Біябібліяграфічны даведнік Імі ганарыцца Кобрыншчына

Званне «Ганаровы грамадзянін

горада Кобрына»

прысвойваецца Кобрынскім гарадскiм Саветам дэпутатаў працоўных на падставе хадайніцтва партыйных, савецкіх органаў, прадпрыемстваў, камсамольскіх, праф-саюзных і іншых грамадскіх арганізацый горада Кобрына выдатным партыйным і дзяржаўным дзеячам, рабочым, інжынерна-тэхнічным работнікам, воінам Савецкай арміі, Авіяцыі і Флоту за актыўны ўдзел у рэвалюцыйным руху, гераізм і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе на франтах Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах і анты-фашысцкім падполлі, пры абароне і вызваленні горада Кобрына і вобласці, за заслугі ў развіцці будаўніцтва г. Кобрына, у камуністычным выхаванні працоўных і навядзенні ўзорнага грамадскага парадку.

АЛІСІЕВІЧФЁДАР МАКСІМАВІЧ

Алісіевіч Фёдар Максімавіч нарадзіўся ў 1917 годзе ў в. Каўпыніца (цяпер в. Колас) Крупскага раёна Мінскай вобласці.

Закончыў гістарычны факультэт Аршанскага настаўніцкага інстытута.

З кастрычніка 1939 года да кастрычніка 1940 года служыў у Чырвонай арміі.

У красавіку — кастрычніку 1943 года вучыўся ў Беларускай школе падрыхтоўкі партызанскіх кадраў на станцыі Сходня Хімкінскага раёна Маскоўскай вобласці.

У кастрычніку 1943 года быў закінуты ў Кобрынскі раён для арганізацыі падпольнай барацьбы, назначаны памоч-нікам камісара партызанскай брыгады імя Чапаева, адначасова з’яўляўся сакратаром Кобрынскага раённага падпольнага камітэта ЛКСМБ.

З сакавіка 1945 да снежня 1950 года Фёдар Максімавіч працаваў у апараце Брэсцкага абкама ЛКСМБ, пазней Брэсцкага абкама КПБ.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Звання «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына» Алісіевіч Фёдар Максімавіч удастоены ў 1964 годзе (рашэнне гарадскога райвыканкама № 203 ад 18.07.1964 года)

Памёр Ф. М. Алісіевіч у 1975 годзе.

Алісіевіч Фёдар Максімавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 213. — (Арганізатары і кіраўнікі партызанскага руху на Кобрыншчыне).

Долготович, Б. Д. Алисиевич Федор Максимович / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 30.

Алисиевич Федор Максимович // Список почетных граждан города Кобрина / отдел идеологической работы Кобринского райисполкома. – Кобрин, 2002. –С. 4.Почетные граждане города Кобрина и Кобринского района Алисиевич Федор Максимович [Электронный ресурс] // Туристический Кобрин. – Режим доступа: http://ikobrin.ru/gragdane.php. – Дата доступа: 15.09.2018.

БАРЫСАЎДЗМІТРЫЙ КУЗЬМІЧ

Барысаў Дзмітрый Кузьміч — ураджэнец расійскай вёскі з прыгожай назвай Ясенкі Тульскай вобласці. Нарадзіўся ў 1911 годзе.

Да службы ў арміі Дзмітрый Барысаў працаваў на шахце ў Заходняй Сібіры.

У 1929 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, дзе і праслужыў да 1956 года.

Вялікую Айчынную вайну сустрэў пад горадам Сумы (Украіна) у складзе 20-й арміі. Быў начальнікам штаба зенітнага дывізіёна з ліпеня 1941 па ліпень 1943 год.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрый Кузьміч займаў высокія камандныя пасады. У 1943 годзе ён стаў камандзірам палка № 1282 зенітна-артылерыйскіх часцей 61-й арміі. У ліпені 1944 года полк прымаў удзел у вызваленні Кобрына, за што ў 1974 годзе Дзмітрыю Барысаву прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына».

Д. К. Барысаў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, дзевяццю медалямі.

Дзмітрый Кузьміч Барысаў жыў у Маскве, дзе і памёр у жніўні 1975 года.

Долготович, Б. Д. Борисов Дмитрий Кузьмич / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 30.

Курашова, Л. Московские гости на Кобринской земле / Лидия Курашова // Кобрин-информ. — 2014. — 24 июля. — С. 7.

О Дмитрие Кузьмиче Борисове, Почётном гражданине г. Кобрина.

Курашова, Л. «Здешняя земля начинена осколками мин и снарядов, обильно полита кровью наших солдат…» / Лидия Курашова // Кобрынскі веснік. – 2014. — 19 ліпеня. – С. 3.

Воспоминания участников освобождения Кобрина от фашистской оккупации, в т. ч. воспоминания Дмитрия Кузьмича Борисова.

Курашова, Л. Посетить город, который освобождал дед / Лидия Курашова // Кобрынскi веснiк. – 2014. – 26 лiпеня. – С. 4.

Сотрудники музея принимали в своих стенах внучку Дмитрия Кузьмича Борисова, полковника, командира 1282-го зенитно — артиллерийского полка, одного из освободителей Кобрина.

Дзмітрый Кузьміч Барысаў // Кобрынскі веснік. – 2002. – 20 ліпеня.Борисов Дмитрий Кузьмич // Список почетных граждан города Кобрина / отдел идеологической работы Кобринского райисполкома. – Кобрин, 2002. – С. 1.

КІРМАНОВІЧ УЛАДЗІМІР МІКАЛАЕВІЧ

Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся 5 лістапада 1919 года ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых.

У 1926 годзе хлопчык паступіў вучыцца ў Кобрынскую павятовую школу (цяпер СШ № 2). Пасля заканчэння сямігодкі Уладзіміра, як дзіця з беднай сям’і, узялі да сябе на навучанне каталіцкія манахі, якія ў адной з хат па вуліцы Першамайскай арганізавалі сталярную майстэрню.

У 1939 годзе пасля прыходу ў Заходнюю Беларусь савецкай улады Уладзіміра Кірмановіча заклікалі ў Чырвоную Армію. Уладзімір восем месяцаў (з кастрычніка 1939 г. па чэрвень 1940 г.) служыў у Ленінградскай вобласці, удзельнічаў у Фінскай вайне.

Закончыў курсы малодшых лейтэнантаў у 1942 годзе. З 1943 года – член КПСС.

У гады Вялікай Айчыннай вайны У. М. Кірмановіч камандаваў знішчальнай процітанкавай батарэяй на Бранскім, Цэнтральным, 3-м і 4-м Украінскіх, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах.

22 жніўня 1944 года ў час варожай танкавай атакі батарэя капітана Кірмановіча першая прыняла ўдар, у жорсткім баі падбіла і спаліла 14 варожых танкаў. За гэты подзвіг Кірмановіч быў удастоены ў 1945 годзе звання Героя Савецкага Саюза.

Шматлікія заслугі Кірмановіча ў гады Вялікай Айчыннай вайны адзначаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Айчыннай вайны II ступені, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі і шматлікімі медалямі.

Пасля вайны У. М. Кірмановіч пражываў у Аўстрыі і Румыніі. Пасля таго, як вярнуўся з-за мяжы, нядоўга разам з сям’ёй жыў у Кобрыне. У 1950 годзе пераехаў у Ленінград, дзе паступіў на курсы падрыхтоўкі ў лётную акадэмію, а потым у Ваенна-авіяцыйную акадэмію імя М. В. Фрунзе ў Маскве. У 1955 годзе Кірмановіч закончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе.

У 1956 годзе, пасля заканчэння вучобы, пераехаў у Харкаў. Жыццё У. М. Кірмановіча ў гэтым горадзе злучана з Харкаўскім вышэйшым ваенным вучылішчам лётчыкаў імя двойчы Героя Савецкага Саюза С. І. Грыцаўца. У гэтым вучылішчы Уладзімір Мікалаевіч доўгія гады працаваў выкладчыкам на кафедры тактыкі. У 1958 годзе Уладзіміру Мікалаевічу прысвоена званне палкоўніка.

У 1975 годзе ў званні палкоўніка і на пасадзе намесніка начальніка па страявой падрыхтоўцы У. М. Кірмановіча камісавалі. Але сыходзіць на заслужаны адпачынак ён зусім не збіраўся. З 1975 года амаль да смерці палкоўнік у адстаўцы Кірмановіч працаваў у сваім лётным вучылішчы ў лабараторыі тэхнічных сродкаў навучання.

За 45 гадоў, праведзеных у Харкаве, Уладзімір Мікалаевіч не раз наведваў родны Кобрын, дзе жылі яго родныя і сябры.

У 1987 годзе У. М. Кірмановічу было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына» (рашэнне Кобрынскага гарадскога Савета народных дэпутатаў № 237 ад 15.09.1987 года).

Герой Савецкага Саюза, першы і адзіны выхадзец Кобрыншчыны, які атрымаў такое высокае званне, палкоўнік У. М. Кірмановіч памёр 5 лютага 2001 года. Заслужаны і адданы вайсковай службе чалавек пахаваны на алее герояў у Харкаве.

Жыццёвы подзвіг Уладзіміра Мікалаевіча і ў ваенны, і ў мірны час — прыклад беззапаветнага служэння Айчыне, узор для пераймання шматлікім пакаленням кабрынчан.

На малой радзіме Кірмановіча памятаюць, паважаюць яго імя, навечна захаванае ў назвах вуліц, галерэях Славы, музейных экспазіцыях і простай чалавечай памяці тых, хто яго ведаў.

12 кастрычніка 2005 года на сесіі раённага Савета дэпутатаў было прынята рашэнне аб прысваенні вуліцы ў квартале індывідуальнай забудовы на тэрыторыі былога ваеннага гарадка імя земляка-героя У. М. Кірмановіча.

На будынку сярэдняй школы № 2 г. Кобрына, у якой вучыўся У. М. Кірмановіч, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Для роднага Кобрына Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч назаўжды застанецца Ганаровым грамадзянінам і адзіным мясцовым Героем Савецкага Саюза. З пакалення ў пакаленне на Кобрыншчыне перадаецца памяць пра героя, які прымножыў славу нашай зямлі.

О присвоении звания Почетных граждан города Кобрина [Милоянину И. Ф., Кирмановичу В. Н., Селюку П. Д.] : решение Кобринского городского Совета народных депутатов, 15.09.87 г., № 237. – Кобрин, 1987.

Владимир Николаевич Кирманович // Они награждены орденом Ленина : альбом. – Кобрин, 1981.

Долготович, Б. Д. Кирманович Владимир Николаевич / Б. Д. Долготович // Почётные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск, 2008. – С. 30-32.

Залатая зорка Кобрына. Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 239 : фота.

Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941-1945 : энцыклапедыя. – Мінск, 1990. – С. 264.

Кирманович Владимир Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. – Т. 1. Брестская область : в 2 кн. – Минск, 2009. – Кн. 1. – C. 454, 517.

Кирманович Владимир Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2007. – Т. 4. – С. 48.

Кирманович Владимир Николаевич // Героическая Брестчина / сост. С. Ф. Омелюсик. – Брест, 2015. — С. 16.

Кирманович Владимир Николаевич // От парада надежды к Параду Победы. 7 ноября 1941 г., 16 июля 1944 г., 24 июля 1948 г. / сост. : Б. Д. Долготович, М. Г. Никитин. – Минск, 2015. – С. 22, 176.

Кирманович Владимир Николаевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник. – Минск, 2015. – С. 65.

Кирманович Владимир Николаевич // Навечно в сердце народном.- Минск, 1977. — С. 200.

Кирманович Владимир Николаевич = Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Ваеннаяэнцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси. – Мінск, 2010. – С. 516-517.

Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. – С. 181.

Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. – Минск, 1972. – Т. 5. – С. 590 : фота.

Свиридюк, Д. Мой прадедушка – Владимир Кирманович / Диана Свиридюк // Кобрынскi веснiк. – 2015. – 15 красавiка. – С. 3.

Рассказ внучки о двоюродном прадедушке В. Н. Кирмановиче, Герое Советского Союза.

Свиридюк, Д. Мой прадедушка –  Герой Советского Союза / Диана Свиридюк // Заря. – 2015. – 23 апреля. – С. 6.

Рассказ внучки о двоюродном прадедушке В. Н. Кирмановиче, Герое Советского Союза.

Фридлендер, Н. «Нет героев от рожденья, они рождаются в боях…» / Наталья Фридлендер // Кобрин-информ. – 2014. – 17 июля. – С. 11.

О Героях Советского Союза – В. Кирмановиче, А. Морозове.

Курига, Е. Золотая звезда Кирмановича // Кобрин-информ. – 2008. – 2 ноября. – С. 3.

Мурашкина, М. Имена земляков – улицам города / Мария Мурашкина // Кобрынскі веснік. – 2005. – 22 кастрычніка.

Кобрына ганаровыя грамадзяне. УладзімірМікалаевіч Кірмановіч // Кобрынскі веснік. – 2002. – 20 ліпеня.

Кирманович Владимир Николаевич : некролог // Кобрынскі веснік. – 2001. – 10 лютага.

Кірмановіч У. М. // Героі Савецкага Саюза і Беларусі – ураджэнцы Брэстчыны : партрэты-плакаты. – Брэст, 1999.

Вуліца Кірмановіча // Думацьпра жывых, памятаць пра загінуўшых» : дадатак да даведніка аб вуліцах Кобрына, якія носяць імены ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук. – Кобрын, 2005. — 4 с.

Владимир Николаевич Кирманович [Электронный ресурс] // Кобринский районный исполнительный комитет. – Режим доступа: http://kobrin.brest-region.gov.by. – Дата доступа: 01.03.2018.

Кирманович Владимир Николаевич [Электронный ресурс] // Википедия : свободная энциклопедия. — Режим доступа: http://ru.wikipedia.org/wiki/ Кирманович,_ Владимир_Николаевич/ — Дата доступа: 4.04.2018.

Кирманович Владимир Николаевич[Электронный ресурс] // Герои страны. — Режим доступа: http:// www. warheroes. ru/hero/. — Дата доступа: 4.04. 2018.Мемориальная доска Кирмановичу [Электронный ресурс] // Туристический Кобрин. – Режим доступа: http://ikobrin.ru/kobtur-kirma.php. – Дата доступа: 4.04. 2018.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.