2018 Бакун, А. Заўсёды ў страі

Бакун, А. Заўсёды ў страі / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. — 2018. — 7 лютага. — С. 5.

Гутарка са старшынёй Кобрынскага раённага савета ветэранаў У. Р. Кузічам.

Заўсёды ў страі

Кобрынскі раённы савет ветэранаў даўно заслужыў выдатную характарыстыку і павагу за свае шматлікія добрыя справы, неабыякавую грамадзянскую пазіцыю, што праяўляецца ў рашэнні надзённых пытанняў, злабадзённых праблем, якія тычацца як нашай краіпы ў цэлым, так і асабістых патрэб сталага чалавека.

Чым  адзначыўся знакавы 2017 год (у мінулым годзе споўнілася 30 гадоў ветэранскаму руху на Брэстчыне) і якія задумкі плануецца ажыццявіць у 2018 годзе? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні пракаменціраваў старшыня Кобрынскага раённага савета ветэранаў Уладзімір Кузіч.

Галоўная задача нашай арганізацыі, якая была вядучай у мінулым годзе і застаецца ў прыярытэце на 2018 год, — гэта абарона правоў і дапамога ў вырашэнні надзённых праблем ветэранаў вайны і працы, пенсіянераў, клопат пра іх дабрабыт, — заўважыў Уладзімір Рыгоравіч.

На Кобрыншчыне існуе шэраг ветэранскіх «пярвічак», якія дзейнічаюць на прадпрыемствах горада і ў сельскіх населеных пунктах. I яны прыносяць карысць, пераацаніць якую немагчыма. Звычайна, калі ўзнікае праблема, якую па пэўных прычынах нельга вырашыць у сям’і, чалавек звяртаецца ў тую арганізацыю, дзе ў свой час працаваў. У такіх выпадках і прыходзяць на дапамогу« пярвічкі». Нават часцей атрымліваецца так, што іх кіраўнікі загадзя прадугледжваюць і вырашаюць пытанні, якія ўзнікаюць у былых работнікаў, помняць пра іх не толькі ў дні нараджэнняў і ў прафесіянальныя святы.

Як адзначыў Уладзімір Рыгоравіч, актывістаў, з іх лідарамі Дзмітрыем Каштальянчыкам         і Аленай Зайчук, Ганна Шутро, што згуртавала вакол сябе былых работнікаў Кобрынскага кансервавага завода… Іх самаадданая праца — яскравы прыклад таго, як не заставацца абыякавым да чужых праблем, уменне азараць святлом дзень чалавека, якому, магчыма, гэтай цеплыні і ўвагі і не хапае.

Патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення ветэранскімі суполкамі несупынна вядзецца праз сумесныя дзеянні, накіраваныя на аказанне дапамогі людзям сталага ўзросту, праз далучэнне падлеткаў да мерапрыемстваў з удзелам ветэранаў вайны і працы.

— Наша моладзь з вялікай адказнасцю падыходзіць да спраў, якія ўжо лічыць сваім святым абавязкам, — догляд за брацкімі магіламі, абеліскамі, помнікамі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны і клопат, увага да 60 чалавек — ветэранаў вайны, жывых яе сведкаў і удзельнікаў, што яшчэ ў страі сярод нас. Школьнікі прымаюць актыўны ўдзел у аўтапрабегах, што арганізоўваюцца напярэдадні Дня Перамогі. У 2018 годзе сумеснымі намаганнямі з вучнямі плануецца прывесці ў парадак усе памятныя мясціны на тэрыторыі Астроміцкага сельсавета, — падкрэсліў Уладзімір Кузіч.

Не спыняцца ў дасягненні сваёй высакароднай мэты, годна выконваць грамадзянскі і маральны абавязак, быць прыкладам для тых, хто толькі далучаецца да добрых спраў — простыя і ў той жа час самыя надзённыя задачы ветэранскага руху на Кобрыншчыне.

Алена БАКУН

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.