ЗАЛАТАЯ ЗОРКА КОБРЫНА

Залатая зорка Кобрына : біябібліяграфічны паказальнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2019. — 28 с. : іл. – (Серыя «Асоба ў гісторыі малой радзімы»).

Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

Цэнтральная раённая бібліятэка

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Серыя «Асоба ў гісторыі малой радзімы»

ЗАЛАТАЯ ЗОРКА КОБРЫНА

Біябібліяграфічны паказальнік

да 100-годдзя з дня нараджэння

Кірмановіча Уладзіміра Мікалаевіча

Кобрын

2019

УДК 016:[908(476.7)(092)+929Кірмановіч]

ББК 91.9:68(4Беи)

        З22

Серыя заснавана ў 2014 годзе

Складальнік:

галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы С. Д. Курачук

З22

Залатая зорка Кобрына : біябібліяграфічны паказальнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2019. — 28 с. : іл. – (Серыя «Асоба ў гісторыі малой радзімы»).

Біябібліяграфічны паказальнік прысвечаны Герою Савецкага Саюза, Ганароваму грамадзяніну горада Кобрына Уладзіміру Мікалаевічу Кірмановічу (1919-2001). Паказальнік змяшчае біяграфічны нарыс, спіс крыніц аб яго жыцці і дзейнасці. Адрасаваны ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, дасягненнямі людзей, якія ўнеслі асабісты ўклад у развіццё нашай малой радзімы.

УДК 016:[908(476.7)(092)+929 Кірмановіч]

       ББК 91.9:26.89(4Беи)

© Кобрынская раённая цэнтралізаваная

      бібліятэчная сістэма, 2019

АД СКЛАДАЛЬНІКА

Біябібліяграфічны паказальнік прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Кірмановіча — нашага знакамітага земляка, ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза, Ганаровага грамадзяніна горада Кобрына.

Імя і жыццё У. М. Кірмановіча набылі славу і шырокую вядомасць нашаму гораду. Для роднага Кобрына ён назаўжды застанецца адзіным кабрынчанінам з высокім воінскім званнем — Герой Савецкага Саюза.

Паказальнік мае наступную структуру:

Біяграфічны нарыс

Дзяцінства і юнацтва

Ваенная служба

Подзвіг Героя Савецкага Саюза

Пасляваенныя гады

Памяць

Бібліяграфічныя матэрыялы

     Аб жыцці і дзейнасці

У раздзеле «Аб жыцці і дзейнасці» творы друку згрупаваны па відах: главы, раздзелы з кніг, часопісныя і газетныя артыкулы, найбольш стабільныя электронныя рэсурсы. Кнігі размешчаны ў алфавіце аўтараў, назваў кніг, артыкулы – па гадах у зваротнай храналогіі, унутры года – у алфавіце аўтараў, загалоўкаў. Мова бібліяграфічных апісанняў адпавядае мове выданняў. Для раскрыцця зместу пры неабходнасці да запісаў даюцца кароткія даведачныя анатацыі. Анатацыі прыведзены на мове анатаванага дакумента. Уключаны артыкулы з газет на беларускай і рускай мовах за 1995-2019 гады.

Бібліяграфічныя запісы ў паказальніку складзены ў адпаведнасці з міждзяржаўнымі стандартамі «ГОСТ 7.1-2003 Библиографическая запись. Библиографическое описание. Общие требо-вания и правила составления», «ГОСТ 7.80-2000 Библиографическая запись. Заголовок. Общие требования и правила составления», метадычнымі рэкамендацыямі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі «Оформление библиографического списка к научной работе».

Выданне прадстаўляе каля 50 бібліяграфічных крыніц.

У паказальніку выкарыстаны фатаграфіі з архіваў Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава і музея дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Кобрына».

Выданне адрасавана студэнтам, вучням, настаўнікам, бібліятэкарам, краязнаўцам, экскурса-водам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, дасягненнямі людзей, якія ўнеслі асабісты ўклад у развіццё нашай малой радзімы.

БІЯГРАФІЧНЫ НАРЫС

Дзяцінства і юнацтва

Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся 5 лістапада 1919 года ў горадзе Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер г. Кобрын Брэсцкай вобласці) у сям’і рабочых.

Яго маці Лізавета Іванаўна, ураджэнка Лунінца, была дачкой чыгуначнага майстра — чалавека паважанай пры цары прафесіі. З нябеднай сям’і быў і бацька Мікалай Іосіфавіч: яго дзед валодаў землямі ў раёне вуліцы Мікольскай, зямельнымі надзеламі ў раёне плошчы Леніна і парку імя Суворава. Сваё сумеснае жыццё Мікалай Іосіфавіч і Лізавета Іванаўна звязалі з Кобрынам, менавіта тут у іх сям’і і з’явіўся на свет першынец — сын Уладзімір. Лізавета Іванаўна да таго часу была хатняй гаспадыняй, Мікалай Іосіфавіч — чорнарабочым, але шматлікія хваробы неўзабаве прымусілі яго пакінуць і гэты заробак. Нягледзячы на такое нялёгкае становішча, у сям’і здолелі вырасціць і годна выхаваць чацвярых дзяцей. «Усяго ў нашай сям’і, — успамінае малодшая сястра Уладзіміра Кірмановіча Марыя Мікалаеўна Алесік, — было сямёра дзяцей, але два браты і сястра памерлі зусім маленькімі».

У. М. Кірмановіч з бацькамі, сёстрамі,

жонкай (з архіва музея сярэдняй

школы № 2 г. Кобрына)

Дзіцячыя і юнацкія гады Валодзі прайшлі ў Кобрыне на вуліцы Мікольскай, дом № 18. «Гэтыя гады для яго, — успамінае малодшая сястра, — не былi бестурботнымі. Адзіны сын у сям’і, ён з дзяцінства дапамагаў бацькам па гаспадарцы. Уладзімір рос вясёлым хлопчыкам, у яго заўсёды было шмат сяброў…».

З дзіцячых гадоў хлопчыка адрознівала любоў да ўсяго жывога: ён вельмі любіў ганяць галубоў і даглядаць за хатнімі жывёламі, у дзяцінстве ў яго нават была свая галубятня, а крыху пазней ён развёў трусоў.

У 1926 годзе Уладзімір пайшоў вучыцца ў Кобрынскую павятовую школу (цяпер сярэдняя школа № 2 г. Кобрына). Вучыўся добра, з павагай ставіўся да настаўнікаў. Доўгія гады пасля заканчэння школы ён перапісваўся і пры магчымасці сустракаўся са сваім першым настаўнікам Карліцкім.

Пасля заканчэння сямігодкі Уладзіміра, як дзіця з беднай сям’і, узялі да сябе на навучанне каталіцкія манахі, якія ў адной з хат па вуліцы Першамайскай арганізавалі сталярную майстэрню пры апякунскім доме імя Св. Ёзэфа. Менавіта тут ён навучаўся тонкасцям майстэрства чырванадрэўшчыка.

Цэлы год пасля навучання Уладзімір добрасумленна і бясплатна працаваў на сваіх настаўнікаў і толькі

1937 год                     пасля гэтага адправіўся ў Плянту, дзе працаваў па спецыяльнасці да 1939 года. У вёску дабіраўся на ровары, на якім у вольны час вучыў катацца сваіх сясцёр Людмілу, Валянціну і Марыю.

Але дзяцінства хутка скончылася, а дарослае жыццё прад’явіла свае патрабаванні.

Ваенная служба

У 1939 годзе пасля прыходу ў Заходнюю Беларусь Савецкай улады Уладзімір Кірмановіч быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Восем месяцаў служыў у горадзе Луга Ленінградскай вобласці, удзельнічаў у Фінскай вайне.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Кірмановіч на фронце. Тады ні ён, ні яго сям’я нават і ўявіць не маглі, што з гэтай вайны ён вернецца героем. Бацькі і сёстры Уладзіміра ўсю вайну правялі ў акупацыі, сувязь паміж імі абарвалася надоўга.

Да часу нападу на нашу краіну фашыстаў Уладзімір Кірмановіч быў ужо вопытным артылерыстам. У жніўні 1941 года ён накіраваны ў Маскву, дзе ў званні сяржанта стаў камандзірам гарматы ў 25-м запасным артылерыйскім палку Маскоўскай зоны абароны (МЗА). У 1942 годзе малады і адважны салдат скончыў курсы малодшых лейтэ-нантаў і прыняў пад сваё камандаванне батарэю 202-й танкавай брыгады (19 танкавы корпус, 51 Армія, 4 Прыбалтыйскі фронт). Баявое хрышчэнне атрымаў у маі 1942 года ў складзе 48-й арміі Бранскага фронту.

У верасні 1942 года Кірмановіч атрымаў воінскае званне лейтэнанта. У адным з баёў быў паранены. Пасля шпіталя зноў на фронце.

У гады ваеннага ліхалецця Уладзімір Кірмановіч камандаваў знішчальнай процітанкавай батарэяй на Бранскім, Цэнтральным, 3-м і 4-м Украінскіх, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах. Удзельнічаў у Курскай бітве, вызваленні Украінскай ССР, Крыма, Прыбалтыкі.

За адзнаку ў баях за райцэнтр Арлоўскай вобласці пасёлак Драскова, за горад Малаархангельск Уладзімір Кірмановіч быў узнагароджаны першай баявой узна-гародай — ордэнам Чырвонай Зоркі. У ліпені 1943 года за гераізм, праяўлены ў абарончых баях на Курскай дузе, лейтэнант Кірмановіч узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені.

Падчас баёў на Арлоўшчыне ён пазнаёміўся з Еўдакіяй — дачкой старшыні аднаго з калгасаў, якая стане для Уладзіміра вернай спадарожніцай да канца жыцця.

У ходзе наступлення на Данбас Уладзіміру Кірмановічу прысвоілі званне старшага лейтэнанта і прызначылі камандзірам знішчальна-процітанкавай арты-лерыйскай батарэі ў 79-й танка-вай брыгадзе корпуса. У гэтай якасці ён 8 верасня 1943 года ўдзельнічаў у баях за горад Сталіно (Данецк).

24 кастрычніка 1943 года ў баі за станцыю Акімаўка на паўднёвы захад ад г. Мелітопаля вызначылася яго батарэя, за што старшы лейтэнант Кірмановіч быў узнагароджаны яшчэ адным ордэнам Чырвонай Зоркі.

Пасля бою, 1943 год (з архіва Кобрынскага

      музея імя А. В. Суворава)

У сакавіку 1944 года яму прысвоена званне капітана. За вылучэнне ў баях у Крыме капітан Кірмановіч быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Але самая галоўная падзея жыцця, якая змяніла і паўплывала на ўвесь яго далейшы лёс, была яшчэ наперадзе.

Подзвіг Героя Савецкага Саюза

Самы важны ў лёсе камандзіра батарэі Уладзіміра Кірмановіча бой адбыўся амаль у канцы вайны — 22 жніўня 1944 года. Падчас танкавай контратакі ў раёне пасёлка Букайшы Добельскага раёна Латвійскай ССР батарэя пад яго камандаваннем прыняла на сябе першы ўдар ворага і гэтым забяспечыла паспяховае наступ-ленне савецкіх войскаў.

У пасёлка Букайшы гітлераўцы буйнымі сіламі танкаў і пяхоты імкнуліся спыніць наступленне савецкіх войскаў і адваяваць важны рубеж, які пакінулі напярэдадні. Двум нашым танкавым падраздзя-ленням і процітанкавай батарэі Кірмановіча было загадана тэрмінова заняць пазіцыю для абароны. Прыбыўшы ва ўказаны раён, артылерысты занялі зыходную пазіцыю і сталі чакаць ворага. Праз некаторы час з-за пагорка адзін за адным паказаліся тры варожыя танкі. Артылерысты былі гатовы адкрыць па іх агонь, але камандзір батарэі Кірмановіч, які ўважліва сачыў за дзеяннямі ворага, не аддаваў каманды. Гітлераўскія танкі-разведчыкі, нічога не знайшоўшы, павярнулі назад і схаваліся за пагоркам. Неўзабаве яны зноў з’явіліся перад пазіцыяй артылерыстаў. За першымі трыма ішлі яшчэ дзесяць танкаў ворага. За імі рухалася пяхота, а потым яшчэ танкі…

Камандзір батарэі пільна сачыў за варожымі машынамі, і толькі калі апошнія танкі праціўніка апынуліся ў выгадным становішчы для ўдару, ён загадаў адкрыць агонь. Артылерысты на чале з камбатам стварылі цуд у першыя ж хвіліны бою. Чатыры гарматы ўдарылі адначасова. Ад першага залпу загарэліся тры варожыя танкі, затым успыхнулі яшчэ два. Цяпер гітлераўцы ўжо заўважылі артылерыйскую батарэю і сканцэнтравалі ўвесь агонь на яе. З’явіліся параненыя, выйшлі са строю дзве гарматы, але нашы байцы, якія засталіся ў жывых, працягвалі весці агонь.

Загарэўся шосты фашысцкі танк. Нягледзячы на моцны агонь, вораг працягваў азвярэла наступаць на батарэю. У гітлераўцаў у гэтым баі было шмат танкаў і самаходак, таму яны працягвалі наступленне, нягледзячы на страты. Завязаўся кровапралітны бой. Трупамі фашысцкай пяхоты, што падтрымлівала танкі, было ўсеяна поле бою, былі страты і ў батарэі Кірмановіча. Капітан Кірмановіч, нягледзячы на тое, што вораг быў літаральна побач, умела кіраваў агнём сваіх гармат. У крытычны момант бою, калі адзін з разлікаў выйшаў са строю, камбат асабіста ўстаў за панараму і з гэтай гарматы знішчыў яшчэ два варожыя танкі. Вораг не змог пераадолець стойкасць і мужнасць савецкіх артылерыстаў. Неўзабаве ў атаку пайшлі савецкія танкі, якія завяршылі разгром праціўніка. Пасля 5-гадзіннага бою вораг адкаціўся назад і больш не прадпрымаў на гэтым участку ніякіх дзеянняў. За гераізм, праяўлены ў гэтым баі, У. Кірмановіч быў прадстаўлены да высокага воінскага звання.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, за ўмелае вядзенне бою і выяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм капітану Кірмановічу Уладзіміру Мікалаевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»

(№ 7588).

У Георгіеўскай зале Крамля падчас ўручэння медаля «Залатая Зорка»,

У. М. Кірмановіч — трэці справа

(з архіва музея сярэдняй школы № 2 г. Кобрына)

Уладзімір Мікалаевіч стаў першым і адзіным кабрынчанінам, удастоеным гэтага высокага воінскага звання.

Шматлікія заслугі Уладзіміра Мікалаевіча Кірмановіча ў гады Вялікай Айчыннай вайны адзна-чаны ордэнамі Леніна (24.03.1945), Чырвонага Сцяга (02.05.1944), Аляксандра Неўскага (09.11.1944), двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені (22.01.1945; 06.04.1985), ордэнам Айчыннай вайны II ступені (02.09.1943), трыма ордэ-намі Чырвонай Зоркі (16.03.1943; 06.01.1944; 30.12.1956), медалямі. Ён удзельнік двух гістарычных парадаў на Чырвонай плошчы ў Маскве: 7 лістапада 1941 года і 24 чэрвеня 1945 года.

Пасляваенныя гады

Герой Савецкага Саюза У. М. Кірмановіч сустрэў Перамогу, знаходзячыся за мяжой. Ён працягваў службу ў арміі ў артылерыйскіх частках Паўднёвай групы войскаў, пражываў у Аўстрыі і Румыніі. Сюды ж прывёз і Еўдакію. У першы год мірнага жыцця адправіўся ў далёкую Арлоўшчыну, каб назаўсёды звязаць з ёй свой лёс. Ужо жанатым Уладзімір не раз прыязджаў на малую радзіму пабачыць бацькоў і сясцёр. Неўзабаве ў іх нарадзіўся сын Валерый. Ураджэнец Вены, па вяртанні бацькоў у Савецкі Саюз ён стаў кабрынчанінам.

Вярнуўшыся з-за мяжы, маладая сям’я нядоўга жыла ў Кобрыне. Пасля нараджэння дачкі Наталлі Уладзімір Мікалаевіч усё часцей задумваўся пра паступленне ў ваенную акадэмію. Ён вырашыў цалкам прысвяціць сябе службе ў арміі, таму ў 1950 годзе разам з сям’ёй адправіўся ў Ленінград, дзе паступіў на курсы падрыхтоўкі ў лётную акадэмію, а затым у ваенна-авіяцыйную акадэмію імя М. В. Фрунзе ў Маскве.

У 1958 годзе яму прысвоена званне палкоўніка.

Пасля заканчэння вучобы ў 1956 годзе У. М. Кірмановіч разам з сям’ёй пераязджае на пастаяннае месца жыхарства ў Харкаў. Жыццё Уладзіміра Кірмановіча ў гэтым горадзе звязана з Харкаўскім вышэйшым ваенным вучылішчам лётчыкаў імя двойчы Героя Савецкага Саюза С. І. Грыцаўца, у якім ён доўгія гады працаваў выкладчыкам на кафедры тактыкі.

За гады працы ў вучылішчы ў Уладзіміра Міхай-лавіча прайшло навучанне шмат лётчыкаў вышэйшага класу, у іх ліку і былы міністр абароны Яўгеній Шапашнікаў.

Моцнае ўражанне аказваў легендарны выкладчык на сваіх курсантаў. Як успамінае выпускнік 1975 года Харкаўскага вышэйшага ваеннага вучылішча, маёр запасу,

ваенны лётчык I класа, сёння кабрынчанін Вячаслаў Амшаннікаў, Уладзімір Мікалаевіч вельмі цёпла адносіўся да курсантаў, удзяляў ім шмат часу. Аднак, нягледзячы на

вясёлы характар, спуску Герой Савецкага Саюза, якога ў вучылішчы паважліва называлі «алавяны салдацік», курсантам не даваў і ганяў іх «да сёмага поту». Таму і тактыку яго вучні засвойвалі дасканала, што не раз спатрэбілася ім у будучым.

У 1975 годзе ў званні палкоўніка (на той час ён займаў пасаду намесніка начальніка па страявой падрыхтоўцы) Уладзіміра Кірмановіча камісавалі. Але ісці на заслужаны адпачынак ён не збіраўся. З 1975 года амаль да апошніх дзён жыцця палкоўнік у адстаўцы працаваў у сваім лётным вучылішчы ў лабараторыі тэхнічных сродкаў навучання.

З характарыстыкі У. М. Кірмановіча:

«Герой Советского Союза, полковник в отставке Кирманович Владимир Николаевич в Харьковском высшем военном авиационном училище летчиков имени дважды Героя Советского Союза С. И. Грицевца с 1960 по 1975 год проходил службу преподавателем кафедры тактики. Все эти годы Владимир Николаевич тесно связан с обучением и воспитанием будущих летчиков-истребителей. Своим трудолюбием, скромностью, активной общественной деятельностью он снискал любовь и уважение всего коллектива училища. Он принципиален, непримирим к недостаткам, терпелив в обучении. Владимир Николаевич – ударник коммунис-тического труда, член совета ветеранов. Неоднократно избирался депутатом местных Советов. Он частый гость на тематических вечерах, участвует в проведении пионерских игр «Зарница». Наши курсанты всегда берут себе в пример героя».

У. М. Кірмановіч прымае ў піянеры ўнучку,

1980 год, Харкаў

(з архіва Кобрынскага музея імя А. В. Суворава)

За 45 гадоў, праведзеных у Харкаве, Уладзімір Мікалаевіч неаднойчы наведваў родны Кобрын, дзе жылі яго родныя і сябры. «Владимир, — успамінаюць родныя Кірмановіча, якія жывуць у Кобрыне, — всегда трепетно относился к своим родным: регулярно приезжал в Кобрин на могилу родителей, из Харькова от него постоянно приходили письма и фотографии. Владимиру всегда было дорого то, что связано с его семьей и его родным городом».

У 1987 годзе У. М. Кірмановічу прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна горада Кобрына (рашэнне Коб-рынскага гарадскога Савета народных дэпутатаў № 237 ад 15.09.1987 года).

Герой Савецкага Саюза, першы і адзіны выхадзец Кобрын-шчыны, які атрымаў такое высокае званне, палкоўнік У. М. Кірмановіч памёр 5 лютага 2001 года на 82-м годзе жыцця. Заслужаны і адданы вайсковай службе чалавек паха-ваны на алеі герояў у Харкаве.

Жыццёвы подзвіг Уладзіміра Мікалаевіча Кірмановіча і ў ваенны, і ў мірны час — прыклад беззапаветнага служэння Айчыне, узор для пераймання шматлікім пакаленням кабрынчан.

Памяць

Такія людзі, як Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч, не сыходзяць з жыцця бясследна. Яны пакідаюць пасля сябе памяць. Памяць аб тым, што такі чалавек быў і здзейсніў подзвіг, які дазволіў упісаць яго імя ў гістарычны летапіс.

Свой ваенны подзвіг У. М. Кірмановіч назаўжды пакінуў нашчадкам: у Санкт-Пецярбургскім музеі артылерыі — асабістыя старонкі ў кнізе герояў, на абеліску герояў у Кіеве — сваё прозвішча.

Любоў да ваеннай службы Уладзімір Мікалаевіч перадаў сыну Валерыю Уладзіміравічу — выпускніку Маскоўскай акадэміі імя Жукава, цяпер палкоўніку ў адстаўцы. Сваім дзецям, сыну і дачцэ Наталлі Уладзіміраўне, выпускніцы Харкаўскага медыцынскага інстытута, дыпламаванаму ўрачу-кардыёлагу, ён быў добрым і клапатлівым бацькам, па-вайсковаму строгім, але справядлівым. А шматлікія сябры і калегі памятаюць яго вясёлым і жыццярадасным чалавекам.

На малой радзіме У. М. Кірмановіча памятаюць, паважаюць яго імя, навечна захаванае ў назвах вуліц, галерэях Славы, музейных экспазіцыях і простай чалавечай памяці тых, хто яго ведаў. Для роднага Кобрына Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч назаўжды застанецца Ганаровым грамадзянінам і адзіным мясцовым Героем Савецкага Саюза.

12 кастрычніка 2005 года на сесіі раённага Савета дэпутатаў было прынята рашэнне аб прысваенні вуліцы ў квартале індывідуальнай забудовы на тэрыторыі былога ваеннага гарадка імя земляка-героя У. М. Кірмановіча.

На будынку сярэдняй школы № 2 г. Кобрына ўстаноўлена мемарыяльная дошка, надпіс на якой абвяшчае, што ў гэтай школе вучыўся Герой Савецкага Саюза У. М. Кірмановіч.

У школе арганізавана піянерская дружына імя У. М. Кірмановіча «Алые паруса».

Да 100-годдзяз дня нараджэнняУ. М. Кірмановіча ў гісторыка-краязнаўчым цэнтры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі дзейнічала юбілейная выстаўка-партрэт з цыкла выстаў «Асоба ў гісторыі малой радзімы». Створаны краязнаўчы электронны паўнатэкставы рэсурс «Залатая зорка Кобрына. Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч», які прадстаўлены біяграфічным нарысам,

артыкуламі з энцыклапедый, кніг, перыёдыкі аб жыцці і дзейнасці знакамітага земляка, фондам фотаздымкаў, бібліяграфіч-нымі выданнямі цэнтральнай біблія-тэкі, матэрыяламі з найбольш стабільных інтэрнэт-рэсурсаў; сфармі-равана папка–дасье з аднайменнай назвай; выдадзены даведнік аб вуліцах Кобрына, якія носяць імёны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны «Думаць пра жывых, памятаць пра загінуўшых», даведнік-тур па вуліцах горада «Імёны тваіх вуліц, горад Кобрын» з серыі «Ведай і любі свой горад», у якіх ёсць інфармацыя пра героя-земляка. На галоўнай старонцы сайта Кобрынскай РЦБС (www.krcls.by) на банеры «У Календары нашай памяці» размешчана пашыраная даведка з бiблiяграфiчным спiсам, прымеркаваная да юбілейнай даты нашага знакамітага земляка.

На малой радзіме

з пакалення ў пакаленне перадаецца памяць

пра ГЕРОЯ,

які прымножыў славу

кобрынскай зямлі

БІБЛІЯГРАФІЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Баграмян, И. X. Так шли мы к победе / И. Х. Баграмян. — М. : Воениздат, 1977.

Долготович, Б. Д. Кирманович Владимир Николаевич / Б. Д. Долготович // Почётные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск, 2008. – С. 30-32.

Долготович, Б. Д. Кирманович Владимир Николаевич / Б. Д. Долготович, А. А. Коваленя // Созвездие героев земли белорусской / Б. Д. Долготович, А. А. Коваленя. – Минск, 2019. — С. 156-157.

Залатая зорка Кобрына. Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 239 : фат.

Их подвиг и труд награждены звездой Героя. Владимир Николаевич Кирманович // Они награждены орденом Ленина : альбом. – Кобрин, 1981.

Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Минск, 1999. — Т. 8. – С. 280.

Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. – Минск, 1972. – Т. 5. –

С. 590 : фота.

Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. – Мінск, 1981. – Т. 5. Біяграфічны даведнік. — С. 304 : фота.

Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941-1945 : энцыклапедыя. – Мінск, 1990. – С. 264.

Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. – С. 181.

Кірмановіч У. М. // Героі Савецкага Саюза і Беларусі – ураджэнцы Брэстчыны : партрэты-плакаты. – Брэст, 1999.

Кирманович Владимир Николаевич // Белорус-ская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. – Минск, 1982. – Т. 5. Биографический справочник. – С. 286.

Кирманович Владимир Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. – Т. 1. Брестская область : в 2 кн. – Минск, 2009. – Кн. 1. – C. 454, 517.

Кирманович Владимир Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2007. – Т. 4. –

С. 48.

Кирманович Владимир Николаевич = Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Ваеннаяэнцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси. – Мінск, 2010. – С. 516-517.

Кирманович Владимир Николаевич // Герои Советского Союза : краткий биографический словарь. – М., 1987. – Т. 1. — С. 652.

Кирманович Владимир Николаевич // Героическая Брестчина / сост. С. Ф. Омелюсик. – Брест, 2015. — С. 16.

Кирманович Владимир Николаевич //От парада надежды к Параду Победы. 7 ноября 1941 г., 16 июля 1944 г., 24 июля 1948 г. / сост. : Б. Д. Долготович, М. Г. Никитин. – Минск, 2015. – С. 22, 176.

Кирманович Владимир Николаевич // Твои сыно-вья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник. – Минск, 2015. – С. 65.

Кирманович Владимир Николаевич // Навечно в сердце народном.- Минск, 1977. — С. 200.

Кобрынскі раён. 1941-1945 // Памяць Беларусі : Рэспубліканская кніга. – Мінск, 2005. – С. 118-121.

На Кобрыншчыне нарадзіўся Герой Савецкага Саюза У. М. Кірмановіч.

Марецкая, М. Синее небо в сердце моем / Марьяна Марецкая. – Минск : Услуга, 2019.

См. на с. 134 (В. Н. Кирманович, преподаватель Харьковского ВВАУЛ).

О присвоении звания Почетных граждан города Кобрина [Милоянину И. Ф., Кирмановичу В. Н., Селюку П. Д.] : решение Кобринского городского Совета народных депутатов, 15.09.87 г., № 237. – Кобрин, 1987.

Белов, Д. Штурмовые крылья Кобринщины / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. — 2020. — 15 жніўня (№ 63). — С. 9 : фот.

Майор запаса, военный лётчик I класса В. М. Амшанников вспоминает о Герое Советского Союза В. Н. Кирмановиче.

Вовк, Ю. Подвиг Владимира Кирмановича / Юлия Вовк // Кобрин-информ. – 2020. – 27 февраля (№ 9). – С. 3.

Курачук,С. Золотая звезда Кобрина / Светлана Курачук // Кобрин-информ. – 2019. – 31 октября (№ 44). – С. 4.

В рамках проекта Кобринской центральной районной библиотеки — материал к 100-летию со дня рождения Владимира Кирмановича.

Курачук, С. Залатая зорка Кобрына / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2019. – 6 лістапада. – С. 5.

У рамках праекта Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі аб славутых земляках малой радзімы — матэрыял да 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Кірмановіча.

Свиридюк, Д. Мой прадедушка – Владимир Кирманович / Диана Свиридюк // Кобрынскi веснiк. – 2015. – 15 красавiка. – С. 3.

Рассказ внучки о двоюродном прадедушке В. Н. Кирмановиче, Герое Советского Союза.

Свиридюк, Д. Мой прадедушка – Герой Советского Союза / Диана Свиридюк // Заря. – 2015. – 23 апреля. –

С. 6.

Рассказ внучки о двоюродном прадедушке В. Н. Кирмановиче, Герое Советского Союза.

Фридлендер, Н. «Нет героев от рожденья, они рождаются в боях…» / Наталья Фридлендер // Кобрин-информ. – 2014. – 17 июля. – С. 11.

О Героях Советского Союза – В. Кирмановиче, А. Морозове.

Золотая звезда Кирмановича // Кобрин-информ. – 2009. – 17 сентября. – С. 26.

Курига, Е. Золотая звезда Кирмановича / Е. Курига // Кобрин-информ. – 2008. – 2 ноября. – С. 3.

Мурашкина, М. Имена земляков – улицам города / Мария Мурашкина // Кобрынскі веснік. – 2005. – 22 кастрычніка.

Савчук, А. Чтобы помнили / А. Савчук // Кобрин-информ. – 2003. – 6 ноября.

            О земляках, прославивших Кобринщину, в т.ч. о В. Н. Кирмановиче.

Кобрына ганаровыя грамадзяне. Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч // Кобрынскі веснік. – 2002. – 20 ліпеня.

Кирманович Владимир Николаевич : некролог // Кобрынскі веснік. – 2001. – 10 лютага.

Шугай, А. 60-гадовы юбілей СШ № 2 / А. Шугай // Кобрынскі веснік. – 1995. – 15 лістапада. – С. 3.

У розныя гады ў СШ № 2 вучыліся, працавалі заслужаныя і знакамітыя выпускнікі і настаўнікі школы.

Вуліца Кірмановіча //Думацьпра жывых, памятаць пра загінуўшых» : дадатак да даведніка аб вуліцах Кобрына, якія носяць імены ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук. – Кобрын, 2005. — 4 с.

Ганаровыя грамадзяне горада Кобрына. Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук. – 2-е выд., дап. – Кобрын, 2020. – С. 11-14 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

105 гадоў з дня нараджэння У. М. Кірмановіча (1919) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021-2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 124.

Владимир Николаевич Кирманович [Электронный ресурс] // Кобринский районный исполнительный комитет. – Режим доступа: http://kobrin.brest-region.gov.by. – Дата доступа: 01.03.2019.

Кирманович Владимир Николаевич [Электронный ресурс] // Википедия : свободная энциклопедия. — Режим доступа: http://ru.wikipedia.org/wiki/ Кирманович,_Влади-мир_Николаевич/ — Дата доступа: 04.04.2019.

Кирманович Владимир Николаевич [Электронный ресурс] // Герои страны. — Режим доступа: http://www. warheroes.ru/hero/. — Дата доступа: 14.04. 2019.

Мемориальная доска Кирмановичу [Электронный ресурс] // Туристический Кобрин. – Режим доступа: http://ikobrin.ru/kobtur-kirma.php. – Дата доступа: 14.04. 2019.

5 лістапада 2019 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Кірмановіча Уладзіміра Мікалаевіча [Электронны рэсурс] // Краязнаўства Берасцейшчыны. – Рэжым доступу: http://kb.brl.by/index.php/homehttp – Дата доступу: 02.08.2020.

ЗМЕСТ

АД СКЛАДАЛЬНІКА                                            3

БІЯГРАФІЧНЫ НАРЫС                                                 5

Дзяцінства і юнацтва                                        5          Ваенная служба                                                    7

Подзвіг Героя Савецкага Саюза                     9

Пасляваенныя гады                                            12

Памяць                                                                    16

БІБЛІЯГРАФІЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ                          21

Аб жыцці і дзейнасці                                            21

Даведачнае выданне

Залатая зорка Кобрына

Біябібліяграфічны паказальнік

да 100-годдзя з дня нараджэння

Уладзіміра Мікалаевіча Кірмановіча

Складальнік

Курачук Святлана Дзмітрыеўна

Камп’ютарная вёрстка С. Д. Курачук

Камп’ютарны дызайн вокладкі П. С. Грыневіч

На беларускай, рускай мовах

Надрукавана на камп’ютарна-выдавецкай сістэме Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Вул. Маршала Жукава, 12, 225306, Кобрын

Цэнтральная раённая бібліятэка

дзяржаўнай установы культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»

E-mail kobrinlib@gmail.com

www.krcls.by

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.