МАРТЫНАЎ АЛЯКСЕЙ МІХАЙЛАВІЧ

У кожнага горада ёсць свае запаветныя імёны, якія ніколі не забываюцца. Яны, як зоркі на небасхіле, ззяюць доўга і прыгожа, з’яўляюцца ўзорам служэння Айчыне і бліжняму. Для кабрынчан такой пуцяводнай зоркай стаў Аляксей Міхайлавіч Мартынаў.
У нашым рэгіёне, увогуле на Брэстчыне і ў рэспубліцы, яго імя добра вядома як імя чалавека — даследчыка гісторыі Кобрыншчыны, збіральніка рэдкіх дакументаў аб яе мінулым, першага і шматгадовага дырэктара музея імя А. В. Суворава, арганізатара і першага загадчыка гарадской бібліятэкі.
Шматлікія публікацыі А. Мартынава выявілі яго як яркага публіцыста, улюблёнага ў родны край, яго гісторыю, прыроду і чалавека працы, абуджалі гэтыя высакародныя пачуцці ў падрастаючых пакаленняў.
Аляксей Міхайлавіч Мартынаў нарадзіўся 7 жніўня (20 жніўня па новым стылі) 1904 года ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці ў сям’і народнага настаўніка. У 1911 годдзе яго аддалі вучыцца ў Кобрынскае прыходскае вучылішча. Мартынаў прадоўжыў навучанне ў рэальным вучылішчы. У 1920-1921 гг. Аляксей Міхайлавіч стаў выкладчыкам лікбеза, а потым працаваў настаўнікам.
Пасля смерці бацькі клопат пра маці і малодшых дзяцей, пастаянная цяжкасць са сродкамі не дазволілі маладому чалавеку пайсці вучыцца далей. Аляксей Мартынаў працаваў рабочым пераважна на сезонных работах і на лесазаводзе, потым займаўся садоўніцтвам на прысядзібным участку. Але імкненне стаць пісьменным было настолькі моцным, што ён заняўся самаадукацыяй. Яго цікавасць і захапленні былі выключна шырокімі, ахоплівалі розныя галіны ведаў.
Аляксей Міхайлавіч самастойна вывучаў і добра валодаў англійскай, французскай, нямецкай, польскай і ўкраінскай мовамі, асвоіў эсперанта, добра маляваў. Апрача мовазнаўства, захапляўся чытаннем твораў класікаў сусветнай літаратуры. Самастойныя пробы пяра ўвянчаліся з’яўленнем шэрагу цікавых апавяданняў і аповесці. Літаратурная і публіцыстычная спадчына Аляксея Міхайлавіча і сёння не пакідае сумленняў у аўтарстве.
А. М. Мартынаў быў арганізатарам і першым загадчыкам гарадской бібліятэкі г. Кобрына. У 1939 годзе, а потым у першыя дні вызвалення Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Мартынаў многа зрабіў для таго, каб у найкарацейшы тэрмін наладзіць адпаведную работу бібліятэкі.
Са жніўня 1946 года Аляксей Міхайлавіч прызначаны дырэктарам Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава. Толькі дзякуючы старанням і энтузіязму Мартынава домік Суворава, які дастаўся яму ў даволі сумным стане, не толькі ацалеў, але і стаў візітнай карткай Кобрына, атрымаў вядомасць за межамі Беларусі.
Трыццаць два гады Аляксей Міхайлавіч аддаваў сябе любімай справе, даследаваў мінулае роднага горада, напісаў больш за 70 артыкулаў, публікаваўся ў рэспубліканскіх і мясцовых органах друку.
А. М. Мартынаў пабываў у шэрагу краін, больш чым у 150 гарадах, выка-рыстоўваў здабытыя звесткі і экспанаты для папаўнення музея. Бясцэнныя рэквізіты, дакументы, экспанаты дырэктар музея прывозіў у рэчавых мяшках, чамаданах у агульных вагонах поезда.
З 1965 г. па 1972 г. А. М. Мартынаў на грамадскіх пачатках узначаліў Кобрынскае аддзяленне добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Ён не толькі вёў работу па захаванні наяўных помнікаў, але таксама ініцыіраваў работу па ўвекавечанні месцаў, звязаных з гістарычнымі падзеямі на тэрыторыі Кобрыншчыны.
У 1974 годзе да трыццацігоддзя вызвалення Беларусі па ініцыятыве Аляксея Міхайлавіча і пры яго непасрэдным удзеле было ўстаноўлена 24 абеліскі з мемарыяльнымі дошкамі, прысвечанымі падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
Па яго ініцыятыве ў 1948 годзе ў Кобрыне быў заснаваны парк культуры і адпачынку імя А. В. Суворава, першы дырэктар якога В. І. Харытанюк быў блізкім сябрам Аляксея Міхайлавіча. Дзякуючы актыўнай дзейнасці А. М. Мартынава ў 1964 годзе ў Кобрыне быў устаноўлены помнік А. В. Сувораву работы Чабатарова.
Мартынаў дасканала ведаў сусветную гісторыю і гісторыю Кобрыншчыны. Нездарма яго артыкулы сталі першакрыніцай па вывучэнні і асэнсаванні мінулага роднага краю. Аляксей Міхайлавіч правёў вялікую работу па ўстанаўленні даты першага пісьмовага ўпамінання аб горадзе Кобрыне.
Высокі інтэлект, дыпламатычнасць, уменне аб’ектыўна ацаніць магчымасці кожнага чалавека, тактоўнасць у зносінах, тонкі гумар, а часам і лёгкая іронія прыцягвалі да яго людзей.
Аляксей Міхайлавіч памёр 15 лістапада 1999 года.
За актыўную краязнаўчую работу ён узнагароджаны медалём імя Н. К. Крупскай, мноствам грамат, імяннымі падарункамі.
У 1997 годзе А. М. Мартынаў удастоены звання «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына» (рашэнне Кобрынскага гарадскога выканаўчага камітэта № 534 ад 16.09.1997 г.).
Але лепшая ўзнагарода — добрая памяць пра яго ў сэрцах кабрынчан.
Гісторыя нашага горада багата падзеямі, якія ў свой час даследаваў Аляксей Міхайлавіч Мартынаў і з уласцівай яму лёгкасцю адлюстроўваў на бумазе. Аб гэтым яскрава сведчыць спіс крыніц, які ўключае работы А. М. Мартынава.
Працы А. М. Мартынава
Мартынаў, А. М. Бежанская эпапея / А. М. Мартынаў // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. – С. 78-79.
Мартынаў, А. М. Дняпроўска-Бугскі канал / А. М. Мартынаў // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. – С. 419-420.
Мартынаў, А. М. З гісторыі аховы здароўя на Кобрыншчыне / А. М. Мартынаў // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка.– Мінск, 2002. – С. 134-136.
Мартынаў, А. М. З успамінаў / А. М. Мартынаў // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – – Мінск:, 2002. – С. 396-397.
Мартынаў, А. М. Кобрынская пошта / А. М. Мартынаў // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. – С. 417-419.
Мартынаў, А. М. Кобрынскі замак / А. М. Мартынаў // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. – С. 39-40.
Мартынаў, А. М. Мартыралог кобрынскага яўрэйства / А. М. Мартынаў // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. – С. 152-153.
Мартынов, А. Старейшие профессии Кобринщины : история / А. Мартынов // Кобрин-информ. – 2011. – 28 апреля. – С. 6 ; Кобрынскі веснік. – 2011. — 20 студзеня.
Почтальон, комиссионеры, паны, хлебопеки, паробки, повивальные бабки.
Мартынов, А. Старейшие профессии Кобринщины / А. Мартынов // Кобрин-информ. – 2011. – 27 января. – С. 6.
Прачки, кузнецы, балагулы.
Мартынов, А. Старейшие профессии Кобринщины / А. Мартынов // Кобрин-информ. – 2011. – 10 февраля. – С. 6.
Мартынов, А. Вымершие и умирающие профессии : история / А. Мартынов // Кобрин-информ. – 2010. – 1 июля. – С. 6.
Мартынов, А. Непростая судьба главного памятника города: исторические памятники Кобринщины / А. Мартынов // Кобрин-информ. — 2010. – 16 сентября. – С. 6.
Мартынов, А. Под гнетом свастики : история / А. Мартынов // Кобрин-информ. – 2010. – 18 марта, 15 апр., 6 мая.
Великая Отечественная война на Кобринщине.
Мартынов, А. Профессии прошлого / А. Мартынов // Кобрин-информ. – 2010. – 16 сентября. – С. 6.
Мартынов, А. Старейшие профессии Кобринщины ; Умершие и умирающие профессии : история / А. Мартынов // Кобрин-информ. – 2010. – 14 октября. – С. 6.
Мартынов, А. Судьбоносный 1939: история / А. Мартынов // Кобрин-информ. – 2010. – 6 января. – С. 6.
Мартынов, А. Так начиналась война: история / А. Мартынов // Кобрин-информ. – 2010. – 11 февраля. – С. 6.
1941 год на Кобринщине.
Мартынов, А. Войны в истории Кобринщины / А. Мартынов // Кобрин-информ. – 2009. – 12 февраля, 12 марта.
Мартынов, А. Кобринщина на географических картах / А. Мартынов // Кобрин-информ. – 2009. – 8 января. – С. 6.
Мартынов, А. Помнит Брестчина 1812 год: история / А. Мартынов // Кобрин-информ. – 2009. – 14 мая. – С. 26.
Мартынов, А. Потерянное двадцатилетие : история / А. Мартынов // Кобрин-информ. – 2009. – 15 октября, 10 декабря. – С. 6.
Мартынов, А. Потерянное двадцатилетие : к 70-летию воссоединения Западной Беларуси с БССР / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 2009. – 8 красавіка. – С. 4.
Мартынов, А. На переломе веков: история / А. Мартынов // Кобрин-информ. – 2009. – 11 июня. – С. 26.
Кобрин в конце XIX – начале XX веков.
Мартынов, А. Религия в жизни Кобринщины : история / А. Мартынов // Кобрин-информ. – 2009. – 12 марта, 2 апреля.
Мартынов, А. Чем жили раньше кобринчане?.. : рукописи не горят / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 2002. – 28 снежня.
Мартынов, А. Кому дарили Кобрин? : рукописи не горят / Алексей Мартынов // Кобрынскі веснік. – 2002. – 14 жніўня. – С. 3.
Мартынов, А. Беженская эпопея: страницы истории / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1999. – 28 крас., 19 мая, 26 мая, 9 чэрв.
Как отразилась Первая мировая война на судьбах жителей Кобринщины начала XX столетия.
Мартынов, А. Кобринские гербы / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1998. – 23 верасня.
Мартынов, А. Кобринское действо : страницы истории / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1997. – 8 мая, 14 мая, 21 мая.
Об отправке Суворова из Кобрина в ссылку.
Мартынов, А. О земле-кормилице…: страницы истории / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1997. – 19 ліст., 26 ліст.; 10 снеж., 13 снеж., 20 снеж., 24 снеж.; 28 студз., 31 студз.
О характере земельных отношении и землепользования на Кобринщине с начала XX века и до наших дней.
Мартынов, А. «Одумерщина» : страницы нашей истории / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1997. – 6, 13 жніўня.
О водной артерии нашего города – реке Мухавец.
Мартынов, А. Свидетель нашей истории / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1997. – 12 красавіка. – С. 2.
Спасский монастырь.
Мартынов, А. Суворовский манёвр через годы…: между прошлым и будущим / Алексей Мартынов // Буг. СЭЗ Брест. – 1997. — № 4. – С. 46-47.
К 50-летию Кобринского военно-исторического музея им. Суворова.
Мартынов, А. Сумбурные заметки о земле-кормилице Кобринщины : страницы истории / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1997. – 6 вер, 10 вер., 27 вер.; 8 кастр., 15 кастр., 18 кастр., 22 кастр.
Мартынов, А. Три юбиляра : страницы истории / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1997. – 4 студз., 11 студз., 22 студз., 29 студз.; 5 лют.
Мартынов, А. Впору бить тревогу, или Как же дошли мы до жизни такой? / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1996. – 6 студзеня. – С. 2.
Книготорговое дело в Кобрине.
Мартынов, А. Первая «Просвита» в Кобрине / Алексей Мартынов // Берестейський край. – 1996. – березень. – С. 3.
В конце двадцатых годов в Кобрине возникло украинское культурно-просветительное общество «Просвита».
Мартынов, А. Полонизация, русификация и прочие «зации» : история глазами современника / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1996. – 1 лют., 21 лют., 28 лют.; 2 сак., 6 сак., 23 сак., 27 сак.; 6 крас., 10 крас., 17 крас., 25 крас., 18 мая, 22 мая, 15 чэрвеня.
Мартынов, А. Полонизация, русификация и прочие «зации» : история глазами современника / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1996. – 1 лют., 21 лют., 28 лют., 2 сак., 6 сак., 23 сак., 27 сак., 6 крас., 10 крас., 17 крас., 25 крас., 18 мая, 22 мая, 15 чэрв.
Мартынов, А. Старые казармы: страницы истории / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1996. – 21 жніўня.
Мартынов, А. У истоков: к 50-летию музея имени А. В. Суворова / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1996. – 9 кастр., 12кастр., 23 кастр., 30 кастр. ; 1 ліст., 6 ліст., 9 ліст.
Мартынов, А. Умершие и умирающие профессии: страницы истории / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1995. – 2 лют., 4 лют., 11 лют., 18 лют.
Мартынов, А. Умолчание зазорно, или Загубленный мемориал / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1994. – 23 лістапада. – С. 2.
Воинские кладбища Первой мировой войны.
Мартынов, А. Довоенные улицы Кобрина : страницы истории / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1993. – 9 студзеня. – С. 2.
Мартынов, А. Конец «мещанских» улиц / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1993. – 5 чэрв., 9 чэрв., 12 чэрв.
Мартынов, А. «Мещанская улица» : старонкі гісторыі / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1993. – 17 крас., 21 крас.
Мартынов, А. Памяти кобринского еврейства : страницы истории / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1993. – 27, 30 студзеня.
Мартынов, А. Рождественские святки в древнем Кобрине / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1993. – 6 студзеня. – С. 2.
Мартынов, А. Так создавался музей / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1993. – 10 сак., 13 сак., 17 сак.
Мартынов, А. Юбилярам – 430: страницы истории / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1993. – 26 чэрвеня.
Мартынов, А. Это наша история / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1991. – 22 студзеня.
О судьбах исторических памятников Кобрина.
Мартынаў, А. Дык якім быў замак? : старонкі гісторыі / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1990. – 23 жніўня. – С. 2.
Кобрынскі замак (1597 г.)
Мартынаў, А. Кобрынскія кірмашы : з гісторыі горада / А. Мартынаў// Камуністычная праца. – 1990. – 17 сакавіка. – С. 2–3.
Мартынаў, А. Крык душы, або Трыумф публічнасці : вяртаючыся да надрукаванага / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1990. – 20 лютага. — С. 2.
Мартынаў, А. На паверхні і ў глыбіні : ці будуць у Кобрыне археалагічныя раскопкі? / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1990. – 26 мая.
Мартынаў, А. Рэлігія ў жыцці Кобрыншчыны / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1990. – 15 мая, 17 мая, 19 мая.
Мартынаў, А. У Кобрыне 70 гадоў назад : старонкі гісторыі / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1990. – 31 ліпеня.
Падзеі савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. на Кобрыншчыне.
Мартынаў, А. Уладатрымальнікі : старонкі гісторыі / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1990. – 27 сакавіка. – С. 2-3.
Мартынаў, А. Унія на Кобрыншчыне: старонкі гісторыі / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1990. – 6 студзеня.
Мартынаў, А. Знамянальная гадавіна : старонкі гісторыі / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1989. – 20 чэрвеня.
400 год з дня прысваення Кобрыну магдэбургскага права.
Мартынаў, А. Музею 40 гадоў / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1988. – 9 мая.
Мартынаў, А. Першыя ахвяры вайны / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1988. – 14 красавіка.
Першыя гады акупацыі (1941-1942 гг.) на Кобрыншчыне.
Мартынов, А. Во славу русского оружия: к 175-летию Отечественной войны 1812 года / А. Мартынов // Заря. – 1987. – 6 августа.
Мартынаў, А. Войны ў гісторыі нашага горада / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1987. – 26 лют., 7 сак., 10 сак.
Мартынаў, А. Дванаццаты памятны год : да 175-й гадавіны Айчыннай вайны 1812 года / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1987. – 30 ліпеня. – С. 2.
Мартынаў, А. Калі Кобрын дарыўся… : старонкі гісторыі / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1987. – 29 студзеня.
Мартынаў, А. Лёс архіваў нашага горада : старонкі гісторыі / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1987. – 6 студзеня. – С. 3.
Мартынаў, А. Межы мяняла гісторыя / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1987. – 7 лютага.
За сваю шматвекавую гісторыю тэрыторыя, якая называецца «Кобрыншчына», шмат разоў істотна мянялася.
Мартынаў, А. На «крэсах усходніх» / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1987. – 6 чэрвеня. – С. 2.
Кобрын 1915-1927 гг..
Мартынов, А. На парозе новага часу / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1987. – 23 чэрвеня. – С. 2.
Кобрын у 1939 годзе.
Мартынаў, А. Подых навальницы / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1987. – 13 чэрвеня. – С. 2.
Напярэдадні 1939 года.
Мартынаў, А. Мармуровыя вехі гісторыі : нашы слаўныя даты / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1979. – 13 верасня.
Аб мемарыяльных дошках, прысвечаных уз’яднанню беларускіх зямель з БССР у верасні 1939 г.
Мартынаў, А. Дом Суворава рэстаўруецца / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1978. – 3 жніўня.
Мартынов, А. Музею – 30 лет / А. Мартынов // Заря. – 1978. – 9 июня.
Мартынаў, А. Аб нашым музеі : славутыя месцы раёна / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1976. – 10 чэрвеня.
Мартынаў, А. Першыя органы Савецкай улады / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1976. – 17 лютага.
Мартынаў, А. Рэха рэвалюцыі ў Кобрыне : да 70-годдзя Першай рускай рэвалюцыі / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1975. – 4 снежня. – С. 4.
Мартынов, А. Кобрин : знай свой край / А. Мартынов // Заря. – 1973. – 31 августа. – С. 4.
Мартынаў, А. Адкуль пайшоў горад… / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1972. – 11 студзеня.
Да 685-годзя г. Кобрына.
Мартынаў, А. Галоўная плошча : з гісторыі горада / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1972. – 24 ліпеня.
Мартынаў, А. Кобрынскія чыгуначнікі ў рэвалюцыі 1905 года / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1971.
Мартынаў, А. Вуліца, якая носіць імя У. І. Леніна / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1970. – 4 красавіка.
Мартынаў, А. Музею імя Суворава – 20 год / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1968. – 14 мая.
Мартынаў, А. Новыя паступленні музея імя Суворава / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1967. – 9 верасня.
Мартынаў, А. Самы стары дом : з гісторыі Кобрына / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1967. – 29 жніўня.
Аб жыцці і дзейнасці А. М. Мартынава
Аб узнагароджанні А. М. Мартынава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь : пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, 26 кастрычніка 1999 г., N 1661 // Рэспубліка. – 1999. – 2 лістапада.
О присвоении звания Почетный гражданин города Кобрина [Мартынову Алексею Михайловичу] : решение Кобринского городского исполнительного комитета от 16.09.1997 № 534. — Кобрин, 1997.
Долготович, Б. Д. Мартынов Алексей Михайлович / Б. Д. Долготович // Почётные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. — С. 31.
Мартынаў Аляксей Міхайлавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 437-438 : фат.
Мартынов Алексей Михайлович // Бібліяпанарама / УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага», аддзел бібліятэказнаўства ; [рэд. : А. М. Мяснянкіна і інш.]. — Мінск, 2016. — С. 17, 18.
А. М. Мартынов — в списке ветеранов Великой Отечественной войны из числа сотрудников публичных библиотек Брестской области.
Бурдыка, В. Захавальнік гісторыі / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. – 2016. – 11 лістапада. – С. 11.
Летапісцам Кобрыншчыны лічаць Аляксея Міхайлавіча Мартынава.
Дубіна, Л. Служыў ён музам сэрца ўвесь свой век / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. – 2014. – 30 жніўня. – С. 3.
Да 110-годдзя з дня нараджэння А .М. Мартынава.
Казакова, А. В ногу с XX веком /Анна Казакова // Кобрин-информ. – 2014. – 28 августа. – С. 7.
В одном из залов музея состоялся вечер памяти, посвящённый 110-летию со дня рождения А. Мартынова.
Рысь, Е. Он нам пример, как слышать мира пульс…/ Елена Рысь // Кобрин-информ. – 2014. – 21 августа. – С. 6, 7.
110-летию со дня рождения А. М. Мартынова посвящается.
Рысь, Е. Хранитель истории : к 100-летию со дня рождения А. М. Мартынова / Елена Рысь // Кобрынскі веснік. – 2004. – 18 жніўня. – С. 2 ; 21 жніўня.
Бабенко, Е. Историк, краевед, администратор / Елена Бабенко // Кобрынскі веснік. – 2009. – 22 жніўня. – С. 2.
Бабенко, Е.В. Муза Клио глазами летописца / Е. В. Бабенко // Кобрин-информ. – 2009. – 8 января.
Сушко, Э. Алексею Михайловичу Мартынову посвящается : стихотворение / Эмилия Сушко // Кобрынскі веснік. – 2009. – 22 жніўня. –С. 2.
Бабенко, Е. В. Суворовская «Наука побеждать», или Несколько слов о практическом применении этой весьма древней науки : к 278-й годовщине со дня рождения А. В. Суворова / Е. В. Бабенко // Кобрин-информ. – 2008. – 20 ноября.
Отрывок статьи посвящен А. М. Мартынову.
Петровская, М. Волей судьбы и людей : Военно-историческому музею имени
А. В. Суворова – 60 / Мария Петровская ; фото Анатолия Шугая // Кобрынскі веснік. – 2006. — 23 верасня. – С. 3.
А. М. Мартынов – основатель и первый директор Кобринского военно-исторического музея им. А. В. Суворова.
Рысь, Е. Лелея память края своего…: / Елена Рысь // Кобрин-информ. – 2006. – 28 сентября. – С. 3.
У истоков Кобринского военно-исторического музея стоял А. М. Мартынов.
Вержбицкая, В. Личность в истории Кобрина / Виктория Вержбицкая // Кобрин-информ. – 2004. – 11 ноября. – С. 3.
Рысь, А. Захавальнік гісторыі : Аляксею Міхайлавічу Мартынаву — 100 гадоў з дня нараджэння / Алена Рысь // Краязнаўчая газета. – 2004. — № 36 (верасень).
Рысь, Е. Хранитель истории : к 100-летию со дня рождения А. М. Мартынова / Елена Рысь // Кобрынскі веснік. – 2004. – 18 жніўня. – С. 2 ; 21 жніўня. – С. 3.
Макарук, О. Жасмин с ароматом истории : хранитель вечности / Ольга Макарук // Заря. – 2003. – 19 июня.
Алексей Михайлович Мартынов : [некролог] // Кобрынскі веснік. – 1999. – 20 лістапада.
Сущук, А. Слово о старшем товарище : А. М. Мартынову – 90 лет / А. Сущук // Кобрынскі веснік. – 1994. – 24 жніўня.
Бібліяграфічныя выданні
Краязнавец з Вялікай літары : біябібліяграфічны паказальнік / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. — Кобрын, 2014. – 48 с.
Краязнаўцу і гісторыку прысвячаецца : каляндар урачыстасцей да 110-годдзя з дня нараджэння А. М. Мартынава / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. . – Кобрын, 2014. – 8 с.
Летапісец Кобрынскага музея : зборнік артыкулаў А. М. Мартынава аб ваенна-гістарычным музеі / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. П. Сысоева. — Кобрын, 2014. – 80 с.
Памяць сэрца : тэма Вялікай Айчыннай вайны ў публікацыях А. М. Мартынава / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. П. Сысоева. — Кобрын, 2014. – 84 с.
Да 110-годдзя з дня нараджэння А. М. Мартынава // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2014 год / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; складальнікі :
С. Курачук, Л. Сысоева. — Кобрын, 2014. – С. 55-57. – Бібліяграфія : 14 назв.
«Асоба ў гісторыі Кобрына» : Аляксей Міхайлавіч Мартынаў // Каб не абарвалася нітка памяці… : нарыс аб краязнаўцах Кобрыншчыны / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук.– Кобрын, 2009. — С. 2-12.
Живая история города Кобрина : Алексей Михайлович Мартынов / Кобринская центральная районная библиотека. – Кобрин, 1998. – 5 с.