Імі ганарыцца Кобрыншчына

Крывецкі Мікалай Анатольевіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 57-58.

 КРЫВЕЦКІ

МІКАЛАЙ АНАТОЛЬЕВІЧ

Крывецкі Мікалай Анатольевіч нарадзіўся 5 красавіка 1949 года ў вёсцы Малінаўка Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Закончыў Магілёўскую партыйную школу, Вышэйшую Партыйную школу пры ЦК КПБ, Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

Працоўную дзейнасць пачынаў у сельскай гаспадарцы Драгічынскага раёна. Працаваў паляводам, брыгадзірам у калгасе «Савецкая Беларусь», намеснікам старшыні калгаса імя Кірава.

М. А. Крывецкі доўгі час знаходзіўся на адказных пасадах у органах дзяржаўнага кіравання, на партыйнай і савецкай рабоце.

У 1975-1985 гг. — інструктар Драгічынскага райкама КПБ, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Драгічынскага райвыканкама, інструктар, намеснік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела Брэсцкага абкама, другі сакратар Маларыцкага райкама КПБ, старшыня Іванаўскага райвыканкама.

У 1985-1991 гг. — першы сакратар Кобрынскага гаркама КПБ.

З сакавіка да снежня 1991 года ён намеснік старшыні Савета калгасаў Брэсцкай вобласці.

У 1992-1996 гг. кіраваў Камітэтам па стварэнні СЭЗ «Брэст», у лістападзе 1996 года прызначаны Кіраўніком Адміністрацыі СЭЗ «Брэст». Мікалая Анатольевіча Крывецкага можна без перабольшання назваць «бацькам» СЭЗ «Брэст». Шмат у чым менавіта дзякуючы яго намаганням, вялікаму арганізатарскаму таленту, энэргіі і дзяржаўнай мудрасці і стала магчымым з’яўленне першай у рэспубліцы свабоднай эканамічнай зоны.

У 2008-2014 гг. Мікалай Анатольевіч — намеснік старшыні Брэсцкага райвыканкама.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, іншымі ўзнагародамі. Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі.

У кастрычніку 2014 года за асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё аграгарадка Павіцце Мікалай Анатольевіч Крывецкі атрымаў званне «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна».

О присвоении звания «Почетный гражданин аг. Повитье Кобринского района» Кривецкому Николаю Анатольевичу : решение Повитьевского сельского исполнительного комитета, 31 окт. 2014 г., № 116. – Повитье, 2014.

Грибенчук, С. Испытание временем. Кривецкий Николай Анатольевич / Степан Гребенчук, Анатолий Полонский // Академики Брестчины / Степан Гребенчук, Анатолий Полонский. – Брест, 2003. – С. 119-133.

Крывецкі Мікалай Анатольевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 453 : фота. – (Яны кіравалі горадам і раёнам).

Падлужны, П. З гісторыі вёскі Малінаўка і яе хутароў / Пётр Падлужны // Наш край – Загородье : историко-краеведческий журнал Дрогичинского района. – 2017. — № 37-38. — С. 18-21.

Аб сям’і Крывецкіх, іх старэйшым сыне М. А. Крывецкім.

Кривецкий, Н. «Хочешь услышать правду – уйди в отставку» / Николай Кривецкий ; [беседовал] Борис Павловский // Вечерний Брест. – 2013. – 5 марта.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.