Імі ганарыцца Кобрыншчына

Брышцен Мікалай Рыгоравіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 55.

БРЫШЦЕН

МІКАЛАЙ РЫГОРАВІЧ

Брышцен Мікалай Рыгоравіч нарадзіўся 2 лютага 1950 года ў вёсцы Павіцце Кобрынскага раёна. З малых гадоў пачаў маляваць.

Пасля заканчэння школы Мікалай працаваў у Кобрыне ў кінатэатры (маляваў афішы да фільмаў), у быткамбінаце.

1968-1970 – гады службы ў Савецкай Арміі ў танкавых войсках.

З 1970 па 1975 год М. Р. Брышцен працаваў у Дзівінскай сярэдняй школе настаўнікам выяўленчага мастацтва.

У 1975-1980 гг. — у Павіццеўскім лясніцтве на пасадзе мастак-афарміцель.

1981-1984 — гады завочнай вучобы ў Пружанскім тэхнікуме на факультэце «механізацыя сельскай гаспадаркі».

Адзінаццаць гадоў М. Р. Брышцен працаваў механікам у саўгасе «Днепра-Бугскі».

З 2000 года да пенсіі Мікалай Рыгоравіч — настаўнік працоўнага навучання ў Павіццеўскай сярэдняй школе, вёў розныя гурткі. I сёння ў школе ёсць цэлая галерэя работ мастака, якія ён пакінуў школе.

У 2017 годзе за выдатную працу, адказныя адносіны да працы, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё аграгарадка Павіцце Мікалай Рыгоравіч Брышцен узнагароджаны званнем «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна» (рашэнне Павіццеўскага сельвыканкама № 68 ад 28 верасня 2017 г.)

Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, Мікалай Рыгоравіч займаецца любімай справай – піша карціны.

О присвоении звания «Почетный гражданин аг. Повитье Кобринского района» Бриштену Николаю Григорьевичу : решение Повитьевского сельского исполнительного комитета, 28 сентября 2017 г., № 68. – Повитье, 2017.

Пашковіч, Л. Мастак па жыцці / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. — 2017. — 22 красавіка. — С. 6.

Пра мастака з в. Павіцце, Ганаровага грамадзяніна аграгарадка Павіцце М. Р. Брышцена.

Бриштен Николай Григорьевич : справка / Повитьевская публичная библиотека ; сост. библиотекрь Н. В. Радкович. – Повитье, 2018.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.