Памяць. Кобрынскі раён

Сідарук Праскоўя Сямёнаўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 455. – (Яны кіравалі горадам і раёнам).

СІДАРУК Праскоўя Сямёнаўна, нарадзілася ў 1909 г. у в. Ілаўск у сялянскай сям’і. З 1927 г. член КСМЗБ, з 1931 г. — КПЗБ. У 1932 г. за падпольную дзейнасць арыштавана і зняволена на 2 гады. Пасля выхаду з турмы працягвала падпольную дзейнасць, зноў была арыштавана і зняволена на 7 гадоў. У верасні 1939 г. вызвалена. У кастрычніку 1939 г. была выбрана дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынулася ў Паволжжы, пазней была закінута ў Кобрынскі раён для арганізацыі падпольнай і партызанскай барацьбы. Была членам бюро Антопальскага падпольнага райкома КП(б)Б, які знаходзіўся ў партызанскім атрадзе імя Кірава. Пасля вайны працавала сакратаром Кобрынскага райкома партыі, пазней намеснікам старшыні Кобрынскага райвыканкома. Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1947-1951 гг. Ганаровая грамадзянка горада Кобрына.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.