2018 Імі ганарыцца Кобрыншчына

Курашык Віталій Уладзіміравіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 67-69.

КУРАШЫК

ВІТАЛІЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ

Курашык Віталій Уладзіміравіч — Ганаровы грамадзянін горада Еўпаторыі (Крым).

Нарадзіўся 8 мая 1939 года ў вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна.

У 1955 годзе закончыў Дзівінскую сярэднюю школу.

Пасля заканчэння ў 1960 годзе Тарэзскага горнага тэхнікума (Данецкая вобласць, Украіна) працаваў машыністам, горным майстрам шахты «Качагарка», тэхнолагам, галоўным тэхнолагам завода высакавольтнай апаратуры г. Канстанцінаўка. Закончыў завочна Украінскі політэхнічны інстытут.

Пасля завода — на партыйнай рабоце. У 1974-1982 гг. — другі, першы сакратар Канстанцінаўскага гаркама КПУ. З 1982 года жыве ў Крыму. У 1982-1985 гг. старшыня гарвыканкама г. Еўпаторыя (Крым). У 1985-1987 гг. — загадчык аддзела Крымскага абкама КПУ, у 1987-1991 гг. — намеснік старшыні, першы намеснік старшыні, старшыня Крымскага аблвыканкама.

У 1991-1993 гг. В. У. Курашык — старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Крым. З мая 1993 па 14 чэрвеня 2001 года — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне. З 2001 года — першы віцэ-прэзідэнт Міжрэгіянальнай Акадэміі кіравання персаналам. З 2003 года- саветнік Прадстаўніка Прэзідэнта ААТ «Лукойл» ва Украіне.

Віталій Уладзіміравіч з’яўляецца Акадэмікам Беларускай інжынернай акадэміі, Ганаровым доктарам Міжнароднай кадравай акадэміі.

За сваю дзейнасць на Украіне і Беларусі В. У. Курашык узнагароджаны ордэнамі «Працоўнага Чырвонага Сцяга» і «За заслугі» III ступені (Украіна), а таксама ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Кабінета Міністраў Украіны і іншымі ўзнагародамі.

У 1999 годзе за вялікі асабісты ўклад у развіццё горада Еўпаторыі і шматгадовую актыўную дзейнасць на карысць жыхароў горада Віталію Уладзіміравічу Курашыку прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін города Еўпаторыі» (06 мая 1999 г. № 23-9/67а).

У 2010 годзе выйшла кніга В. У. Курашыка «Я не хочу судьбу иную(Записки дипломата)», у якой ён шмат старонак прысвяціў сваёй малой радзіме – в. Дзівін. У 2014 годзе выдадзена наступная кніга нашага земляка «Я люблю тебя жизнь».

Працы В. У. Курашыка

Курашик, В. В. Я не хочу судьбу иную(Записки дипломата) / В. В. Курашик. — К. : «Освита Украины», 2010. — 366 с.

Курашик, В. В. Я люблю тебя жизнь / В. В. Курашик. – Симферополь : Антиква, 2014. – 160 с.

Аб жыцці і дзейнасці В. У. Курашыка

Курашик Виталий Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т.

Т. 1. Брестская область: в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 1. — С. 517.

Курашык Віталь Уладзіміравіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка. Кобрынскі раён. – Мінск, 2002. — С. 437 : фота.

Гапанович, А. Н. Виталий Владимирович Курашик / Афанасий Гапанович // Дивин — древний и молодой / Афанасий Гапанович. — Брест, 2017. — С. 72, 73. — (Известные уроженцы и жители Дивина).

Шпакова, Н. В. Курашик Віталій / Н. В. Шпакова // Українська дипломатична енциклопедія : у 2-х т. – Киев : Знання України, 2000. — Т. 1.

Курашик, В. Я… посол. Что я могу? / В. Курашик // Рэспубліка. – 1994. – 16 чэрвеня. – С. 5.

Бібліяграфічныя выданні

80 гадоў з дня нараджэння В. У. Курашыка // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 102-103.

Курашык Віталій Уладзіміравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2017. — С. 83-85.

Курашык Віталій Уладзіміравіч // Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2016. – С. 23.

Да 75-годдзя з дня нараджэння В. У. Курашыка // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2014 год / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.

С. Курачук, Л. Сысоева. – Кобрын, 2014. — С. 50, 51.

Персоналии. Курашик Виталий Владимирович [Электронный ресурс] // Крым политический. – Режим доступа: http://politika-crimea.ru/persons/441-kurashik-vitalij-vladimirovich. – Дата доступа: 3.09.2017.

Виталий Курашик: «Я люблю тебя, жизнь!» [Электронный ресурс] // Крымское эхо. – Режим доступа: http://c-eho.info/biblioteka/item/470-vitalij-kurashik- . – Дата доступа: 3.09.2017.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.