Імі ганарыцца Кобрыншчына

Мігіц Васілій Мікалаевіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 58-59.

МІГІЦ

ВАСІЛІЙ МІКАЛАЕВІЧ

Мігіц Васілій Мікалаевіч нарадзіўся 11 лістапада 1955 года ў вёсцы Суботы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў.

Пасля заканчэння школы паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, факультэт «ахова раслін». У 1978 годзе па размеркаванні трапіў у Віцебскую вобласць, потым пайшоў у армію, служыў на Украіне.

Працаваў на Маларыцкай станцыі аховы раслін.

З 1983 года Васілій Мікалаевіч — намеснік старшыні Кобрынскага аб’яднання сельгасхіміі, дзе працаваў 15 гадоў.

У 1997 годзе назначаны дырэктарам саўгаса «Арэхаўскі», якім кіраваў да 2004 года.

Працаваў намеснікам старшыні Бярозаўскай сельгасхіміі.

У кастрычніку 2014 года за асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё аграгарадка Павіцце Васілій Мікалаевіч Мігіц атрымаў званне «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна».

О присвоении звания «Почетный гражданин аг. Повитье Кобринского района» Мигицу Василию Николаевичу : решение Повитьевского сельского исполнительного комитета, 31 окт. 2014 г., № 116. – Повитье, 2014.

Руководители хозяйства. Мигиц Василий Николаевич (1997-2004) // Земля и люди Повитья. – Повитье, 2014. – С. 27 : фота.

Сацук, А. Каб стала ніва ўражайнай / А. Сацук // Кобрынскі веснік. – 1998. – 22 красавіка.

Дырэктар саўгаса «Арэхаўскі» В. М. Мігіц – аб добрай арганізацыі веснавых палявых работ.

Мигиц Василий Николаевич : справка / Повитьевская публичная библиотека ; сост. библиотекарь Н. В. Радкович. – Повитье, 2018.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.