2010 Новыя кнігі

28 лістапада — 60 гадоў з дня нараджэння (1950) М. П. Кузьміча, мастака-ювеліра // Новыя кнігі. – 2010. — № 10. – С. 17-18.

28 лістапада — 60 гадоў з дня нараджэння (1950) М. П. Кузьміча, мастака-ювеліра

У сучасным беларускім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве прызнанне атрымала творчасць заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Пятровіча Кузь­кина, які вывучыў і аднавіў унікальную тэхніку старажытнавізантыйскай перагародчатай эмалі.

Нарадзіўся майстар у в. Патрыкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Спецыяльную адукацыю атрымаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава ў 1982 г. Пасля быў размеркаваны на працу на Брэсцкі мастацкі камбінат. Праз некалькі гадоў, убачыўшы ювелірныя вырабы з эмаллю, «загарэўся» гэтай справай, якая стала галоўнай у жыцці майстра. Пачынаў сваю творчую дзейнасць М. Кузьміч з невялікіх ювелірных аздабленняў з медзі, мельхіёру і бронзы. Працуючы побач з ужо вядомымі майстрамі, ён не толькі набываў каштоўны вопыт, але і выпрацоўваў уласны мастацкі стыль. Удасканальваў эмальерную тэхніку, удзельнічаючы ва ўсерасійскіх і міжнародных выстаўках у Маскве і Мінску, на сімпозіумах у Юрмале, Паланзе, Ла-Каруньі (Іспанія), Кобургу (Германія).

У 1993 г. М. Кузьміч узяўся за складаны праект — па фотанегатывах і малюнках аднавіць Крыж Еўфрасінні Полацкай, створаны ў 1161 г. знакамітым ювелірам Л. Богшам. Майстру патрэбна было не толькі ўвасобіць выгляд крыжа, але і адрадзіць забытую тэхніку перагародчатай старажытнавізантыйскай эмалі. Каля пяці гадоў працы ў маскоўскіх і пецярбургскіх музеях, архівах і сваёй майстэрні дазволілі раскрыць сакрэты тэхналогіі яе вырабу. У 1997 г. крыж быў завершаны. Пазней працаваў над стварэннем стаўратэкі для крыжа, а 2002 г. стаў пачаткам работы над новым заказам Беларускай праваслаўнай царквы — ракай Еўфрасінні Полацкай. Па памерах новая рака падобная на невялікі каўчэг. Кляновая рама-каркас апрацавана масцікай, абліцавана сярэбранымі пласцінамі і з чатырох бакоў упрыгожана бронзавымі залачонымі барэльефамі. Выявы на іх адпавядаюць архіўнаму апісанню, але адрозніваюцца ад арыгінала, бо адсутнічаюць дакладныя гістарычныя сведчанні і якасныя фотаадлюстраванні. Толькі цэнтральны барэльеф з постаццю Еўфрасінні — дакладная копія першакрыніцы XII ст. Рака, завершаная ў 2007 г., стала аўтарскім творам, які выявіў погляд чалавека нашага стагоддзя на падзеі далёкай мінуўшчыны.

На працягу ўсёй творчай дзейнасці мастак звяртаецца да стварэння работ у тэхніцы гарачай эмалі. Творы незвычайна вобразныя і выразныя. Сярод іх — эмаль «Беларуская Атлантыда», серыі «Вежы», «Кветкавы рай», дэкаратыўныя кампазіцыі «Блакітныя сны», «Купалле», «Слуцкія паясы», «Рэгата», «Свята», «Салют», «Бабіна лета», «Мір табе, планета Зямля», «Памяць», «‘І Ірастора і час», «Рух». Полацкія матывы, помнікі даўніны, твары беларускіх святых і яркія летнія асацыяцыі — тэмы невялікіх, але экспрэсіўных работ. Аўтар ажыўляе мінулае і стварае гармонію духу і майстэрства. Ён уводзіць у традыцыйныя тэмы новыя эксперыментальныя матывы, узбагачае іх сучаснымі прачытаннямі.

3 2004 г. М. Кузьміч узначальвае Брэсцкае абласное аддзяленне Беларускага саюза мастакоў. Ён узнагароджаны ордэнамі Святога Уладзіміра III ступені і Еўфрасінні Полац­кай, ордэнам Крыжа Еўфрасінні Полацкай, медалямі князя Канстанціна Астрожскага (Полыпча) і Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве». Мікалай Кузьміч — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), прэмій «За духоўнае адраджэнне» (1997), «Берасцейская зорка» (1997). Ён стаў Чалавекам года — 1997. Бібліяграфічны цэнтр Кембрыджскага ўніверсітэта прысвоіў мастаку званне «Чалавек стагоддзя».

 Кузьміч Мікалай Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1999.  Т. 8. С. 565.

Кузьмич Николай Петрович // Регионы Беларуси: энциклопедия: в 7 т. Т.1. Брестская область: в 2 кн. Минск, 2009.  Кн. 1. С. 514.

Кузьмич Николай Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия: в 6 т.  Минск, 2007. С. 339.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.