Памяць. Кобрынскі раён

Крывецкі Мікалай Анатольевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 453 : фота. – (Яны кіравалі горадам і раёнам).

КРЫВЕЦКІ Мікалай Анатольевіч, нарадзіўся 5 красавіка 1949 г. у в.

Малінаўка Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў паляводам, брыгадзірам у калгасе «Савецкая Беларусь», намеснікам старшыні калгаса імя Кірава (в. Хомеч). У 1975-1985 гг. інструктар Драгічынскага райкома КПБ, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Драгічынскага райвыканкома, інструктар, намеснік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела Брэсцкага абкома, 2-і сакратар Маларыцкага райкома КПБ, старшыня Іванаўскага райвыканкома. У 1985-1991 гг. 1-ы сакратар Кобрынскага гаркома КПБ. З сакавіка да снежня 1991 г. намеснік старшыні Савета калгасаў Брэсцкай вобл. У апошні час кіраўнік Адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны «Брэст». Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, іншымі ўзнагародамі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.