2016 Бурдыка Захавальнік гісторыі

Бурдыка, В. Захавальнік гісторыі / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. – 2016. – 11 лістапада. – С. 11.

Летапісцам Кобрыншчыны лічаць Аляксея Міхайлавіча Мартынава.

Захавальнік гісторыі

А яшчэ ягоназываюцъ летапісцам Кобрыншчыны. I, сапраўды, бадай, не было ў гісторыі гэтага краю такого чалавека, які б гэтак апантана займаўся вывучэннем яго мінуўшчыны

Так, у кожнага горада, ды, напэўна, увогуле ў кожнага населенага пункта, ёсць запаветныя імёны людзей, якія заўсёды на слыху. Яны, нібы зоркі на небасхіле, зіхацяць доўга і шчодра асвятляюць шлях усім іншым, уяўляючы сабой сапраўдны ўзор служэння Радзіме і свайму народу. Для кабрынчан такой зоркай стаў Аляксей Міхайлавіч Мартынаў. Нарадзіўся ён 7 жніўня 1904 года ў горадзе Кобрыне ў сям’і народнага настаўніка Міхаіла Якаўлевіча Мартынава. 3 самага ранняга дзяцінства пачаў праяўляць выдатныя здольнасці. 3 1911 года стаў вучыцца ў Кобрынскім прыходскім вучылішчы. Аднак у сувязі з Першай сусветнай вайной вучоба была перарвана, сям’я эвакуіравалася ў горад Рагачоў Магілёўскай губерніі, дзе знаходзілася да 1922 года. На 65-ым годзе жыцця раптоўна памёр бацька, і маці, Параскева Антонаўна, вырашыла вярнуцца на радзіму.

У Кобрыне Аляксей Мартынаў працаваў чорнарабочым на лесазаводзе і перабіваўся выпадковымі заробкамі, быў сезонным рабочым, займаўся садоўніцтвам на прысядзібным участку. Клопат аб маці і малодшых дзецях, пастаянны недахоп грошай не дазвалялі маладому чалавеку вучыцца далей, хоць ён і вельмі цягнуўся да ведаў. Імкненне вучыцца было такім моцным, што заняўся самаадукацыяй. Яго інтарэсы ў навуках былі даволі шырокімі, ахоплівалі розныя галіны ведаў і мастацтваў. Аляксей Міхайлавіч самастойна авалодаў англійскай, французскай, нямецкай, польскай і ўкраінскай мовамі, засвоіў нават эсперанта. Захапляўся чытаннем твораў класікаў сусветнай літаратуры, сам спрабаваў пісаць літаратурныя творы. Аб сур’ёзным інтарэсе да літаратуры сведчыць перапіска маладога Аляксея Мартынава з рускімі пісьменнікамі і выдаўцамі, якія жылі ў эміграцыі ў краінах Заходняй Еўропы. Захавапіся пісьмы да яго ад Міхаіла Арцыбашава, Марка Алданава, Міхаіла Асаргіна і нават ад Івана Буніна. Вялікі пісьменнік разгледзеў у Мартынаве зярняты таленту і рэкамендаваў не кідаць заняткаў літаратурай, аднак раіў адначасова мець больш стабільную крыніцу даходаў.

Любоў да літаратуры прайшла праз усё жыццё Аляксея Міхайлавіча. Мне давялося не- аднойчы бываць у яго дома, дзе асабліва ўразіла бібліятэка. Некалькі тысяч тамоў унікапьных кніг, партрэты любімых пісьменнікаў на сценах — усё гэта сведчыла аб тым, што літаратуру тут любяць. А літаратурная і публіцыстычная спадчына самога Аляксея Міхайлавіча і сёння карыстаецца вялікай папулярнасцю ў аматараў літаратуры, краязнаўства, гісторыі.

Талент заўсёды шматгранны. Вось і ў асобе Аляксея Мартынава гэта яскрава бачылася. Ён захапляўся выяўленчым мастацтвам і сам выдатна маляваў, любіў народныя песні і музыку, выдатна ведаў сусветную гісторыю і гісторыю Кобрыншчыны. Яго гістарычныя, краязнаўчыя, публіцыстычныя артыкулы мясцовыя газеты публікуюць яшчэ і сёння, праз шмат гадоў пасля яго смерці.

Памятаю, Апяксей Міхайлавіч расказваў, што яго бацька вельмі хацеў, каб сын атрымаў вышэйшую адукацыю. Аднак спачатку Першая сусветная вайна, потым рэвапюцыі так і не далі здзейсніцца гэтай бацькавай мары. Апяксей Мартынаў не атрымаў дыплома аб вышэйшай адукацыі. Ды самааду- кацыя зрабіла яго адным з самых адукаваных людзей не. толькі Кобрыншчыны. Не існавала такога пытання, якое магло б застаць Аляксея Міхайлавіча знянацку. А размаўляць ён мог гадзінамі на самыя розныя тэмы з самымі кампетэнтнымі людзьмі нават у спецыяльных галінах навукі.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе Аляксея Мартынава ўзялі на працу ў Часовае ўпраўленне Кобрынскага ўезда: спачатку наладжваць службу сувязі, потым арганізоўваць гарадскую бібліятэку, загадваў якой да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У час фашысцкай акупацыі Мартынаў супрацоўнічаў з падпольшчыкамі і партызанамі, а перад прыходам Чырвонай Арміі нанёс на карту горада схему размяшчэння ва- рожых дотаў і іншых кропак абароны, таксама месцы дыслакацыі вайсковых злучэнняў фашыстаў і перадаў яе наступаючым савецкім войскам.

Але найбольш ярка праявіліся здольнасці Аляксея Мартынава ў той час, калі ён працаваў дырэктарам ваенна- гістарычнага музея імя А. В. Суворава. Само яго назначэнне на гэту пасаду ў жніўні 1946 года было незвычайным. Справа ў тым, што на кіруючыя, а асабліва ідэалагічныя пасады тады ставілі толькі камуністаў, у выключных выпадках — перспектыўных камсамольцаў. Мартынаў жа не быў ні тым, ні другім. I толькі жыццё даказала, што ўлада не памылілася, назначыўшы дырэктарам музея менавіта Аляксея Мартынава — так бы мовіць, «бес партыйнага бальшавіка».

Домік А. В. Суворава, які павінен быў стаць музеем вялікага палкаводца, дастаўся Мартынаву ў жудасным стане: перакошаныя сцены, паўразбураны дах. Фашысцкія акупанты выкарыстоўвалі яго ў якасці… канюшні. А потым яшчэ і мясцовыя жыхары ледзь не разабралі будынак на дровы. Дзякуючы стараниям Аляксея Міхайлавіча домік не толькі захаваўся, але і хутка стаў своеасаблівай візітнай карткай Кобрына, музей імя А. В. Суворава атрымаў вядомасць далёка за межамі рэспублікі.

32 гады прабыў Аляксей Мартынаў на «капітанскім мосціку» музея, усяго сябе прысвяціў любімай справе. Аб тым, як ён папаўняў музей новымі экспанатамі, ходзяць цэлыя легенды. Напрыклад, калі ў горадзе Ізмаіл былі знойдзены ядры для гармат далёкіх сувораўскіх часоў, дырэктар музея паехаў за тысячы кіламетраў і прывёз іх у Кобрын у… чамаданах. А бясцэнную шаблю 18-га стагоддзя даставіў з Ленінграда ў агульным вагоне цягніка ў рэчавым мяшку, паклаўшы яго пад галаву замест падушкі, каб не ўкралі па дарозе.

Пра Аляксея Міхайлавіча Мартынава можна расказваць бясконца. Ён не абмяжоўваўся толькі выкананнем сваіх службовых абавязкаў, хоць сувораўскі музей і быў яго любімым дзіцём. Адначасова на працягу амаль 7 гадоў Мартынаў на грамадскіх пачатках узначальваў раённае аддзяленне таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. На гэтай пасадзе ён шмат зрабіў і па захаванні існуючых помнікаў, і па ўвекавечванні месцаў, звязаных з гісторыяй Кобрыншчыны.

Па яго ініцыятыве і пры яго непасрэдным удзеле ў 1974 годзе да 30-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у раёне было ўстаноўлена 24 абяліскі з мемарыяльнымі дошкамі, прысвечанымі па- дзеям Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуючы актыўнай дзейнасці Апяксея Міхайлавіча і, зноў жа, па яго ініцыятыве ў 1948 годзе быў заснаваны парк культуры і адпачынку імя А. В. Суворава, у 1950-м — устаноўлены два бюсты Суворава (адзін каля музея, другі ў парку), а ў 1964-м — помнік А. В. Сувораву ў цэнтры горада. Вельмі шмат ён папрацаваў таксама над тым, каб устанавіць дату першага пісьмовага ўпамінання аб Кобрыне — тым самым яго родны горад нарэшце набыў свой дзень нараджэння. Ды і ўвогуле, гэты чапавек да самых маленькіх драбніц ведаў гісторыю кожнай вуліцы, кожнага старога дома і паступова стаў захавальнікам гісторыі горада, дзе нарадзіўся, вырас і адбыўся як асоба.

Успамінаю такі факт. У канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў, калі ў краіне наступіў таварны голад і людзі разбіралі ў гандлёвых кропках усё, што траплялася на вочы, я часта заставаў Аляксея Міхайлавіча ў… кніжным магазіне. Тут ён адшукваў цікавыя выданні для папаўнення сваёй бібліятэкі. I яшчэ памяць нагадвае адну размову з сябрам Мартынава і яго цёзкам Аляк- сеем Міхайлавічам Сушчуком. Апошні расказаў мне аб тым, што яшчэ ў маладым узросце Мартынаў захварэў на туберкулёз, медыкі нічым тады не маглі яму дапамагчы. I ён самастойна змагаўся з гэтай хваробай — галаданнем, плаванием, ёгай ды яздой на веласіпедзе. 3 таго часу да ўрачоў больш не звяртаўся.

Аляксей Міхайлавіч Мартынаў памёр 15 лістапада 1999 года ў 95-гадовым узросце. За актыўную работу ўзнагароджаны медалём імя Н. К. Крупскай, шматлікімі граматамі, каштоўнымі падарункамі. Ён быў ганаровым грамадзянінам Кобрына. А на доме, дзе жыў (вуліца Чырвонаармейская, 39), устаноўлена мемарыяльная дошка.

Вячаслаў БУРДЫКА, «НТ»,

 г. Кобрын.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.