1995 Жывой гісторыяй свайго горада называюць жыхары Кобрына Аляксея Міхайлавіча Мартынава

[Жывой гісторыяй свайго горада называюць жыхары Кобрына Аляксея Міхайлавіча Мартынава] // Культура. — 1995. – 29 лістапада. – 5 снежня.

Жывой гісторыяй свайго горада называюць жыхары Кобрына Аляксея Міхайлавіча Мартынава. Пад ягоным кіраўніцтвам была арганізавана да вайны і адноўлена ў пасляваенны час мясцовая бібліятэка. У 1946 годзе ён стаў дырэктарам Кобрынскага музея, дзе адпрацаваў 32 гады, ім створана таксама мясцовае таварыства прыроды і аховы ломнікаў.

Краязнаўца і гісторык, Аляксей Міхайлавіч шмат зрабіў дзеля таго, каб Кобрын стаў гістарычным і культурным месцам на Беларусі, сабраў велізарны матэрыял па гісторыі роднага краю. I зараз, размяняўшы дзесяты дзесятак гадоў, ён вельмі цікавіцца культурным і палітычным жыццём рэспублікі, тым, што непасрэдна датычыцца роднага горада. Ягоныя артыкулы часта можна ўбачыць у мясцовай газеце.

На здымку: Аляксей Міхайлавіч Мартынаў у сваёй хатняй бібліятэцы.

Фота Рамана КАБЯКА, БелТА

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.