Каб не абарвалася нітка памяці

Ганарымся земляком. Павел Рыгоравіч Каранчук // Каб не абарвалася нітка памяці… : нарыс аб краязнаўцах Кобрыншчыны / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2009. – С. 34-38.

Ганарымся земляком

Павел Рыгоравіч Каранчук

Каранчук Павел Рыгоравіч нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Магдалін. З 1948 года працаваў старшынёй калгаса « Новы шлях» Кобрынскага раёна. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, «Знак Пашаны», іншымі ўзнагародамі (з кн.: Памяць: гіст.- дакум. хроніка Кобрынскага раёна. — Мінск, 2002).

Патрыёт з вялікай літары, чалавек, у памяці якога на сённяшні дзень трымаецца мноства прозвішчаў, фактаў, дат, падзей… Усе гэтыя словы прысвечаны краяведу Кобрыншчыны — Каранчуку Паўлу Рыгоравічу, да імя якога многія кабрынчане нязменна ставяць словазлучэнне: першы старшыня, а цяпер яшчэ і Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна.

Каранчук Павел Рыгоравіч нарадзіўся 10 кастрычніка 1924 года ў сям’і сялян. Сямі гадоў ад роду бацька аддаў свайго першынца ў Барысаўскую школу. У 1936 годзе Павел скончыў чатыры класа пачатковай школы, далей, па згодзе бацькоў, з 1 верасня таго ж года паступіў у пяты клас Кобрынскай польскай школы, дзе і закончыў 7 класаў.

Па заканчэнні рускамоўнай школы ў горадзе Кобрыне Павел атрымаў у сельскім Савеце накіраванне на вучобу ў ФЗА г. Магілёва. Аднак вучыцца не прыйшлося: у самым пачатку лета памёр бацька, а праз два тыдні пачалася Вялікая Айчынная вайна.

Родная вёска стала зонай акупацыі, а каб выжыць, юнакам прыходзілася рабіць любую працу, у тым ліку, капаць ямы для магіл растраляных яўрэеў. Павел аказаўся ў спісах для адпраўкі на прымусовыя работы ў Германію, аднак змог збегчы ў лес. Тым часам фронт Чырвонай Арміі няўмольна набліжаўся, у зоне акупацыі з’явілася ваенная разведка. Кемлівы юнак змог паказаць на ваеннай тапаграфічнай карце аб’екты фашыстаў.

Пасля вызвалення родных мясцін ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Павел Рыгоравіч быў адпраўлены на аднаўленне Дняпроўска-Бугскага канала, узначальваў мясцовую камсамольскую арганізацыю. У 1949 годзе П. Каранчук годзе ўступіў у рады камуністычнай партыі.

У 1948 годзе прымаў удзел у станаўленні калгаса « Новый путь», які сам узначаліў, і 36 гадоў з дня ў дзень знаходзіўся на пасту старшыні.

Калгас «Новый путь» быў у ліку тых гаспадарак, на базе якіх праводзіліся рэспубліканскія семінары па сельскай гаспадарцы. Першы сакратар ЦК КПБ Пётр Міронавіч Машэраў бываў у гэтай гаспадарцы неаднаразова. Дарэчы, з лёгкай рукі П. М. Машэрава ў гаспадарцы быў пабудаваны кармазавод.

Павел Рыгоравіч выйшаў на пенсію ў 1984 годзе, аднак шмат добрых спраў за сваю кіраўніцкую дзейнасць паспеў зрабіць. Была пабудавана пачатковая школа ў в. Магдалін і сярэдняя школа ў в. Кісялёўцы. Усіх добрых спраў не пералічыць.

Неабыякавы чалавек П. Р. Каранчук, будучы пенсіянерам, актыўна працаваў у ветэранскіх арганізацыях, быў старастам в. Магдалін. І сёння ён у цэнтры грамадскага жыцця вёсцы і раёна.

У 1985 годзе Павел Рыгоравіч захапіўся тапаніміяй — навукай паходжання геаграфічных назваў. У мясцовай газеце «Кобрынскі веснік» апублікаваны шэраг артыкулаў пад рубрыкай «Деревенька моя».

А яшчэ краявед Каранчук піша ўспаміны пра сябе, якія цесна пераплятаюцца з гісторыяй яго роду, вёскі, утварэння і станаўлення роднага калгаса.

У час падрыхтоўкі, збору матэрыялаў і выдання кнігі «Памяць. Кобрынскі раён» П. Р. Каранчук прымаў актыўны ўдзел у яе выданні.

Спіс крыніц

Коренчук, П. Р. Деревенька моя… : [Дивин, Корчицы, Ор, Клетыще, Борисовка, Оса, Верхолесье, Ольховка, Забава, Бельск, Ходыничи] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. — 2000. — 19 жніўня.- С. 2 .

Коренчук, П. Р. Деревенька моя…: [Топонимика: д. Босяч, Буховичи, Лепесы, Легаты, Дубовое, Лесково, Подолесье, Козище, Берёза, Залесье. Девятки, Селец, Закросница, Турная, Прилуки, Быстрица, Муховлоки, Колубели] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік.- 2000. — 26 жніўня. — С. 2.

Коренчук, П. Р. Деревенька моя…: [Калюхи, Гирск, Болота, Заколнечье, Рыбна, Киселёвцы, Магдалин, Борисово, Брилёво] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. — 2000. — 30 жніўня. — С. 2.

Коренчук, П. Р. Деревенька моя…: [Новосёлки, Залесье, Девятки, Рынки, Тевли, Глинянки, Стригово, Стрижево, Литвинки, Литвиново, Мерница, Заужовье, Стасюки, Клещи, Батче. Тапаніміка] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. — 2000. — 9 жніўня. — С. 3.

Коренчук, П. Р. Деревенька моя…: [Шляхта, Остромичи, Ерёмичи, Жуховцы, Осовцы, Запруды, Подберье, Лука, Борки, Иловск, Шеметовка, Берёзно, Мазури, Смолярня, Плянта, Темра] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. — 2000. — 16 жніўня. — С. 3.

Аб жыцці і творчасці

Долготович, Б.Д. Коренчук Павел Григорьевич  / Б.Д. Долготович // Почётные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. — С. 30-31.

Павел Григорьевич Коренчук (1924) // Они награждены орденом Ленина: альбом. — Кобрин, 1981.  

Коренчук Павел Григорьевич: почётный гражданин Кобринского района // Список почётных граждан г. Кобрина. — Кобрин, 2005 – С. 3.

Павел Григорьевич Коренчук: [биогр. очерк]: альбом. – Магдалин, 2003. — 19 с., фото.

Шевченко, А. Судьба председателя / Алла Шевченко // Кобрин-информ. — 2007.- 3 мая. — С. 3.

Почётные граждане Кобринского района: [Коренчук П. Г., Сухаревич

В. И.] // Кобрынскі веснік. — 2005.- 24 жніўня. — С. 1.

Корыстина, В. «Не все умеют командовать… А руководить — это, знаете ли, искусство»: Павел Коренчук / Валерия Корыстина // Кобрынскі веснік. — 2005. — 17 снежня.- С. 3.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.