1970 Вуліца імя Леніна

Мартынаў, А. Вуліца, якая носіць імя У. І. Леніна / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1970. – 4 красавіка.

ВУЛІЦА, ЯКАЯ

НОСІЦЬ ІМЯ У. I. ЛЕНІНА

Наўрад ці знойдзецца ў нашай краіне горад, у якім адна з цэнтральных вуліц ці плошчаў не насіла б імя вялікага правадыра чалавецтва У. I. Леніна. Ёсць такая вуліца і плошча і ў нашым горадзе. Аб многіх падзеях мінулага і буйных пераменах ў жыцці Кобрына раскажа знаёмства з імі.

Кабрынчане больш сталага ўзросту добра памятаюць горад у 1939 годзе, вуліцу Садовую, якая зараз носіць імя Пушкіна. Тады, ды і яшчэ гадоў 15 таму назад, на месцы цяперашняй плошчы стаялі крытыя саломаю хацінкі. Па другі бок — першая ў гісторыі Кобрына невялічкая аўтобусная станцыя, якая пры рэканструкцыі горада была знесена. А калі ўспомніць больш даўнія гады, то памяць падкажа, што ўсяго чвэрць стагоддзя назад адрэзку вуліцы паміж плошчамі Леніна і Свабоды наогул не існавала. У даваенны час, калі адзіным транспартам у гарадзе былі аднаконныя падводы, кpуты паварот з плошчы Свабоды на вуліцу Савецкую не перашкаджаў. У пасляваенныя гады, калі гарадскія вуліцы запрудзіў аўтатранспарт, трэба было прымаць меры па забеспячэнню бяспекі руху. Прапаноўваліся розныя варыянты. Згодна з адным з іх паміж вуліцамі Савецкай і Пушкіна пралёг пачатак цяперашняй вуліцы імя Леніна. Да гэтага ж часу ацносіцца і ўзнікненне плошчы, якая таксама носіць імя правадыра.

На вуліцы імя Леніна ў пасляваенныя гады на былых пустэчах і агародах выраслі новыя, двухпавярховыя дамы. На нашых вачах быў знесен стары драўляны дом, што знаходзіўся паміж гэтымі новымі дамамі і ўнівермагам. Гэты будынак, так званая «папоўка», — апошні сведка мінулага комплекса, які ўзнік каля старажытнай Петрапаўлаўскай царквы, якая існавала «В Кобрини на городи» яшчэ ў 1465 годзе. Гэтая драўляная царква ў 1911 годзе была перанесена на старыя могілкі ў канцы вуліцы Першамайскай, а на яе месцы планавалася пабудаваць цагляную Петрапаўлаўскую-Сувораўскую. Першая сусветная вайна перашкодзіла ажыццяўленню гэтага плана. А нарыхтаваную для будаўніцтва цэглу ўкраў памешчык Банькоўскі на ўзвядзенне ў вёсцы Андронава жывёлагадоўчых памяшканняў. На месцы былога цвінтару зараз сквер імя Героя Савецкага Саюза А. I. Марозава.

З першых дзён узнікнення горада Рыначная плошча, да ўзнікнення плошчы імя Леніна з’яўлялася гістарычным цэнтрам горада. Яна была сведкай важнейших падзей. На ёй закончыўся жорсткі бой у 1812 годзе, тут адбываліся мітынгі і дэманстрацыі салдат, прызваных у армию ў 1905 годзе. Адсюль выйшла першая першамайская дэманстрацыя рэвалюцыйнай моладзі Кобрына ў 1925 годзе. Тут была праведзена ў 1931 годзе дэманстрацыя беспрацоўных пад лозунгам «Хлеба і работы». А у 1939 тут з кветкамі ў руках сустракалі савецкіх воінаў, прынёсшых свабоду.

Некалькі двухпавярховых дамоў з вузкімі трохаконныміі фасадамі пераносяць нас у яшчэ больш аддаленае мінулае, калі згодна з Магдэбург-скім правам, якое атрымаў горад у 1589 годзе, дамы ў цэнтральнай частцы горада маглі быць строга абмежаваных размераў, расці ўверх, а не ў шырыню.

Побач з корпусам швейнай фабрыкі стаіць рад рознастыльных дамоў, у якіх зараз размешчаны магазіны. Гэта — былыя гандлёвыя ра­ды, пабудаваныя ў двад­цатых гадах на месцы драўляных, згарэўшых у 1915 годзе.

На старым плане Коб­рына добра бачны два ўзгоркі, размешчаныя па абодвух баках вуліцы Леніна пры пад’ёме на мост праз раку Мухавец. Некалі гэтыя ўзгоркі назы­валіся «Замкавымі гарамі». Злева знаходзіўся верхні замак, абнесены каменнымі сценамі, справа — ніжні, акружаны насыпамі з драўлянымі палісадамі. Разваліны замкаў былі знесены ў канцы XVIII стагоддзя. Апошнія сляды замкавай гары зніклі ў саракавых гадах мінулага стагоддзя, калі зямля з яе была ўзята на будаўніцтва на­сыпу шашы.

У 1864 годзе на брацкай магіле рускіх воінаў, якія загінулі ў баі 15 ліпеня 1812 года, быў пабудаваны каменны праваслаўны сабор. Зараз у ім размяшчаецца архіў. У непасрэднай блізкасці ад будынка — манументальны помнік у азнаменаванне першай перамогі над войскамі Напалеона.

Мост, праз які сёння праходзяць тысячы машын, пабудаваны пасля вайны. Яго драўляныя папярэднікі згарэлі ў час ваенных дзеянняў у 1915, 1939, і 1944  гадах.

За ракой вуліцу Леніна перасякае чыгунка, якая пралягла па глухой ускраіне ў васьмідзесятых гадах мінулага стагоддзя.

У даваенныя гады за чыгункай уздоўж вуліцы было не больш 10—15 невялічкіх домікаў, гаспадары якіх займаліся апрацоўкай зямлі. Зараз з абодвух бакоў яе выраслі новыя жылыя кварталы, з новымі дамамі, вуліцамі, сваёй школай, дзіцячым садам, добраўпарадкаванымі магазінамі, сталовымі, швей­ным атэлье камбіната бытавога абслугоўвання.

А. МАРТЫНАЎ,

дырэктар музея імя А. В. Суворава.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.