2020 Па працы і пашана

Меярэвіч Канстанцін Мікалаевіч // Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – С. 140-141 : фат.

МЕЯРЭВІЧ Канстанцін Мікалаевіч. Нарадзіўся Канстанцін Меярэвіч 26 студзеня 1936 года ў горадзе Кобрыне. Выпускнік сярэдняй школы № 2 горада Кобрына. У 1952 годзе паступіў ў Кіеўскі політэхнічны інстытут. У 1957 годзе закончыў інстытут, тады ж пачаўся яго працоўны шлях у будаўнічай галіне. На Краснадарскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў працаваў зменным і старшым майстрам, начальнікам кардоннага цэху. У 1970-1971 гг. — намеснік галоўнага інжынера камбіната. Адукацыю працягнуў у Ленінградскім інжынерна-эканамічным інстытуце, па заканчэнню якога ў 1971 годзе пераехаў у Разань. Працаваў начальнікам Разанскага вытворча-тэхнічнага аб’яднання «Оргкровля» Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў (МПБМ) РСФСР. У 1977 годзе прызначаны дырэктарам Разанскага кардонна-руберойднага завода, з 1992 года — генеральны дырэктар ЗАТ «Разанскі КРЗ». Больш 35 гадоў К. М. Меярэвіч кіраваў самым буйным у Расіі і СНД заводам па вытворчасці мяккіх дахавых матэрыялаў. Прадпрыемства пад яго кіраўніцтвам стала перадавым, многія гады ўваходзіць у эліту будаўнічага комплексу не толькі рэгіёна, але і Расіі, станавілася лаўрэатам конкурсу «100 лепшых тавараў Расіі», пераможцам Усерасійскага конкурсу «Лепшыя расійскія прадпрыемствы» за найвышэйшую эфектыўнасць выкарыстання ўсіх відаў рэсурсаў сярод прамысловых прадпрыемстваў краіны.

Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў ліпені 1994 года Меярэвічу прысвоена званне «Заслужаны будаўнік Расійскай Федэрацыі». Канстанцін Мікалаевіч — лаўрэат нацыянальнай прэміі імя Пятра Вялікага ў намінацыі «За значны ўклад у стварэнне новых відаў канкурэнтаздольнай прадукцыі», лаўрэат конкурсу «СНД — дырэктар года 1999», пераможца Усерасійскага конкурсу «Менеджэр года» 1999 года ў намінацыі «Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў», уладальнік сертыфіката «Лепшы кіраўнік арганізацыі будаўнічага комплексу» (2007). Узнагароджаны ордэнам Пашаны, Залатым медалём імя акадэміка В. Ф. Уткіна, залатым медалём «Дырэктар года — 2001», медалямі «За дабрачыннасць», «За дабрыню і шчодрасць» абласнога фонду ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл, ганаровым знакам Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў «За вялікі ўклад у развіццё айчыннай прамысловасці і прадпрымальніцтва, стварэнне асноў рыначнай эканомікі», ганаровымі граматамі федэральнага і рэгіянальнага ўзроўню. Пастановай мэра г. Разані ў красавіку 1996 года Меярэвічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Разані».

Мееревич Константин Николаевич // Почетные граждане Рязанской области и города Рязани : биобиблиографический указатель / РОУНБ им. Горького. — Рязань, 2009.

Ганаровыя грамадзяне-землякі іншых гарадоў. Меярэвіч Канстанцін Мікалаевіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; камп’ютарны дызайн вокладкі: інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 69-70 : фат.

Говоров, А. Успешный Мееревич / Анатолий Говоров // Рязанские ведомости. – 2011. — 27 января.

Мееревич Константин Николаевич // Администрация города Рязани : официальный сайт. – Режим доступа: http://admrzn.ru/gorod-ryazan/pochetnye-grazhdane/:5831. – Дата доступа: 02.102017.

Мееревич Константин Николаевич // «Лучшие люди» : международная энциклопедия. – Режим доступа: http://bestpeople.name/ book/face/url/ MJEJERJEVICH_KONSTANTIN_ NIKOLAJEVICH/ – Дата доступа: 02.10.2017.

Говоров, А. Генеральный директор / Анатолий Говоров, Валентина Севостьянова // МедиаРязань. – Режим доступа:http://mediaryazan. ru/articles /detail/328817.html. – Дата доступа: 2.10.2017.Выпускники. Ими гордится школа. Мееревич Константин Николаевич // ГУО «Средняя школа № 2 г. Кобрина». — Режим доступа: http://sch2.kobrin.edu.by/ ru/main.aspx?guid=1391. – Дата доступа: 02.10 2017.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.