Імі ганарыцца Кобрыншчына

Канцэвіч Іван Уладзіміравіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 56-57.

КАНЦЭВІЧ

ІВАН УЛАДЗІМІРАВІЧ

Канцэвіч Іван Уладзіміравіч нарадзіўся 2 лютага 1936 года ў вёсцы Павіцце Кобрынскага раёна.

Закончыў 6 класаў мясцовай школы.

Пасля службы ў Савецкай Арміі арміі паехаў на сезонную працу ў Казахстан.

З 1960 года да пенсіі Іван Уладзіміравіч працаваў у калгасе. Трыццаць гадоў трактарыстам, брыгадзірам трактарнай брыгады, камбайнерам, з 1985 года — майстрам-наладчыкам. Працаваў добрасумленна, быў перадавіком вытворчасці, выконваў дзяржаўны план.

У 1978 годзе Іван Уладзіміравіч узнагароджаны сярэбраным медалём «За дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі СССР».

У лістападзе 2016 года за асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё аграгарадка Павіцце Іван Уладзіміравіч Канцэвіч атрымаў званне «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна».

Сёння Іван Уладзіміравіч займаецца рыбалкай, спявае ў царкоўным хоры.

О присвоении звания «Почетный гражданин аг. Повитье Кобринского района» Концевичу Ивану Владимировичу : решение Повитьевского сельского исполнительного комитета, 22 сентября 2016 г., № 83. – Повитье, 2016.

Трудный путь перемен [Концевич Иван Владимирович] // Земля и люди Повитья. – Повитье, 2014. – С. 32, 33, 36.

Концевич Иван Владимирович// Историко-экономический очерк совхоза «Ореховский». – 1989.

Концевич Иван Владимирович: биографическая справка / Повитьевская публичная библиотека ; сост. библиотекарь Н. В. Радкович. – Повитье, 2018.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.