2020 Сашко, В. «Жыццё навучыла верыць людзям»

Бялоў, Д. Сашко, В. «Жыццё навучыла верыць людзям» / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. – 2020. — 29 лютага (№ 16). – С. 3.

Былы дырэктар унітарнага прадпрыемства В. Сашко прымаў актыўны ўдзел у жыцці ДСУП «Сяльгас-Павіцце» і аграгарадка Павіцце.

Вячаслаў Сашко:

«Жыццё навучыла верыць людзям»

Снежань 2005 года стаў знакавым не толькі для КУСП «Арэхаўскае», але для ўсяго аграгарадка Павіцце — гаспадарка ўвайшла ў склад унітарнага прадпрыемства «Брэстдругчормет» і была рэарганізавана ў ДСУП «Сельгас-Павіцце». Урачысты сход калектыву з удзелам былога дырэктара УП «Брэстдругчормет» Вячаслава Сашко, які нядаўна пакінуў пасаду, прайшоў на базе гаспадаркі.

Інжынер, намеснік старшыні і старшыня гаспадаркі, намеснік старшыні і старшыня райвыканкама — да пасады дырэктара УП «Брэстдругчормет» Вячаслаў Сашко прайшоў доўгі і няпросты шлях, які навучыў яго галоўнаму — верыць людзям і ў людзей, цаніць чалавека працы і прыкладаць усе намаганні, каб павысіць якасць яго жыцця. Менавіта гэтаму прынцыпу ён заўсёды заставаўся верным і ў дачыненні да ДСУП «Сельгас-Павіцце».

Як адзначаюць супрацоўнікі ДСУП «Сельгас-Павіцце», напрыканцы 90-х у гаспадарцы склалася няпростае становішча — не хапала сродкаў на закупку тэхнікі і выплату заработнай платы, прадпрыемства працавала з вялікімі стратамі. З уключэннем у склад УП «Брэстдругчормет» пачаліся змены — значныя сродкі былі скіраваны нарамонт і будаўніцтва жывёлагадоўчай інфраструктуры, набыццё сучаснай тэхнікі, закупку прадуктыўнага статка. На змену ветэранам прыйшлі маладыя спецыялісты, былі актывізаваны працэсы ўкаранення новых тэхналогій. Усё гэта пачало даваць свае вынікі — на сённяшні дзень у параўнанні з 2005 годам у 2,2 раза вырасла пагалоўе буйной рагатай жывёлы, у 4,4 раза — валавы надой малака, у 1,8 раза — надой на адну фуражную карову і ў 42 разы — выручка ад рэалізацыі прадукцыі. Адначасова вырашаліся сацыяльныя пытанні аграгарадка, сюды прыйшоў прыродны газ.

Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы жывога дыялогу. Развітваючыся з аграрыямі, Вячаслаў Сашко выказаў надзею, што супрацоўніцтва гаспадаркі з УП «Брэстдругчормет» застанецца трывалым і прадуктыўным, і пажадаў калектыву поспехаў у іх нялёгкай працы. Супрацоўнікі ДСУП «Сельгас-Павіц- це» на чале з яго дырэктарам Іванам Яромам падзякавалі Вячаславу Васільевічу за ўдзел у жыцці гаспадаркі і аграгарадка, падкрэсліўшы, што яго ўклад назаўсёды застанецца ў добрай памяці жыхароў Павіцця.

Дзмітрый Бялоў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.