Аляксею Міхайлавічу Мартынаву – 95 гадоў // Кобрынскі веснік. – 1999. – 21 жніўня.
Аляксею Міхайлавічу Мартынаву – 95 гадоў
Паважаны Аляксей Міхайлавіч!
Ад шчырага сэрца віншуем Вас, аднаго са старэйшых жыхароў Кобрыншчыны, ганаровага грамадзяніна г. Кобрына, з юбілеем -95-годдзем з дня нараджэння.
У нашым рэгіёне, увогуле на Брэстчыне і ў рэспубліцы Ваша імя добра вядома як імя чалавека — даследчыка гісторыі Кобрыншчыны, збіральніка рэдкіх дакументаў аб яе мінулым, першага і шматгадовага дырэктара музея імя А. В. Суворава. Вашы шматлікія публікацыі ў газеце “Кобрынскі веснік” выявілі Вас як яркага публіцыста, улюблёнага ў родны край, яго гісторыю, прыроду і чалавека працы, абуджаюць высакародныя пачуцці ў падрастаючых пакаленняў. Ваша слова, Вашы прапановы заўсёды слушныя, глыбока прадуманыя, згрунтаваныя на вялікім жыццёвым вопыце, дапамагаюць нам выбраць верны накірунак пры вырашэнні многіх пытанняў.
Жадаем Вам, дарагі Аляксей Міхайлавіч, добрага здароўя, многіх гадоў жыцця, бадзёрасці і заўсёды ўласцівых Вам энтузіязму і працавітасці.
Гарадскі і раённы Саветы дэпугатаў.
Гарадскі і раённы выканаўчыя камітэты.