2002 Іван Фёдаравіч Мілаянін

Іван Фёдаравіч Мілаянін // Кобрынскі веснік. – 2002. – 20 ліпеня. – (Кобрына Ганаровыя грамадзяне).

Іван Фёдаравіч Мілаянін

Кажуць, дзе нарадзіўся, там і згадзіўся… Але лёс вырашае па-свойму. Так здарылася і з Іванам Фёдаравічам Мілаяніным.

Ён нарадзіўся на Палтаўшчыне, рана застаўся сіратою: бацьку забілі бандыты, маці памерла, калі хлопчыку было толькі 11 гадоў. I з 1922 года выхоўваўся ў дзіцячых дамах. Пасля заканчэння тэхнікума юнак нядоўга працаваў па спецыяльнасці — заатэхнікам: праз год яго прызвалі ў армію. Потым некалькі гадоў цывільнага жыцця і — зноў армія, удзел у вызваленні Заходняй Украіны. А пасля пачалася Вялікая Айчынная вайна, якую ён прайшоў да канца і закончыў у Берліне ў званні маёра. Пасля дэмабілізацыі лёс закінуў на Беларусь, дзе да 1955 года працаваў у апараце Брэсцкага абкома партыі, а затым у ліку «трыццацітысячнікаў» стаў старшынёй калгаса Кобрынскага раёна, цэнтр якога — Кобрын вызваляў. Сельскай гаспадарцы аддаў восем гадоў напружанай працы — гэта быў час станаўлення калектыўнай формы гаспадарання, потым узначаліў Кобрынскую міжкалгасную будаўнічую арганізацыю. Гэты энергічны чалавек і на пенсіі не мог сядзець без спраў: яшчэ шмат гадоў працаваў памочнікам начальніка аддзела рабочага забеспячэння «Галоўпалессевадбуда» па кадрах.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.