1981 Лясняк Побач

Лясняк, П. Побач — настаўнік / П. Лясняк // Камуністычная праца. – 1981. – 6 кастрычніка.

ПОБАЧ НАСТАЎНІК

Дваццаць адзін год я працую на рамонтным заводзе. Калі ўпершыню прыйшоў сюды, то, акрамя энтузіязму і маладых сіл, нічога справе даць не мог. Цяпер маю вялікі працоўны вопыт, прафесіянальнае майстэрства. I за гэта вельмі ўдзячны Мікалаю Шмерлу, які ў свой час абучыў мяне спецыяльнасці слесара. Пазней я асвоіў і сумежныя — электра-зваршчыка і наплаўшчыка.

У мяне растуць два сыны. Старэйшы ўжо вучыцца ў дзесятым класе. Думаю, што ў хуткім часе яны таксама папоўняць рабочы клас.

Стараюся выхоўваць не толькі сваіх сыноў, але і хлопцаў, якія прыходзяць працаваць на завод пасля заканчэння школы, пасля службы ў арміі і жадаюць саставіць славу і гонар калектыву.

За кожным навічком замацоўваецца настаўнік. Настаўнікі — гэта не проста добрыя працаўнікі, гэта — лепшыя. Многія з іх — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, рацыяналізатары, маюць урадавыя ўзнагароды. Словам, тыя, каму ёсць пра што расказаць маладым, чаму навучыць іх.

Часта ўспамінаю сваіх былых вучняў. Прафесіі слесара-зборшчыка я абучыў ужо 15 чалавек. Гэта Фёдара Пішчыка, Юрыя Мешчука, Вячаслава Цюлева і іншых. Важна не тое, што сталі яны нядрэннымі слесарамі. Галоўнае, што сталі добрымі людзьмі. Некаторыя з іх закончылі інстытуты, перайшлі на адміністратыўную або інжынерную работу, але маральная загартоўка, атрыманая ў рабочым калектыве, дапаможа ім на працягу. ўсяго жыцця.

Успамінаю сваіх калег-настаўнікаў. Розныя яны людзі — па ўзросту і па характару, па прафесіях і захапленнях, якім аддаюць вольны ад работы час. Але ўсіх іх — дэлегата ХХVІ з’езда КПСС П. Д. Селюка, I. С. Шчэрбу, В. В. Тупіцу, М. В. Чарнова і многіх іншых — аб’ядноўвае адно: пачуццё адказнасці за тое, каб іх выхаванцы ўмелі добра працаваць, дастойна жыць.

П. Лясняк,

слесар-зборшчык рамзавода,

кавалер ордэна Працоўнага

Чырвонага Сцяга.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.