Імі ганарыцца Кобрыншчына

Алісіевіч Фёдар Максімавіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; камп’ютарны дызайн вокладкі: інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 9.

АЛІСІЕВІЧФЁДАР МАКСІМАВІЧ

Алісіевіч Фёдар Максімавіч нарадзіўся ў 1917 годзе ў в. Каўпыніца (цяпер в. Колас) Крупскага раёна Мінскай вобласці.

Закончыў гістарычны факультэт Аршанскага настаўніцкага інстытута.

З кастрычніка 1939 года да кастрычніка 1940 года служыў у Чырвонай арміі.

У красавіку — кастрычніку 1943 года вучыўся ў Беларускай школе падрыхтоўкі партызанскіх кадраў на станцыі Сходня Хімкінскага раёна Маскоўскай вобласці.

У кастрычніку 1943 года быў закінуты ў Кобрынскі раён для арганізацыі падпольнай барацьбы, назначаны памоч-нікам камісара партызанскай брыгады імя Чапаева, адначасова з’яўляўся сакратаром Кобрынскага раённага падпольнага камітэта ЛКСМБ.

З сакавіка 1945 да снежня 1950 года Фёдар Максімавіч працаваў у апараце Брэсцкага абкама ЛКСМБ, пазней Брэсцкага абкама КПБ.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Звання «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына» Алісіевіч Фёдар Максімавіч удастоены ў 1964 годзе (рашэнне гарадскога райвыканкама № 203 ад 18.07.1964 года)

Памёр Ф. М. Алісіевіч у 1975 годзе.

Алісіевіч Фёдар Максімавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 213. — (Арганізатары і кіраўнікі партызанскага руху на Кобрыншчыне).

Долготович, Б. Д. Алисиевич Федор Максимович / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 30.

Алисиевич Федор Максимович // Список почетных граждан города Кобрина / отдел идеологической работы Кобринского райисполкома. – Кобрин, 2002. –С. 4.

Почетные граждане города Кобрина и Кобринского района Алисиевич Федор Максимович [Электронный ресурс] // Туристический Кобрин. – Режим доступа: http://ikobrin.ru/gragdane.php. – Дата доступа: 15.09.2018.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.