калгас «Новы шлях» быў у ліку тых гаспадарак, на базе якіх праводзіліся рэспубліканскія семінары па сельскай гаспадарцы. Павел Рыгоравіч неаднаразова выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, чатыры склікання выбіраўся дэпутатам Кобрынскага раённага Савета народных дэпутатаў, шмат разоў — дэпутатам Кіселявецкага сельскага Савета народных дэпутатаў. Яркі і плённы працоўны шлях П. Р. Каранчука адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі — ордэнамі Леніна, «Знак Пашаны», медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна». На пенсіі Павел Рыгоравіч таксама не сядзеў без справы, займаўся краязнаўчай працай. Невычэрпная працавітасць і аўтарытэт набылі яму павагу сярод людзей. З 1987 па 1988 год ён працаваў старшынёй раённага савета ветэранаў, з 1997 па 2001 год — старастам в. Магдалін. У 1985 годзе Павел Рыгоравіч захапіўся тапанімікай – навукай пра паходжанне геаграфічных назваў. У час падрыхтоўкі, збору матэрыялаў і выдання кнігі «Памяць. Кобрынскі раён» П. Р. Каранчук прымаў актыўны ўдзел у яе выданні. Рашэннем Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта ад 18.08.2005 г. № 786 Каранчуку Паўлу Рыгоравічу было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

9 красавіка 2012 года П. Р. Каранчук памёр.

Ардэнаносцы. Каранчук Павел Рыгоравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 427. – (Вызначыліся працай).

Долготович, Б. Д. Коренчук Павел Григорьевич / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 30-31.

Павел Григорьевич Коренчук // Они награждены орденом Ленина : альбом. — Кобрин, 1981.

Коренчук Павел Григорьевич // Кобрынскі веснік. – 2012. — 14 красавіка. – С. 12.

9 апреля ушел из жизни Почётный гражданин Кобринского района П. Г. Коренчук.

Сацук, А. Рождённый октябрём / Алексей Сацук // Кобрынскi веснiк. — 2010. — 6 лістапада. — C. 2.

Трудовая деятельность П. Г. Коренчука – это целая историческая эпоха в биографии нашей страны.

Шевченко, А. Судьба председателя / Алла Шевченко // Кобрин-информ. – 2007. — 3 мая. – С. 3.

Павел Григорьевич Коренчук — Почетный гражданин Кобринского района, кавалер ордена Ленина и «Знак Почета».

Коренчук, П. «Не все умеют командовать…А руководить — это, знаете ли, искусство» / Павел Коренчук ; [беседовала] Валерия Корыстина // Кобрынскі веснік. – 2005. – 17 снежня. – С. 3.

         Интервью с Почетным гражданином Кобринского района П. Г. Коренчуком.

Почётные граждане Кобринского района // Кобрынскі веснік. – 2005. – 24 жніўня.

О присвоении звание «Почётный гражданин Кобринского района» Коренчуку Павлу Григорьевичу, Сухареву Владимиру Ивановичу.

Петров, П. Из одного металла льют медаль за бой, медаль за труд / Петр Петров // Заря. — 2004. – 24 февраля.

Богата Кобринщина на людей, ставших ее гордостью и славой, в их числе и Павел Григорьевич Коренчук.

Коренчук Павел Григорьевич // Список почетных граждан города Кобрина, Кобринского района / Отдел идеологической работы Кобринского исполкома. – Кобрин, 2002. – С. 3.

Павел Григорьевич Коренчук : [биографический очерк] – Магдалин, 2003. – 19 с. : фото.

Каранчук Павел Рыгоравіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю:біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук. – Кобрын, 2018. – С. 38-41.

95 гадоў з дня нараджэння П. Р. Каранчука // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. – С. 99.

Ганарымся земляком. Павел Рыгоравіч Каранчук//Каб не абарвалася нітка памяці… :нарыс аб краязнаўцах Кобрыншчыны / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2009. – С. 34-38.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.