2015 Сталі грамадзянамі. Ганаровымі

Сталі грамадзянамі. Ганаровымі // Народная трыбуна. – 2015. – 23 студзеня. – С. 3.

Звання «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» ўдастоены Марыя Клачковіч, Уладзімір Кузіч і Іван Мароз.

Сталі грамадзянамі. Ганаровымі

На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 75-годдзю ўтварэння раёна, пасведчанні аб прысваенні звання «Ганаровы грамадзянін Коб-рынскага раёна» ўручаны заслужанаму настаўніку Рэспублікі Беларусь, былому дырэктару Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання Марыі Клачковіч, заслужанаму работніку сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, старшыні раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, былому дырэктару ААТ «Стрыгава» Уладзіміру Кузічу і былому дырэктару ААТ «Кобрынаграмаш» Івану Марозу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.