2002 Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч

Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч // Кобрынскі веснік. – 2002. – 20 ліпеня. – C. 2. — (Кобрына Ганаровыя грамадзяне).

Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч

Напэўна, як і цяперашнія хлапчукі, у дзяцінстве ён любіў бегаць улетку на Мухавец, які працякаў непадалёку ад дома. Але дзяцінства хутка скончылася, а дарослае жыццё прад’яўляла свае патрабаванні, і ў 1940 годзе Уладзіміра прызвалі ў армію. А неўзабаве пачалася вайна, вялікая і жорсткая. У час яе Кірмановіч камандаваў знішчальнай супрацьтанкавай батарэяй.

Яму давялося біць ворага ў многіх месцах: на Бранскім цэнтральным, 4-м Украінскім, 2-м Прыбалтыйскім франтах… 22 жніўня 1944 года ў час варожай атакі батарэя Кірмановіча падбіла і спаліла 16 варожых танкаў і тры самаходныя гарматы. За гэта камандзір батарэі Уладзімір Кірмановіч быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны Уладзімір Мікалаевіч вырашыў цалкам прысвяціць сябе службе ў арміі; ён паступае ў ваеннае авіяцыйнае вучылішча, пасля заканчэння атрымлівае званне палкоўніка. 3 1960 года выкладаў у Харкаўскім авіяцыйным вучылішчы імя С. Грыцаўца.

Горад не забыў свайго сына: на будынку СШ N2, дзе ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка, рашэннем мясцовых улад У. М. Кірмановічу прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна Кобрына.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *