Біябібліяграфічны даведнік Імі ганарыцца Кобрыншчына

МАРОЗ

ІВАН ПАЎЛАВІЧ

Мароз Іван Паўлавіч нарадзіўся 22 сакавіка 1945 года ў вёсцы Свішчы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Сваю працоўную дзейнасць пачаў ў 1966 годзе майстрам Кобрынскага рамонтнага завода.

З 1969 па 1986 год працаваў на пасадзе начальніка вытворча-дыспетчарскага аддзела Кобрынскага рамонтнага завода.

У 1986 годзе Іван Мароз прызначаны кіраўніком Кобрынскай сельгастэхнікі. Пасля перайменавання ў адкрытае акцыянернае таварыства «Кобрынаграмаш» з 2003 года па жнівень 2014 года працаваў дырэктарам прадпрыемства. Без малога 30 гадоў ён кіраваў прадпрыемствам з колькасцю работнікаў каля 750 чалавек. Пад кіраўніцтвам Івана Паўлавіча калектыў ААТ дасягнуў высокіх эканамічных і вытворчых паказчыкаў. Аб дасягненнях гэтага таленавітага кіраўніка шмат пісалі ў прэсе. Паспяховае ў савецкі час прадпрыемства, якое два гады запар займала першае месца ва Усесаюзным спаборніцтве, вытрымала выпрабаванне і пасля развалу СССР.

За сваю працоўную дзейнасць, прафесіяналізм І. П. Мароз адзначаўся на самым высокім узроўні. У 1987 годзе Іван Паўлавіч узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», у 1989 г. — медалём «Ветэран працы», у 1999 г. — ордэнам Пашаны, у 2004 годзе — ордэнам Айчыны III ступені, граматамі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта.

Іван Паўлавіч прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога і Кобрынскага раённага Саветаў дэпутатаў. Па выніках працы за 2007 год занесены на раённую Галерэю Працоўнай Славы раёна ў прамысловасці.

Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 13 студзеня 2015 года

№ 37 за асабісты ўклад у развіццё эканомікі раёна Марозу Івану Паўлавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

Кузина, С. Навечно сохраним / Светлана Кузина // Кобрынскі веснік. — 2018. — 6 кастрычніка. — С. 4.

Почетный гражданин Кобринского района И. Мороз подарил архиву свои документы.

Бакун, Е. Где дело само за себя говорит / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. — 2017. — 5 красавіка. — С. 5.

Почетный гражданин Кобринского района И. П. Мороз прошел путь от рядового техника-механика до управляющего предприятия.

Лесик, И. Союз оказался прочным / Ирина Лесик // Кобрынскi веснiк. – 2015. – 14 студзеня. – С. 4.

Заслуги И. П. Мороза, 28 лет руководившего коллективом ОАО «Кобринагромаш», отмечены орденом, медалями и уважением коллег.

Савчук, М. Трудовой стаж длиной в полвека / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. — 2015. — 5 февраля. — С. 4.

Трудовой путь И. П. Мороза, 28 лет возглавлявшего коллектив сельхозтехники, отмечен званием «Почетный гражданин Кобринского района».

Сталі грамадзянамі. Ганаровымі // Народная трыбуна. – 2015. – 23 студзеня. – С. 3.

Звання «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» ўдастоены Марыя Клачковіч, Уладзімір Кузіч і Іван Мароз.

Мароз, І. «Гораду патрэбна наша праца» / Іван Мароз // Кобрынскі веснік. – 2012. – 21 ліпеня. – С. 4.

Мороз, И. Многовекторность как фактор стабильности / [Иван Мороз ; беседовал] Юрий Бехтерев // Директор. – 2011. – 30 мая.

 Интервью с директором ОАО «Кобринагромаш» Иваном Морозом.

Мельнік, Р. Іван Мароз: «Я заўсёды жыву праблемамі вёскі» / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. – 2010. – 24 лютага. – С. 2.

Мороз, И. «Нынешний финансовый кризис по сравнению с началом 90-х — мелочи» / Иван Павлович Мороз ; [беседовал] Сергей Волков // Заря. — 2010. — 27 марта. — C. 3.

Сацук, А. Треугольник успеха / Алексей Сацук // Кобрынскі веснік. – 2006. – 27 верасня. – С. 1, 2.

Более 20 лет возглавляет ОАО «Кобринский завод агропромышленного ма¬шиностроения» ди¬ректор Иван Павло¬вич Мороз.

А у нас такой земляк! // Кобрынскі веснік. – 2005. – 6 студзеня.

Директор ОАО «Кобринагромаш» И. П. Мороз награжден орденом Отечества III степени.

Почётные граждане. Мороз Иван Павлович [Электронный ресурс] // Кобринский районный исполнительный комитет. – Режим доступа: http:// kobrin. brest-region.gov.by. – Дата доступа: 01.03.2018.

СУХАРАЎ

УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ

Сухараў Уладзімір Іванавіч нарадзіўся 14 жніўня 1947 года ў Маскве.

Закончыў Маскоўскі юрыдычны інстытут. Прайшоў службу ў радах Савецкай Арміі.

З 1971 па 1975 год працаваў у Чаромушкінскім райкаме камсамола г. Масквы. З 1975 па 1979 год — старшыня Чаромушкінскага раённага камітэта Добраахвотнага таварыства садзей-нічання арміі, авіяцыі і флоту г. Масквы.

Доўгі час Уладзімір Іванавіч узначальваў дырэкцыю Чаромушкін-скага вытворча-жыллёвага рамонтнага аб’яднання г. Масквы. Шмат увагі надаваў пытанням працаўладкавання насельніцтва, кіраваў службай занятасці г. Масквы. У 1989 годзе заснаваў асацыяцыю «Інтэртрэйнінг».

З 1991 года Сухараў з’яўляецца сустаршынёй – выканаўчым дырэктарам Міжнароднага форума «Сусветны вопыт і эканоміка Расіі», у рамках якога правёў больш за 100 буйнамаштабных усерасійскіх і міжнародных кангрэсаў, сімпозіумаў, канферэнцый у Маскве.

Займаецца пытаннямі пашырэння супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы з краінамі Бліжняга Усходу і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну. З’яўляецца віцэ-прэзідэнтам міжнароднага грамадскага руху «Восточное измерение». Надае шмат увагі пытанням дзейнасці Асамблеі дзелавых колаў «Расія — Ліван» на пасадзе генеральнага сакратара. З’яўляецца віцэ-прэзідэнтам англійскага Інстытута фінансавых аналітыкаў.

Прымае актыўны ўдзел у навуковых пошуках. З’яўляецца членам Міжнароднай акадэміі менеджменту, прафесарам акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій, членам Міжнароднай акадэміі навук «Праблемы інтэлектуальнага развіцця», членам Міжнароднай акадэміі эканомікі і фінансаў.

У. І. Сухараў мае ганаровыя ўзнагароды Прэзідэнта Расіі, Дзяржаўнай Думы, урада Расійскай Федэрацыі. З’яўляецца Памочнікам намесніка старшыні Савета Федэрацыі ФС РФ.

З 1991 года Уладзімір Іванавіч Сухараў актыўна ўдзельнічае ў жыцці Кобрына, падрыхтоўцы і правядзенні гарадскіх святаў, праводзіць вялікую работу па прыцягненні інвестыцый для эканамічнага развіцця рэгіёна, яго прадпрыемстваў, устаноў, аказвае дапамогу жыхарам і прадпрымальнікам Кобрыншчыны.

У 2005 годзе У. І. Сухараў прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні Міжнароднага інвестыцыйнага форума «Кобрын-Інвест».

За вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Кобрыншчыны, умацаванне дзелавых і сяброўскіх сувязяў двух братэрскіх народаў Беларусі і Расіі ў 2005 годзе Уладзіміру Іванавічу Сухараву прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» (рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 18.08.2005 № 99).

Долготович, Б. Д. Сухарев Владимир Иванович / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 33.

Неповторимый колорит дружбы // Кобрынскі веснік. – 2007. – 25 ліпеня. – С. 1.

 В августе 2005 года за большой личный вклад в социально-экономическое развитие Кобринщины, укрепление связей двух братских народов Беларуси и России В. И. Сухарев удостоен звания Почетного гражданина Кобринского района.

Почётные граждане Кобринского района // Кобрынскі веснік. – 2005. – 24 жніўня.

О присвоении звание «Почётный гражданин Кобринского района» Коренчуку Павлу Григорьевичу, Сухареву Владимиру Ивановичу.

Сухарев Владимир Иванович // Список почетных граждан города Кобрина, Кобринского района / Отдел идеологической работы Кобринского исполкома. – Кобрин, 2002. – С. 3-4.Почетные граждане города Кобрина и Кобринского района. Сухарев Владимир Иванович [Электронный ресурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: http:// ikobrin.ru/gragdane.php. – Дата доступу: 05.09.2018.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.