2020 Бакун, А. Марыя Клачковіч

Бакун, А. [ Марыя Клачковіч] / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. – 2020. – 18 ліпеня (№ 55). – С. 4.

Марыя Клачковіч — ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна.

Марыя Клачковіч, ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна:

– Месца нараджэння, безумоўна, назаўсёды застанецца для чалавека куточкам, куды яму будзе хацецца вяртацца зноў і зноў. Але яшчэ больш важнай для кожнага з нас з’яўляецца тая мясціна, дзе ты пабудаваў свой дом, сям’ю, выхаваў дзяцей, той край, служэнню якому прысвяціў сваё жыццё. Мая малая радзіма – Драгічыншчына, а мой лёс – Кобрыншчына. У Бельскай базавай школе я рабіла свае першыя крокі ў прафесіі – выкладала хімію і біялогію. Ад вопытных педагогаў і мудрых вяскоўцаў атрымала жыццёвыя ўрокі, якімі заўсёды карысталася. Галоўныя з іх – з самаадданасцю працаваць, з павагай адносіцца да калег, з любоўю да блізкіх.

Работа на пасадзе дырэктара Кобрынскага дзяржаўнага ліцэя сферы абслугоўвання, якой я аддала шмат гадоў, стала сэнсам майго жыцця. Той час я згадваю з асаблівай асалодай. З камандай аднадумцаў мы рабілі ўсё, каб наш ліцэй быў лепшым не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы. І зараз мне вельмі прыемна, што на тым падмурку, які мы калісьці заклалі, установа будуе сваю будучыню. Значыць, жыццё не прайшло марна, значыць, і я ўнесла ў дабрабыт роднай Кобрыншчыны сваё маленькае зярнятка.

Запісала Алена БАКУН.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.