2018 Імі ганарыцца Кобрыншчына

Клачковіч Марыя Мікалаеўна // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; камп’ютарны дызайн вокладкі : інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 41-43.

КЛАЧКОВІЧ

МАРЫЯ МІКАЛАЕЎНА

Клачковіч Марыя Мікалаеўна нарадзілася 9 чэрвеня 1946 года ў вёсцы Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Настаўніцкую дзейнасць пачала ў 1965 годзе піянерскай важатай.

Закончыла хіміка-біялагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

З 1969 па 1981 год працавала настаўнікам, дырэктарам Бельскай васьмігадовай школы, метадыстам па прафарыентацыі аддзела народнай адукацыі Кобрынскага райвыканкама.

З 1981 года Марыя Мікалаеўна праца-вала ў Кобрынскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 153 тэкстыльшчыкаў спачатку намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, з лістапада 1983 года па ліпень 2007 года з’яўлялася яго дырэктарам. З 1 красавіка 2004 года вучылішча перайменавана ва УА «Кобрынскі прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання». Пад кіраўніцтвам М. М. Клачковіч стваралася і ўмацоўвалася вучэбна-матэрыяльная база для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных рабочых. Уся працоўная дзейнасць Марыі Мікалаеўны была накіравана на ўдасканаленне вучэбна-выхаваўчага працэсу, стварэнне ўмоў для развіцця асобы навучэнцаў, аптымізацыю метадычнай і выхаваўчай дзейнасці калектыву. Яна з’яўлялася членам метадычнага савета ліцэя, ініцыятарам укаранення ў вучэбна-выхаваўчы працэс сучасных тэхналогій навучання і выхавання, камп’ютэрнай тэхнікі.

З пасады дырэктара ліцэя Марыя Мікалаеўна пайшла ў 2007 годзе, пакінуўшы пасля сябе цвёрды падмурак, які застаецца сённяшняму кіраўніцтву і працоўнаму калектыву ўмацоўваць, удасканальваць і ўтрымліваць яго высокую планку. Яшчэ амаль дзесяць гадоў М. М. Клачковіч працягвала педагагічную дзейнасць, працуючы ў якасці інспектара па кадрах і выкладчыка.

Грамадская дзейнасць заўсёды была неад’емнай часткай яе жыцця: сакратар камсамольскай арганізацыі калгаса «За Радзіму», дэпутат мясцовага Савета народных дэпутатаў, прапагандыст маладзёжнага гуртка камбіната грамадскага харчавання, старшыня прафкама прафсаюзнай арганізацыі аддзела адукацыі. Неаднаразова М. М. Клачковіч з’яўлялася старшынёй ці намеснікам старшыні ўчастковай выбарчай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

За высокі прафесіяналізм, творчасць і наватарскі падыход у навучанні і выхаванні працоўных кадраў Клачковіч М. М. узнагароджана значком «Выдатнік прафтэхадукацыі БССР», Ганаровым знакам «За заслугі ў развіцці прафтэхадукацыі», Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за высокае педагагічнае майстэрства, значны ўклад ва ўдасканаленне навучальна-выхаваўчага працэсу ёй прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларуcь».

У дзень 75-годдзя Кобрынскага раёна Клачковіч Марыі Мікалаеўне было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» (рашэнне Кобрынскага раённага савета дэпутатаў № 37 ад 13 студзеня 2015 года).

Бакун, А. Каб зерне ўзышло / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. — 2018. — 28 красавіка. – С. 4. – (Год малой радзімы).

Усё жыццё Марыі Клачковіч, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна, заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь, — гэта несупынная самаадданая праца.

Бакун, А. Калі шчасце — велічыня пастаянная / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. — 2017. — 6 мая. — С. 15.

Актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Кобрыншчыны прымае М. М. Клачковіч, узнагароджаная высокімі тытуламі «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» і «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

Клачковіч, М. Найперш патрабуючы з сябе… / [М. М. Клачковіч ; запісаў] Ігар Сідарук // Кобрынскi веснiк. — 2015. — 15 красавiка. — С. 4.

Савчук, М. Директор с неиссякаемой энергией / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. – 29 января. – 2015. – С. 4.

Звания «Почетный гражданин Кобринского района» была удостоена М. Н. Клочкович, заслуженный учитель Республики Беларусь.

Сталі грамадзянамі. Ганаровымі // Народная трыбуна. – 2015. – 23 студзеня. – С. 3.

Звання «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» ўдастоены Марыя Клачковіч, Уладзімір Кузіч і Іван Мароз.

Віншуем з узнагародай! // Заря. – 2002. – 8 августа.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за высокае педагагічнае майстэрства ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» прысвоена Клачковіч Марыі Мікалаеўне — дырэктару Кобрынскага прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча № 153 тэкстыльшчыкаў.

Дзюрич, Э. «Здравствуйте, Мария Николаевна» / Эмма Дзюрич // Заря. – 2002. – 17 октября.

Прэм’ер-міністр уручыў дзяржаўныя ўзнагароды // Настаўніцкая газета. – 2002. – 28 верасня.

Звання «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» удастоена дырэктар Кобрынскага прафтэхвучылішча № 153 тэкстыльшчыкаў Марыя Клачковіч.

Пянко, А. Настаўніцкае шчасце / Аляксей Пянко // Кобрынскі веснік. – 2002. – 17 жніўня.

         Клюйко, А. Лідэр : партрэт кіраўніка / А. Клюйко // Настаўніцкая газета. – 2001. – 6 снежня. – С. 2.

         Пра дырэктара Кобрынскага ПТВ № 153 М. Клачковіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.