2007 Падзяка за мужнасць

Падзяка за мужнасць // Кобрынскі веснік. – 2007. – 30 чэрвеня.

За мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні дзяцей на вадаёме, Прэзідэнт аб’явіў Падзяку дырэктару ААТ «Стрыгава» Уладзіміру Кузічу.

Падзяка за мужнасць

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь паведаміла, што за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні дзяцей на вадаёме, Прэзідэнт аб’явіў Падзяку дырэктару ААТ «Стрыгава» Уладзіміру Кузічу. Нагадаем, што мінулым летам Уладзімір Рыгоравіч выратаваў дзвюх дзяўчынак — Алену і Ганну, якія тапіліся ў мясцовым стрыгаўскім вадаёме. У такой экстрэмальнай сітуацыі дырэктар ААТ «Стрыгава» не разгубіўся, а дзяўчынкі і сёння радуюць поспехамі сваіх бацькоў.

Ул. інф.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.