2001 Сідарук Праскоўя Сямёнаўна

Сідарук Праскоўя Сямёнаўна : [некралог] // Кобрынскі веснік. – 2001. – чэрвень. – С. 4.

СІДАРУК

Праскоўя Сямёнаўна

На 92-ім годзе жыцця 2 чэрвеня 2001 г. памерла Праскоўя Сямёнаўна Сідарук — ганаровая грамадзянка г. Кобрына, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, актыўная ўдзельніца падпольнага камуністычнага руху ў гады, калі заходнія вобласці Беларусі былі «Крэсамі ўсходнімі» складзе буржуазнай Польшчы.

Яе біяграфія — жыццёвая і працоўная — у многім тыпічная для заходніх беларусаў старэйшага пакалення, якія зведалі на сабе акупацыйны рэжым і панскі прыгнёт, з маладых гадоў уключаліся ў вызваленчую палітычную барацьбу.

П. С. Сідарук нарадзілася ў 1909 годзе ў в. Ілаўск Кобрынскага павета. Да 1928 года працавала ў гаспадарцы бацькоў, а наступныя чатыры гады была работніцай у швейнай майстэрні ў г. Кобрыне. Тут у 1931 годзе яна ўступіла ў кампартыю Заходняй Беларусі. У 1932 годзе за палітычную дзейнасць і прыналежнасць да КПЗБ была асуджана да двух гадоў турэмнага зняволення, а пасля кароткага знаходжання на волі, у 1935 г. зноў стала палітвязнем у польскай турме, дзе знаходзілася да 1939 года.

Пасля вызвалення Заходняй Беларусі Чырвонай Арміяй у верасні 1939 г, П. С. Сідарук актыўна ўкпючылася ў наладжванне новага жыцця. Кароткі час яна загадвае дзіцячым садам у г. Кобрыне, а ў 1940 годзе пераязджае ў Саратаўскую вобласць Расіі, дзе да 1943 г. працуе старшынёй сельскага Савета ў м. Гарадзец, падлікоўцам ў калгасе «20 гадоў Кастрычніка».

У 1943 г. П. С. Сідарук становіцца курсантам спецшколы ў г. Маскве, а пасля заканчэння гэтай школы ў студзені 1944 г. была перакінута на акупіраваную фашыстамі тэрыторыю інструктарам Антопальскага падпольнага райкома КПБ у партызанскім атрадзе імя Кірава.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі ў 1944 годзе Праскоўя Сямёнаўна кароткі час працуе трэцім сакратаром Антопальскага РК КПБ, а з канца 1944 па 1946 г. г. з’яўлялася слухачом партшколы пры ЦК КПБ у г. Мінску.

Пасля заканчэння партшколы і да 1948 г. П. С. Сідарук загадвае аддзелам па рабоце сярод жанчын Кобрынскага РК КПБ, а з 1948 па 1953 г. г. яна — трэці сакратар гэтага райкома. У 1953 г. Праскоўя Сямёнаўна пераходзіць на савецкую работу і на працягу шасці гадоў працуе намеснікам старшыні Кобрынскага райвыканкома.

У 1959 годзе П. С. Сідарук выйшла на пенсію. Але яшчэ шмат гадоў яна прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці горада і раёна.

За баявыя заслугі ў Вялікай Айчыннай вайне, пра- цоўную дзейнасць П. С. Сідарук узнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, яна выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР другога склікання.

На ўсіх пастах, якія давярала ёй дзяржава, Праскоўя Сямёнаўна праяўляла ўласцівыя ёй настойлівасць, прынцыповасць, арганізатарскія здольнасці, была заўсёды ўважлівай да патрэб і запытаў людзей.

Светлая памяць аб Праскоўі Сямёнаўне Сідарук надоўга захаваецца ў сэрцах тых, хто яе ведаў і працаваў з ёю.

С. Д. Ашмянцаў, В. А. Бялінскі, В. I. Садоўская, М. B. Кожух, М. В. Токар, М. М. Кукін, А. У. Лесік, М. П. Якаўчук, А. С. Батулін, А. У. Кузіч, В. В. Дзмітраніца, А. Я. Міхалюк, М. А. Уласава, I. С. Булах, I. П. Мароз, К. C. Канюка, Я. М. Мікіцюк, А. А. Кавалевіч, П. К. Есіс, С. А. С’едзін, В. I. Прастакоў, Г. В. Вілоўчык, В. А. Брытун, М. I. Максімовіч, М. I. Запарошчанка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.