Імі ганарыцца Кобрыншчына

Сашко Вячаслаў Васільевіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 59-60.

САШКО

ВЯЧАСЛАЎ ВАСІЛЬЕВІЧ

Сашко Вячаслаў Васільевіч нарадзіўся 16 верасня 1954 года ў вёсцы Мачулішчы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1976 годзе закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «інжынер-механік».

Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка калгаса «Усход» Камянецкага раёна.

1981-1983 гг. — намеснік старшыні калгаса «Расія», 1983-1989 гг. — старшыня калгаса «Бальшавік».

1989-1997 гг. — першы намеснік старшыні Камянецкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

З 1997 года па 2006 год Вячаслаў Васільевіч быў старшынёй Пінскага райвыканкама.

Са снежня 2006 года — дырэктар унітарнага вытворчага прадпрыемства «Брествторчермет».

Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога і Камянецкага раённага Саветаў дэпутатаў, дэлегатам II, III і V склікання Усебеларускага Народнага сходу. Падпалкоўнік запасу.

Сашко Вячаслаў Васільевіч узнагароджаны медалямі «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «60 гадоў вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «150 гадоў пажарнай службе Рэспублікі Беларусь», «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», нагрудным знакам Пагранічных войскаў «За дапамогу», ордэнам Рускай Праваслаўнай Царквы Прападобнага Сергія Раданежскага III ступені, ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай, ордэнам Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені.

Узнагароджаны граматамі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 500 ад 8 лістапада 2012 года В. В. Сашко ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» .

Рашэннем сесіі Пінскага раённага савета дэпутатаў ад 25.06.2013 года Вячаславу Васільевічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна».

У кастрычніку 2014 года за асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё аграгарадка Павіцце Сашко Вячаслаў Васільевіч атрымаў званне «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна».

О присвоении звания «Почетный гражданин аг. Повитье Кобринского района» Сашко Вячеславу Васильевичу : решение Повитьевского сельского исполнительного комитета, 31 окт. 2014 г., № 116. – Повитье, 2014.

Трудный путь перемен [Сашко Вячеслав Васильевич] // Земля и люди Повитья. – Повитье, 2014. – С. 31 : фота, 33 : фота, 34 :фота, 35 : фота, 38 : фота, 40, 42 : фота.Директор предприятия Сашко Вячеслав Васильевич [Электронный ресурс] // Брествторчермет. – Режим доступа: http://bvm.brest.by/index.php/ component/ content/category/79-brestvtormet. – Дата доступа: 21.08.2018.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.