1971 Кобрынскія чыгуначнікі ў рэвалюцыі 1905 год

Мартынаў, А. Кобрынскія чыгуначнікі ў рэвалюцыі 1905 года / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1971.

КОБРЫНСКІЯ ЧЫГУНАЧНІКІ

Ў РЭВАЛЮЦЫІ 1905 года

Беларускай чыгунцы споўнілася 100 гадоў. Слаўны шлях прайшлі беларускія чыгуначнікі за гэты час. Ён адзначаны і працоўнымі дасягненнямі, і актыўным удзелам у палітычным жыцці, у такіх гістарычных падзеях, як рэвалюцыя 1905 года. Удзел у ёй прынялі і Кобрынскія чыгуначнікі.

Вось што аб гэтым сведчаць дакументы, фотакопіі якіх захоўваюцца ў фондах музея імя Суворава. Першы дакумент ад 8 студзеня 1906 года, № 129, быў накіраваны Віленскаму, Ковенскаму і Гродзенскаіму генерал-губернатару памочнікам начальніка Гродзенекага губернскага жандармскага ўпраўлення ў Брэст-Літоўскім, Бельскім, Кобрынскім і Пружанскім паветах.

«Мною з розных крыніц, між іншым, ад начальніка Пінскага аддзялення Віленскага жандармскага паліцэйскага ўпраўлення чыгуначных дарог, атрыманы звесткі, што на станцыі Кобрын аірганізавана аддзяленне чыгуначнага саюза з мэтай падтрымання забастоукі і ўсемагчымага процідзеяння ўраду.

Аддзяленнем гэтым кіравала бюро ў саставе старшыні — памочніка начальніка 7-га ўчастка службы дарогі Кандрацьева, намесніка старшыні — начальніка станцыі Кобрын Скаркоўскага, таварыша старшыні— старшага тэлеграфіста Грышко, казначэя-тэхніка Гаазе і сакратара— канторшчыка Залужнага.

Гэтыя асобы арганізоўвалі мітынгі, агітавалі за далучэнне да саюза і за арганізацыю забастоўкі, байкатыравалі неспачуваючых, прымалі актыўны ўдзел у снежаньскай забастоўцы і затрымлівалі паязды.

Кандрацьеў, акрамя гэтага, арганізаваў з рабочых варту, узброіў яе пі- камі, вырабленымі ў кузні ўчастка. Частка пік была знойдзена спраўнікам.

З прычыны выкладзенага і згодна з прадпісаннем Гродзенскага гу­бернскага жандармскага упраўлення ад 6 студзеня за № 90 мною па гэтай справе ўзбуджана перапіска ў парадку Палажэння аб узмоцненай ахове, а ў пералічаных асоб праведзены вобыскі, выніку, між іншым, не даўшыя па той жа прычыне, што яны чакалі іх даўно.

Усе пайменаваныя падляжалі арышту, але знойдзены і арыштаваны толькі Скаркоўскі і Гаазе ў ноч на 7 студзеня, з астатніх жа Грышко ляжыць у Кобрьінскай гарадской бальніцы, Кандрацьеў выехаў у Вільна, дзе павінен быць арыштаваны па маёй просьбе начальнікам Віленскага губернскага ўпраўлення, Залужны скрыўся невядома куды.

Аб арыштах паведамлена начальніку жандармскага аддзялення для даклада начальніку Віленскага жандармскага паліцэйскага ўпраўлення чыгуначных да­рог, начальніку Палескіх чыгунак (тэлеграмай), грамадзянскаму губернатару і пракурорскаму нагляду.

Аб вышэйуказаным маю гонар данесці вашаму правасхадзіцельству.

Ротмістр (подпіс)»

Другі дакумент, які названы «Пракурора Гродзенскага акруговага суда прадстаўленне», накіраван 30 студзеня 1906 года пракурору Віленскай судовай палаты.

«Начальнікам Гродзенскага губернскага жандармскага ўпраўлення на-кіравана на маё імя дазнанне, зробленае ў парадку аховы, з якога бачна, што ў канцы лістапада ў гор. Кобрыне ўтварылася таварыства, якое называлася Кобрынскім камітэтам Усесаюзнага чыгуначнага саюза і складала частку апошняга. Камітэт гэты, садзейнічаючы чыгуначнай забастоўцы, што мела месца ў пачатку лістапада 1905 года, праследваў не толькі эканамічныя, але і палітычныя мэты, накіроўваючы сваю дзейнасць да звяржэння існуючага ў Расіі дзяржаўнага і грамадскага ладу.

3 паказанняў дарожнага майстра Канстанціна Рукакоўскага бачна, што на пасяджэннях камітэта ўзніміалася пытанне аб неабходнасці ўстанаўлення ў Расіі рэспублікі, скліканні Устаноўчага сходу. Адзіным сродкам для дасягнення гэтай мэты з’яўлялася, на думку членаў камітэта, рэвалюцыйная барацьба…

Як бачна з далучаных да дазнання тэлеграм, а таксама паказанняў сведак, галоўную ролю ў таварыстве адыгрывалі памочнік начальніка 7-га ўчастка службы дарогі Кірыл Аляксеевіч Кандрацьеў, начальнік станцыі Кобрын Яўгеній Міхайлавіч Скаркоўскі, дзясятнік Яўгеній Карлавіч Гаазе, памочнік начальніка раз’езда «Ліпнікі» Нікіфар Багатка і тэлеграфіст Ілья Дзям’янавіч Грышко, арыштаваныя ў пачатку студзеня 1906 года і ўтрымліваемыя пад стражай у парадку аховы.

Бачачы ў апісаных вышэй абставінах прыкметы злачынства, прадугле-джанага 126 артыкулам Крымінальнага ўлажэння і згодна з 1036 артыкулам, прапанаваў судоваму следчаму па важнейшых справах прыступіць да папярэдняга следства.

Аб выкладзеным маю гонар данесці вашаму правасхадзідельству.

Пракурор Чаплінскі».

Да сказанага трэба дабавіць, што ў тагачасным Кобрыне былі немалыя чыгуначныя майстэрні.

З’яўляючыся авангардам узнікшага ў той час на Кобрыншчыне рабочага класа, чыгуначнікі, як бачна з прыведзеных вышэй дакументаў, аднымі з першых выступілі на арганізаваную барацьбу з самадзяржаўем.

А. МАРТЫНАЎ,

 дырэктар музея імя А. В. Суворава.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.