2014 Дубіна Служыў ён музам сэрца ўвесь свой век

Дубіна, Л. Служыў ён музам сэрца ўвесь свой век / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. – 2014. – 30 жніўня. – С. 3.

Да 110-годдзя з дня нараджэння А. М. Мартынава.

Служыў ён музам сэрца ўвесь свой век

22 жніўня 2014 года ў Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А.В. Суворава адбылося мерапрыемства «У нагу з XX стагоддзем», прысвечанае 110-годдзю з дня нараджэння Аляксея Міхайлавіча Мартынава. Ушанаваць памяць гэтага неардынарнага чалавека прыйшлі людзі, якія ведалі яго асабіста, знаёмыя з яго творчасцю, прыхільнікі.

Сцэнарый быў пабудаваны так, каб гледачы маглі цалкам акунуцца ў атмасферу часу Аляксея Мартынава і адчуць, чым жыў гэты чалавек. Пра першага дырэктара музея расказала загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Кобрынскага ваенна-гістарычнага музёя імя А. В. Сувора­ва Алена Рысь.

Аляксей Мартынаў усё жыццё сумленна служыў Радзіме. Ён унёс вялікі ўклад у захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцяў Кобрынскага раё­на. Быў ініцыятарам увекавечання месцаў, звязаных з гістарычнымі падзеямі на Кобрыншчыне. Пры яго непасрэдным удзеле ўстаноўлены 24 абеліскі з мемарыяльнымі дошкамі, прысвечанымі падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Па ініцыятыве Аляксея Міхайлавіча ў 1948 годзе быў заснаваны парк куль-  туры і адпачынку імя А. В. Суворава, крыху пазней установлены два бюсты палкаводца і помнік.

Аляксей выхоўваўся ў класічнай патрыярхальнай сям’і. 3 юнацкіх гадоў добра вучыўся і меў вялікі творчы патэнцыял. Яго інтарэсы, захапленні былі разнастайнымі і ахоплівалі многія галіны ведаў: літаратуру, публіцыстыку, замежныя мовы, гісторыю, мастацтва.

Першая сусветная вайна, жахі, якія перажывалі людзі ў той час, на- заўсёды захаваліся ў памяці Аляксея Мартынава. У дваццаць чатыры гады

хлопец напісаў апавяданне «Дух вайны», аповесць «Уладальнік свету», у якіх

прадстаўлены яго глыбокадумныя разважанні  аб вайне. Да болю пранікнённа  

прагучалі ўрыўкі з гэтых твораў.

Родныя А. М. Мартынава. Злева направа: Галіна Гулевіч, Марыя Мартынава, Таццяна Цыбуленка

Тэма ваеннай гісторыі стала вызначальнай у жыцці прафесіі Аляксея Міхайлавіча. 4 жніўня 1946 года ён быў прызначаны дырэктарам Кобрынскага музея імя А.В. Суворава. Дамок вялікага рускага палкаводца дастаўся яму ў паўразбураным стане. Дзякуючы Аляксею Мартынаву ваенна-гістарычны музей стаў візітнай карткай горада. Аб яго станаўленні  расказаў сам Мартынаў з фрагмента відэароліка музейнага архіва.  Аляксей  Міхайлавіч сабраў унікальныя калекцыі музейных прадметаў. Зараз тут арганізавана новая выстава «Першая сусветная вайна ў плакатным мастацтве» з нагоды  100-годдзя пачатку Вялікай вайны, аб якой гледачам расказала супрацоўнік музея Лілія Кірылюк.

На сустрэчы прысутнічала і пераемніца Марты­нава — Ніна Кладчанка, якой пашанцавала працаваць з Аляксеем Міхайлавічам, вучыцца ў яго пра- фесійнаму майстэрству і жыццёвай мудрасці.

Памяць Аляксея Мар­тынава ўшаноўваюць і ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх за- хопнікаў Аляксей Міхайлавіч аднавіў дзейнасць гарадской бібліятэкі. Галоўны бібліёграф ЦБС Святлана Курачук падарыла музею дыск — элек­тронны носьбіт яго артыкулаў.

У 15-й зале экспазіцыі з нагоды ўшанавання памяці першага дырэктара была арганізавана выстава яго публікацый у газе­тах, а таксама выстава кніг, прысвечаных  Першай сусветнай вайне.

Якім быў гэты дзіўны чалавек у штодзённым жыцці, у адносінах да блізкіх, расказала яго дач­ка — Марыя Мартынава. Яна памятае бацьку доб­рым, адкрытым, з кнігай у руках. Ён ніколі не павышаў голасу, быў стрыманы.

На мерапрыемстве прысутнічалі і іншыя сваякі Аляксея Міхайлавіча, а таксама сусёдзі.

Вучаніцы сярэдняй школы № 1 г. Кобрына Марыя Кавалевіч і Марына Іванюк пад кіраўніцтвам педагога Наталлі Рагачук прадставілі прэзентацыю навукова-даследчай работы «Служыў ён музам сэрца ўвесь свой век», прысвечанай асобе Аляксея Мартынава. Выступленні Вікторыі Лукашук і квартэта народнай музыкі Палаца Культуры «Камертон» пад кіраўніцтвам Зоі Ястрэмскай дапамаглі гледачам адчуць, якія перавагі ў паэзіі і музыцы меў Аляксей Міхайлавіч. Многа паэтычпых твораў прысвяціла гэтаму чалавеку кабрынчанка Эмілія Сушко.

Аляксей Мартынаў да дробных падрабязнасцяў ведаў гісторыю роднага Кобрына, кожнай вулачкі, кожнага старэнькага дома, сам таго не падаз- раючы, паступова станавіўся захавальнікам гісторыі горада.

За актыўную краязнаўчую работу Аляксей Міхайлавіч  узнагароджаны медалём імя Н.К. Крупскай, быў ганаровым грамадзянінам Кобрына. На доме, дзе ён жыў, усталявана мемарыяльная дош­ка. Зусім нядаўна імем Мартынава была названа адна з новых вуліц горада.

Людміла ДУБІНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.