1967 Новыя паступленні музея імя Суворава

Мартынаў, А. Новыя паступленні музея імя Суворава / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1967. – 9 верасня.

НОВЫЯ ПАСТУПЛЕНHІ МУЗЕЯ ІМЯ СУВОРАВА

За апошні час фонды музея імя Суворава папоўніліся значнай колькасцю новых экспанатаў. Асаблівую каштоўнасць прадстаўляюць памятны медаль 1917 года з алегарычным малюнкам і надпісам «Свободная Расія», а таксама некалькі ўзнагародных медаляў за ўдзел у Айчыннай вайне.

Рэдкасцю з’яўляецца невялікі авальны медальён з партрэтам Суворава, зроблены да 100-годдзя Суздальскага пяхотнага пал­ка, шэфам якога быў генералісімус. Вельмі цікавыя два гравіраваныя партрэты Суворава, па-мастацку выдадзеныя ў 1900 годзе «Салдацкая ода аб Сувораве» і шматкаляровыя літаграфіі, выпушчаныя да 100-гадовага юбілею Айчыннай вайны 1812 года.

З узнагародных знакаў мінулага асабліва цікавыя крыж за Прагу 1794 года і салдацкі медаль «За храбрасць» 1917 года.

Сярод новых паступленняў ёсць вялікі настольны медаль на 1000-годдзе Расіі, настольны ме­даль за перамогу пры вёсцы Лясной у 1708 годзе, памятны ме­даль часоў першай сусветнай вайны «Гордасць Расіі — рускі салдат»; нарэшце, серыя разнастайных блях ад галаўных убораў з надпісам «За адзнаку ў руска-турэцкай вайне 1877—1878 гг.».

А. МАРТЫНАЎ,

дырэктар музея.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.