1987 Подых навальніцы

Мартынаў, А. Подых навальницы / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1987. – 13 чэрвеня. – С. 2.

ПОДЫХ НАВАЛЬНІЦЫ

Для лепшага разумення гістарычных падзей, што адбыліся ў 1939 годзе, неабходна хоць бегла пазнаёміцца з абстаноўкай, што склалася ў Польшчы напярэдадні іх.

Калі ў адносінах да Савецкага Саюза кіруючыя рэакцыйныя колы Польшчы выказвалі яўную непрыязнасць, а часта і прамую варожасдь, то ў адносінах з гітлераўскай Германіяй дамініравалі ўгодлівасць, імкненне пераняць што-нібудзь “карыснае”.

Пачатак быў пакладзены стварэннем у1934 годзе ў Картуз-Бярозе канцэнтрацыйнага лагеpa па гітлераўскаму ўзору. Сюды кідалі ўсіх “падазроных”, у адносінах да якіх адсутнічалі дастатковыя ўлікі для перадачы ў звычайны суд. Шмат актывістаў КПЗБ Кобрыншчыны апынуліся ў гэтым засценку з самага пачатку яго існавання.

Пачасціліся абмены афіцыяльнымі візітамі, паездкі нацысцкіх верхаводаў на паляванне ў Белавежскую пушчу. Асабліва часта прыязджаў сюды Герынг, якога з паклонамі вітаў польскі міністр замежных спраў Бек.

У Кобрыне пабывалі, гасцінна сустрэтыя мясцовымі ўладамі, прадстаўнікі нямецкага Чырвонага Крыжа з мэтай забраць у фатэрлянд астанкі на воінскіх могілах у час першай сусветнай вайны.

Узнялі галовы падтрымліваемыя ўладамі антысеміты. Для яўрэяў, якія паступалі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, скрыта ўводзіліся абмежаванні. Пачасціліся заклікі да байкоту яўрэўскага гандлю. У Кобрыне ўсё больш узнікалі польскіх магазінаў. У гэтай сувязі ў абарот быў пушчаны лозунг “Свій да свайго за сваім”.

Пад уздзеяннем расавай нацысцкай ідэалогіі сярод значнай часткі інтэлігенцыі, асабліва сярод студэнцтва, узнікла павышаная цікавасць да антрапалогіі. Стаў папулярны наскрозь прасякнуты расавым духам лозунг: “Мы адной крыві”.

Прыкметна актывізавалася дзейнасць шавінісцкай “Марской і каланіяльнай лігі”. Штогод Ліга арганізоўвала шумныя “Дні мора”. Не адставаў у гэтых адносінах і Кобрын. 29 чэрвеня Мухавец запаўнялі ўпрыгожаныя лодкі і байдаркі. У розных кутках краіны ўсё часцей можна было назіраць дэманстрацыі школьнікаў, якія ў суправаджэнні настаўнікаў выкрыквалі хорам: “Мы хочам калоній!”.

Неверагодна, што народ, які сам нядаўна набыў страчаную больш стагоддзя назад самастойнасць, імкнуўся да заняволення іншых народаў. Аднак такі лозунг пад уздзеяннем афіцыяльнай прапаганды захапіў некаторую частку палякаў.

У агульны хор шавінізму актыўна ўключыўся каталіцызм з яго традыцыйнай рэлігійнай нецярпімасцю і варожасцю да “недаверкаў”. Ганенні на “схізматыкаў” асабліва разгарнуліся за Бугам, дзе значную частку насельніцтва складалі праваслаўныя. Тут уладамі зносіліся старажытныя цэрквы, на месцы якіх рабіліся танцавальныя пляцоўкі.

Пасля Мюнхенскага зговару, у выніку якога на разарванне была аддадзена Чэхаславакія, па старонках польскай прэсы пранёсся шквал антычэхаславацкіх выступленняў. Кіраваўшая Польшчай фашысцкая кліка клюнула на гітлераўскую прынаду і таксама прад’явіла братняму славянскаму суседу тэрытарыяльныя прэтэнзіі. У канчатковым выніку, калі гітлераўцы захапілі буйную Судзецкую вобласць, польскія часці занялі маленькае “Заользе”

Нацыстамі быў дэтальна распрацаваны план захопу дзесяткаў тысяч квадратных кіламетраў тэрыторыі, а польскія ўлады капіравалі нямецкі рытуал. Адрозненне было толькі ў тым, што рэйх штодзённа глытаў буйныя адміністрацыйныя адзінкі на чужой зямлі, а Рэчы Паспалітай прыходзілася задавальняцца адной-дзвюма вескамі. Тым не менш радасці непрадбачлівых польскіх колаў не было меж.дарагой цаной ужо праз год давялося расплаціцца польскаму народу за блізарукую палітыку сваіх кіраўнікоў!

Тым часам авантурыстычная палітыка Гітлера выклікала ва ўсім свеце шсё большую заклапочанасць і насцярожанасць. А польская афіцыяльная прапаганда раздувала ўрапатрыятызм, напамінала аб выдатных старонках сваёй ваеннай гісторыі. На ёсе ладыц шсхвалялася традыцыйная кавалерыя, бо на матэрызацыю арміі не было сродкаў.

Восенню 1938 года ў Кобрыне ўладамі быў разыграны шырока разрэкламаваны фарс пад гучнай назвай «яднанне арміі з народам». На плошчу ў горад прыйшла вайсковая часць, на чале якой пад рукі ішлі камандзір палка з панам старастай..« Народ» прадстаўляла невялікая група вучняў-старшакласнікаў, ды некалькі разявак, якія збегліся на гукі музыкі, з суседніх завулкаў. 3 патрыятычнай прамовай да прысутных звярнуўся старшыня павятовага земства. У заключэнне вучні зацягнулі патрыятычную песню-малітву. Для прысутных «нейтралаў» гэтая дырымонія з усёй відавочнасцю яшчэ раз прадэманстравала поўную адсутнасць падтрымкі  намераў кіруючых колаў народнымі масамі.

Тым часам у газетах з’явілася кароткае паведамленне аб раптоўнай смерці віднага пілсудчыка палкоўніка Славека. Потым сярод насельніцтва пачалі разыходзіцца падрабязнасці. Аказваецца, пры інспекцыі Славекам воінскіх складаў, апламбіраваных і ахоўваемых вартавымі, у іх нічога не аказалася. І тут Славек застрэліўся.

У прымусовым парадку ў Кобрыне былі арганізаваны “добраахвотныя” курсы санітараў Чырвонага Крыжа, якім у выпадку вайны прызначалася роля дапаможных службаў. На курсы прыцягваліся пераважна “ненадзейныя” ў палітычных адносінах мужчыны, прысутнасць якіх у радах дзеючай арміі была непаважанай. Аднак гэтае мерапрыемства было задумана хутчэй за ўсе для справаздачы.

У народзе панавалі песімізм і разгубленасць. Нават сярод прывілеяванай праслойкі маладых служачых модным быў лозунг: “Працуй так, каб толькі Польшча не загінула”.

Затаіўшыся, насельніцтва крэсаў чакала нейкіх перамен.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.