Падлужны, П. З гісторыі вёскі Малінаўка і яе хутароў

Падлужны, П. З гісторыі вёскі Малінаўка і яе хутароў / Пётр Падлужны // Наш край – Загородье : историко-краеведческий журнал Дрогичинского района. – 2017. — № 37-38. — С. 18-21.

Аб сям’і Крывецкіх, іх старэйшым сыне М. А. Крывецкім.

З гісторыі вёскі Малінаўка і яе хутароў

Маліна… Малінаўка. Якія мілагучныя і прыемныя словы. Малінаўкаі– гэта адна з вёсак Асавецкага сельскага савета, якая знаходзіцца на поўдні Драгічынскага раёна за Дняпроўска-Бугскім каналам, сярод лясоў і балот. Да 1956 г. гэта вёска называлась Калонія Белін. Узнікае пытанне, а калі і чаму ўзнікла такая назва? Старажылы вёскі сведчаць аб тым, што на пачатку мінуланга стагоддзя на месцы гэтага пасялення была амаль што некранутая чалавекам прырода. Навокал па ўзвышшах шумелі дубравы ў перамешку са звычайнымі хвойна-лістовымі лясамі, якія па нізінах абступалі топкія і непралазныя балоты, амаль што не заселеныя людзьмі.  

Сваеасаблівым лічыцца лёс хутароў урочышча «Дзідна» Крывецкага Лаўрэнція Паўлавіча і яго суседа Сухарэвіча Ігната Іванавіча. Сем’і гэтыя былі шматдзетныя, даволі працавітыя, і іх дамы і палі былі побач. Сам Лаўрэнцій Паўлавіч быў чалавекам даволі працавітым і кемлівым. Хаця сям’я была вялікая, але яны жылі ў адносным дастатку. На слаба ўрадлівай зямлі Крывецкія працавалі цяжка і самаадана, затое заўсёды былі з хлебам. Лаўрэнцій Паўлавіч не шкадаваў хлеба тым, у каго яго хапала «толькі да Каляд». У пачатку вайны старэйшы сын Крывецкіх Анатоль Лаўрэнцьевіч пайшоў у партызаны. Пасля вызвалення і злучэння партызан з Чырвонай Арміяй яго накіравалі на фронт. Удзельнічаў у штурме г. Кёнігсберга, дзе і быў цяжка паранены. Амаль год лячыўся ў шпіталях і толькі ў сярэдзіне 1946 г. інвалідам вярнуўся да дому. У 1947 г. былы франтавік ажаніўся на маладой суседцы Ларысе Сухарэвіч. З гэтага часу суседзі сталі і сваякамі. Бацькі маладых выдзелілі частку сваёй зямлі і дапамаглі пабудаваць невялікую хату. Працуючы на ўласнай зямлі, маладыя марылі аб будаўніцтве ў вёсцы новага дома. І вось у хуткім часе ўсе разам пачалі будоўлю. Нарэшце ў 1964 г. хата была побудавана, і Анатоль Крывецкі з сям’ёй справілі ўваходзіны. На новым месцы яны актыўна ўключыліся ў калгаснае жыццё. Ларыса Ігнацьеўна працавала паляводам, а Анатоль Лаўрэнцьевіч спачатку ўчотчыкам, а затым брыгадзірам у паляводчай брыгадзе. Давялося нават нейкі час Анатолю Крывецкаму папрацаваць і лесніком. Што і казаць, былы франтавік быў працавітым. Анатоль Лаўрэнцьевіч і Ларыса Ігнацьеўна выхавалі пяцёра дзяцей. Дзеці выраслі і раз’ехаліся, калі атрымалі адукацыю. Але яны не забылі родную хату. Былі вельмі частымі гасцямі ў бацькоў. Так, старэйшы сын Мікалай Анатольевіч Крывецкі стаў даволі вядомым і паважаным чалавекам у Брэсцкай вобласці. Да сялянскай працы і жыцця ён быў з маленства звыклы. Пасля заканчэння Белінскай сярэдняй школы у 1967 г. стаў паляводам у калгасе «Савецкая Беларусь», а праз нейкі час узначаліў паляводчую брыгаду. З 1969 г. Мікалай Анатольевіч, слухач Магілёўскай партыйнай школы. Праз нейкі час яго прызначаюць намеснікам старшыні калгаса імя Кірава Драгічынскага раёна. Працу на адказнай пасаде ён спалучае з вучобай завочна ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Пасля заканчэння вучобы Крывецкага прызначаюць намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Драгічынскага райвыканкама. Працуючы на гэтай адказнай пасадзе, Мікалай Анатольевіч вучыцца ў Вышэйшай Партыйнай школе пры ЦК КПБ. У хуткім часе яго накіроўваюць на працу ў Брэсцкі абкам партыі, а адтуль 2-м сакратаром Маларыцкага райкама партыі і вельмі хутка старшынёй Іванаўскага райвыканкама. Нечакана ў 1985 г. Мікалаю Анатольевічу прапанавалі пасаду 1-га сакратара Кобрынскага гаркама КПБ і ён згад- жаецца. Пасля распаду СССР Крывецкі працуе на адказных пасадах у структурах выканаўчай улады вобласці. З 1996 г. наш зямляк узначаліў адміністрацыю СЭЗ «Брэст». У сакавіку 2007 г. Мікалая Анатольевіча прызначаюць намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Некалькі разоў ён выбіраўся дэпутатам Саветаў рознага ўзроўню ад раённага Саве- та да абласнога. З 1990 па 1996 гг. Мікалай Крывецкі – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь. Ён прымаў самы непасрэд- ны ўдзел у прыняцці Законаў па стварэнні незалежнай Рэспублікі Беларусь. Прайшлі гады, і Мікалай Крывецкі пайшоў на заслужаны адпа- чынак. Зараз на пенсіі і жыве ў Кобрыне.

Малодшы яго брат Вячаслаў Анатольевіч працуе галоўным урачом Кобрынскай ЦРБ. Яшчэ адзін брат Іван Анатольевіч да гэтага часу працуе галоўным урачом санаторыя «Надзея». Вышэйшую адукацыю атрымала і сястра братоў Крывецкіх Любоў Анатольеўна, якая працавала да пенсіі эканамістам у Драгічынскім райсельгасхарчы. Малодшая сястра Тамара працуе медыцынскай сястрой у г. Брэсце.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.