1990 Кобрынскія кірмашы

Мартынаў, А. Кобрынскія кірмашы / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1990. – 17 сакавіка. – С. 2–3.

КОБРЫНСКІЯ КІРМАШЫ

Выклікае здзіўленне, з якой лёгкасцю мяняецца ў нас першапачатковая сутнасць некалі вельмі папулярных паняццяў, Напрыклад, зараз сціплы гурток аднадумцаў па інтарэсах называюць клу­бам, у той час як невялікі базар абвяшчаюць кірмашом.

Каб медь уяўленне аб сапраўдных кірмашах, паспрабую коратка пазна- ёміць чытачоў газеты з тым, якімі былі некалі кобрынскія кірмашы.

Слова «ярмарка», як называюць кірмаш, нямецкага паходжання. Літа-ральна азначае «штогадовы рынак» — адна з самых ранніх і прымітыўных форм камерчаскай дзейнасці, якая ў пэўны час рэгулярна збірала ў адно месца вытворцаў i спажыўцоў з мэтай аптова-рознічнага збыту і закупкі тавараў. Адзін са старэйшых міжнародньгх кірмашоў — Лейпцыгскі да гэтага часу застаецца найбольш прэстыжным.

У нас калісьці шырока славіўся Усерасійскі ніжагародскі кірмаш.

Аб кобрынскіх кірмашах упамінаецца ў пісьмовых крыніцах чатырохсотгадовай даўнасці. Гэтая падзея непасрэдна звязана з атрыманнем Кобрынам гарадскога самакіраўніцтва ў 1589 годзе. Былі ўстаноўлены два гадавыя кірмашы ў праваслаўныя святы (Хрышчэння — 6 студзеня і Ражджаства багародзіцы — 8 верасня). Адначасова штотыднёвым гандлёвым днём быў вызначаны панядзелак. Затым у 1679 годзе да двух першапачатковых кірмашоў былі дабаўлены два дадатковыя — на Юр’еў дзень (26 красавіка) і на Тройцу, якая працягвалася цэлы тыдзень.

Гэтыя чатыры кірмашы перажылі ўсе гістарычныя выпрабаванні, што выпалі гораду. Яны праіснавалі да жніўня 1915 года, які крута змяніў уклад народнага жыцця, сарваў большасць жыхароў з родных месц і раскідаў па неабсяжных прасторах Расіі.

3 даўніх часоў гандлё­вым цэнтрам Кобрыла служыў гарадскі пасад з рыначнай плошчай пасярэдзіне, што прымыкаў да паўднёвай сцяны стара жытнага замка. Іменна тут і на прылягаючых вузкіх вулачках адбывалася гандлёвае дзейства.

Сам кірмашовы дзень з’яўляўся свайго роду кульмінацыяй працяглай падрыхтоўкі да гэтай падзеі ўсіх бакоў, што ўдзельнічалі ў ім. Месяцамі назапашваліся вырабы народных майстроў, адкормлівалася жывёла, прызна-чаная для продажу. Гарадскія гандляры рабілі запасы тавараў, каб цалкам забяспечыць попыт пакупнікоў.

У тым аддаленым мінулым наведванне кірмашу для многіх жыхароў вёсак было вялікай падзеяй, аб якой успаміналі шмат гадоў. А як няпроста было дабірацца да Кобрына па бездарожжы на валах. Нават у двадцатых гадах можна было бачыць на гарадскіх вуліцах пары валоў, якія марудна цягнулі вазы. І зусім не анекдот, калі ў другой палавіне мінулага стагоддзя заможны селянін першы ў вёсцы абзаводзіўся канём, то суседзі збіраліся паназіраць, як павядзе сябе пакупка на полі…

Многія сяляне ішлі на кірмаш пешшу, босымі. Абутак неслі за плячыма, абувалі яго на падыходзе да горада. А каб цалкам выкарыстаць кірмашовы час, прыгледзецца да тавараў, значная частка сялян прыходзіла ці прыяз-джала ў горад напярэдадні, на начлег размяшчаліся ў гарадскіх знаёмых.

Кобрынскія кірмашы карысталіся папулярнасцю не толькі ў жыхароў свай­го павета. Так, з Пружаншчыны сюды прывозілі дыхтоўныя ганчарныя вырабы, з іншых месц — бандарныя вырабы, кашы, саламяныя ёмістасці і ін-шыя патрэбныя ў гаспадарцы рэчы.

У сярэдзіне дзевятнаццатага стагоддзя ў Кобрыне, як і ў многіх іншых гарадах на захадзе краіны, былі пабудаваны прасторныя гандлёвыя рады, якія згарэлі ў 1915 годзе. На іх фундаменце ў двадцатых гадах купцы на долевых начатках аднавілі гандлёвы цэнтр. Знешнія і ўнутраныя бакі прасторнага прамавугольніка умяшчалі да сотні невялікіх магазінчыкаў рознага прызначэння. Акрамя таго, магазіны і майстэрні займалі ўсе першыя паверхі дамоў па перыметру Базарнай плошчы, а таксама жылыя дамы па Брэсцкай, Пінскай і Ратнянскай вуліцах.

Калі традьщыйныя ча­тыры кірмашы былі маляўнічымі, запаміналіся на фоне шэрай паўсядзённасці, то ўжо з дваццатых гадоў кірмашы сталі бальш будзённай справай. Поль­ская адміністрацыя ўстанавіла штомесячнае пра-вядзенне двух рэгулярных кірмашоў, якім адводзіліся 15 і 30-ыя чыслы з прамежкавым гандлёвым днём па чацвяргах. Дыяпазон гадавых кірмашоў быў даволі сціплы і абмяжоўваўся сваім і суседнімі паветамі. Абноўленае мерапрыемства набыло больш шырокую вядомасць. Галоўную ролю на ім неўзабаве пачалі адыгрываць шматлікія багатыя гандляры жывёлай з Варшавы, Лодзі і іншых прамысловых цэнтраў. На іх абслугоўванні рабілі выгадны «гешэфт» уладальнікі дзесяткаў. гарадскіх мінігасцініц, «гатэляў», якія рэдка пуставалі.

Хутка прафіліруючым таварам нашых кірмашоў сталі свінні, буйная рага-тая жывёла, коні. Сяляне з дзелавой хваткай заняліся развядзеннем паро- дзістых коней, для іх заахвочвання кожны год арганізоўваліся выстаўкі. Коней закупалі па высокіх цэнах для польскай кава­лерыі і для замежных, асабліва для балканскіх, армій, прадстаўнікі якіх усё часцей наведвалі Ко-брын.

Калі на працягу стагоддзяў гандлёвым цэнтрам з’яўлялася Рыначная пло-шча, то затым для збыту пэўных відаў сельгаспрадукцыі была аблюбавана плошча каля касцёла па Пінскай вуліцы (цяпер сквер імя Пуганава). На ёй вёўся ажыўлены гандаль парасятамі, цялятамі, птушкай, саломай, сенам. дрывамі і разнастайнымі будматэрыяламі.

К канцу трыццатых гадоў спецыяльна пад жывёлагадоўчы кірмаш у са­мым канцы Пінскай (Першамайскай) вуліцы, на месцы цяперашніх гаражоў быў абгароджаны вялікі ўчастак зямлі. Вазы са свіннямі вагой 12—15 пудоў пасля ветэрынарнага агляду і ўплаты «гандлёвага» прапускаліся за агароджу. Працэдура гэтая патрабавала часу, пагэтаму абоз падвод расцягваўся праз увесь горад, аж да чыгуначнага пере­езда па вул. Леніна. Звычайным вынікам кірмашу быў добры дзесятак спецыяльных вагонаў, загружаных свіннямі, якіх без затрымкі адпраўлялі на захад.

На той жа плошчы рагатай жывёле, якая ішла ў асноўным за бясцэнак, адводзіўся аддалены ўчастак. Асаблівым поспехам у пакупнікоў-аптавікоў карысталіся буйнапародныя дзівінскія і лелікаўскія валы. На продаж яны іш-лі пасля выкарыстання на сельгасработах і прыносілі ўладальнікам важкі да-ход: іх асабліва цанілі за высакаякасную моцную скуру.

Аднак найбольш азартныя здзелкі заключаліся на коннай пляцоўцы. Тут тон задавалі шматлікія цыганы. Вынік заключанай здзелкі падводзіўся тра-дыцыйным «біццём па руках», пасля чаго пагадненне набывала сілу непа-рушнага закона. Можна ўявіць, на колькі градусаў у горадзе падскоквала тэмпература дзелавой актыўнасці, калі на поўныя абароты запускалася кірмашная карусель, аб якой большасць нашых сучаснікаў ведаюць, толькі па расказах.

А. МАРТЫНАЎ, жыхар г. Кобрына.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.