Бурдыка, В. Дырэктар верыць у поспех, а калектыў – у дырэктара / В. Бурдыка // Народная трыбуна. — 2006. — 2 снежня. — С. 1-2.
20 гадоў таму І. П. Мароз узначаліў Кобрынскую райсельгастэхніку – і на прапрыемстве адбыліся вялікія перамены.
Дырэктар верыць у поспех, а калектыў – у дырэктара
20 гадоў таму Іван Паўлавіч Мароз узначаліў гэты калектыў і на прадпрыемстве адбыліся вялікія перамены
Памятаю, якім было гэта прадпрыемства гадоў трыццаць таму: яно больш паходзіла на рамонтную майстэрню, чым на завод. У Кобрыне ў той час нават такую гісторыю-байку расказвалі. Калі трактар, адрамантаваны ў райсельгастэхніцы, выедзе за прахадную, значыць, прэтэнзіі на якасць яго рамонту тут ужо не прымалі. Адным словам, аб вытворчасці прамысловай прадукцыі тады нават і не марылі. Іншы быў час, іншыя стаялі задачы.
Але ў 1986 годзе прыйшоў сюды новы дырэктар — і пачаліся сур’ёзныя перамены. Да гэтага прызначэння Іван Паўлавіч Мароз працаваў 22 гады на Кобрынскім аўтарамонтным заводзе: спачатку майстрам пасля заканчэння сельгастэхнікума ў Пружанах, потым — начальнікам цэха, начальнікам вытворчасці. Зарэкамендаваў сябе здольным арганізатарам, вопытным спе- цыялістам, патрабавальным, строгім, але аб’ектыўным кіраўніком. I ў райсельгастэхніцы ён пачаў з навядзення дысцыпліны і парадку на ўсіх вытворчых участках. На першым жа сходзе Іван Паўлавіч заявіў калектыву: я веру ў поспех, я веру ў тое, што прадпрыемства можа працаваць рытмічна і якасна, але для гэтага кожны спецыяліст і рабочы павінны самааддана працаваць, уносіць свой уклад у агульную справу. Не ўсім гэта спадабалася, але новы кіраўнік праявіў прынцыповую настойлівасць. А з тымі, хто не хацеў мяняць свае адносіны да работы, давялося развітацца.
Сам дырэктар не толькі да іншых ставіўся патрабавальна, але найперш — да сябе. I даволі хутка прадэманстраваў усяму калектыву свае здольнасці выдатна арыентавацца ў запатрабаваннях рынку, уменне бачыць перспектыву. Менавіта дзякуючы гэтым яго якасцям Кобрынская райсельгастэхніка адной з першых у рэспубліцы выйшла на прамыя сувязі з Мінскім трактарным заводам і пачала выпускаць для МТЗ некалькі відаў прадукцыі, у тым ліку пярэднія восі, ступіцы, жгуты электраправодкі.
А ў 1989 годзе кабрынчане сталі яшчэ і афіцыйным дылерам МТЗ па продажы трактароў прадпрыемства па Брэсцкай вобласці. У 90- х гадах, калі разрываліся многія эканамічныя сувязі паміж краінамі і прадпрыемствамі, такое супрацоўніцтва з прамысловым гігантам дарагога каштавала. А галоў- нае — гэта азначала пастаянную работу і стабільную зарплату. У хуткім часе райсельгастэхніка была рэарганізавана ў адкрытае акцыянернае таварыства з гучнай назвай “Кобрынаграмаш” і не менш гучнымі справамі праславілася пад новай вывескай.
Напрыклад, два гады таму выйшла пераможцам у конкурсе “Лепшы пастаўшчык прадукцыі Мінскаму трактарнаму заводу” сярод 198 прэтэндэнтаў, стала лепшым дылерам Рэспублікі Беларусь па “Белаг- расэрвісу”, пераможцам конкурсу “Лепшьш тавары рзспублікі”. А ў мінулым годзе “Кобрынаграмашу” ўручаны дзяржаўны сертыфікат, які сведчыць, што сістэма менеджменту якасці вытворчасці запасных частак і жгутоў электра- праводкі да трактароў МТЗ адпавядае патрабаванням СТБ ІСО-9001. Усе крытыкі прыціхлі. Нядаўна “дылерскі працэс” атрымаў даволі цікавы працяг: у госці да дырэктара “Кобрынаграмаша” завіталі тэхнічны дырэктар і генеральны канструктар Мінскага маторнага завода з прапановай стаць афіцыйным дылерам і іх прадпрыемства.
Мацнеюць і развіваюцца міжнародныя сувязі кабрынчан, асабліва з Расіяй і Украінай. У Калінінградскай вобласці ўжо створана сумеснае прадпрыемства “Трактсэрвіс”, у снежні “Кобрынаграмаш” пачынае пастаўляць туды рамонтную прадукцыю, вузлы і агрэгаты да трактароў МТЗ.
— Нам удаецца не толькі ўтрымліваць занятыя на міжнародным рынку пазіцыі, але і займаць новыя, таму што цвёрда засвоілі так званую “формулу поспеху”, — лічыць Іван Паўлавіч. — Гэтая формула простая на першы погляд, хоць за ёй і стаіць напружаная праца ўсяго калектыву: прадукцыя павінна быць якаснай і прывабнай па цане, а партнёр — надзейным.
ААТ “Кобрынаграмаш” і з’яўляецца такім надзейным партнёрам. У першую чаргу дзякуючы свайму дырэктару, які сам заўсёды дзейнічае па прынцыпе: паабяцаў — зрабі якасна і своечасова. Такі ж абавязковы чапавек Іван Мароз і ў грамадскай рабоце. Шмат гадоў запар з’яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў. і невыпадкова яго праца ацэнена шматлікімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, у тым ліку ордэнамі “Знак Пашаны” і Айчыны III ступені. Заслужыў!
Вячэслаў Бурдыка