ЭР У Календары нашай памяці

28 лістапада – 65 гадоў з дня нараджэння Мікалая Пятровіча Кузьміча [Электронный ресурс] // У Календары нашай памяці. – Рэжым доступу: https: http://krcls.by/. – Дата доступу: 27.12.2015.

 28 лістапада – 65 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ПЯТРОВІЧА КУЗЬМІЧА (1950, Кобрынскі раён), мастака-ювеліра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” (1976), прэміі “Берасцейская зорка” (1997), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)

У сучасным беларускім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве атрымала прызнанне творчасць заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Пятровіча Кузь­міча, які вывучыў і аднавіў унікальную тэхніку старажытнавізантыйскай перагарод-чатай эмалі. Нарадзіўся майстар у в. Патрыкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Спецыяльную адукацыю атрымаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава ў 1982 г. Пасля быў размеркаваны на працу на Брэсцкі мастацкі камбінат. Праз некалькі гадоў, убачыўшы ювелірныя вырабы з эмаллю, «загарэўся» гэтай справай, якая стала галоўнай у жыцці майстра.

Пачынаў сваю творчую дзейнасць М. Кузьміч з невялікіх ювелірных аздабленняў з медзі, мельхіёру і бронзы. Працаваў мастаком на Брэсцкім камбінаце «Мастацтва», з 1998 г. — мастак у Мiнскай епархii.

   Імя Мікалая Пятровіча Кузьміча за­раз добра  вядома ў культурным асяродку не толькі нашай краіны. Працуючы ў даволі рэдкім для беларускага выяўленчага мастацтва стылі — тэхніцы перагародчатай эмалі і вырабляючы арыгінальныя ювелірныя ўпрыгажэнні, ён займеў высокае прызнанне як сярод знатакоў, так і  прыхільнікаў прыгожага майстэрства. Сусветную ж вядомасць мастаку прынёс, бадай што, галоўны на сёння яго твор: адноўлены ім паводле ўзору старажытнага Крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай, які вось ужо больш за 850 гадоў з’яўляецца адной са святыняў беларускага народа, нягледзечы на тое, што быў страчаны ў 1941-м, на самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Работа над аднаўленнем нацыянальнай рэліквіі заня­ла ў Мікалая Кузьміча каля пяці гадоў і, як ён сам прызнаецца, не толькі пакінула адметны след на яго жыццёвым шляху, але і прымусіла істотна перагледзець свае адносіны да многіх з’яў, грамадскіх працэсаў і нават некаторых агульначалавечых каштоўнасцей. А гэта, у сваю чаргу, не магло не аказаць уплыву на далейшую творчасць майстра.

Пазней М. Кузьміч працаваў над стварэннем стаўратэкі для крыжа. Сумесна з дактарамі Расійскай акадэміі навук А. Аляксеевым і Т. Макаравай  мастак у 1998 г. выдаў кнігу «Крыж — прыгажосць царквы» (аб крыжы Ефрасінні, яго гісторыі і тэхніцы ўзнаўлення).   2002 г. для М. Кузьміча стаў пачаткам работы над новым заказам Беларускай праваслаўнай царквы — ракай Еўфрасінні Полацкай, па памерах падобнай на невялікі каўчэг. Рака, завершаная ў 2007 г., стала аўтарскім творам мастака, які выявіў погляд чалавека нашага стагоддзя на падзеі далёкай мінуўшчыны.

На працягу ўсёй творчай дзейнасці М.П. Кузьміч  звяртаецца да стварэння работ у тэхніцы гарачай эмалі. Творы незвычайна вобразныя і выразныя. Сярод іх — эмаль «Беларуская Атлантыда», серыі «Вежы», «Кветкавы рай», дэкаратыўныя кампазіцыі «Блакітныя сны», «Купалле», «Слуцкія паясы», «Рэгата», «Свята», «Салют», «Бабіна лета», «Мір табе, планета Зямля», «Памяць», «Прастора і час», «Рух».

 

   Полацкія матывы, помнікі даўніны, твары беларускіх святых і яркія летнія асацыяцыі — тэмы невялікіх, але экспрэсіўных работ. Аўтар ажыўляе мінулае і стварае гармонію духу і майстэрства. Ён уводзіць у традыцыйныя тэмы новыя эксперыментальныя матывы, узбагачае іх сучаснымі прачытаннямі.

Творы М. Кузьміча знаходзяцца ў музеях Масквы, Вільнюса, Клайпеды, Германіі, ЗША, Іспаніі і ў асабістых калекцыях. Шмат твораў мастака прадстаўлена ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.  

М.П. Кузьміч — член Беларускага саюза мастакоў з 1987 г. 3 2004 г. М. Кузьміч узначальвае Брэсцкае абласное аддзяленне Беларускага саюза мастакоў. Ён узнагароджаны ордэнамі Святога Уладзіміра III ступені і Еўфрасінні Полац­кай, ордэнам Крыжа Еўфрасінні Полацкай (2002), медалямі князя Канстанціна Астрожскага (Польшча) і Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве».

Мікалай Кузьміч — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), прэмій «За духоўнае адраджэнне» (1997), «Берасцейская зорка» (1997). Ён стаў Чалавекам года — 1997. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (2007). Бібліяграфічны цэнтр Кембрыджскага ўніверсітэта прысвоіў мастаку званне «Чалавек стагоддзя».

 Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Кузьміч Мікалай Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.). — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — Т. 8. — С. 565.

Кузьмич Николай Петрович // Регионы Беларуси: энциклопедия: в 7 т. — Т.1. Брестская область: в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 1.- С. 514.

Кузьмич Николай Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия: в 6 т. – Минск, 2007. – Т. 4. — С. 339.

Кузьміч Мікалай Пятровіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў (гал. рэд.). — Мінск: Беларуская  Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2013. — Т. 4. — С. 618.

Кузьміч Мікалай Пятровіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна. — Мінск: БЕЛТА, 2002. – С. 436. – (Імі ганарацца землякі).

Кузьміч Мікалай Пятровіч // Сучаснае беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ХХI стагоддзе = Современное белорусское декоративно-прикладное искусство ХХI век=Modern Belarustar ats and crats ХХI century: альбом / аўтар тэксту, склад., пераклад на бел. мову К. С. Аксёнава. — Мінск: Беларуская энцыкл. імя П. Броўкі, 2013. — С. 104-105.

Мікалай Кузьміч // Мастакі Брэстчыны. — Брэст, 2010. — С. 70.

Николай Кузьмич // Художники Брестчины: альбом-каталог на русском и английском языках. – Брест: Брестская областная организация: Брестский комбинат «Мастацтва», 1997. — С. 50.

Художник Н. П. Кузьмич, воссоздавший Крест Евфросинии Полоцкой // Современная Беларусь : энциклопедический справочник: в 3 т. — Минск: Белорусская наука, 2007. — Т. 3. Культура и искусство. — С. 342 : фото.

Мальчевская, Е. Невыразимое и бесконечное / Елена Мальчевская // Неман. — 2013. — № 4. — С. 142-143. — О работе Н. П. Кузьмича по восстановлению Креста Евфросинии Полоцкой.

Галоўка, С. Мікалай Кузьміч: “Я быў звычайным савецкім атэістам” / Сяргей Галоўка // Беларуская думка. — 2011. — № 10. – С. 78-86.

28 лістапада — 60 гадоў з дня нараджэння (1950) М. П. Кузьміча, мастака-ювеліра // Новыя кнігі.- 2010. — № 10. — С. 17-18.

Шаранговіч, Н. Руплівец на ніве спадчыны / Наталля Шаранговіч // Роднае слова. — 2010. — № 10. — С. 106-108. – Аб творчасці М. Кузьміча.

Богданова, К. Загадка “Белорусской Атлантиды” / Екатерина Богданова // Вечерний Брест. — 2009. — 16 сентября. — С. 8. — Эмальер Н. Кузьмич подарил Художественному музею около 40 своих работ.

Кузьмич, Н. Надо работать, а не ждать, когда придет вдохновение / Николай Кузьмич // Заря.- 2009. — 3 декабря. — С. 18-19.

Кузьміч, М. Каб шчасце прыйшло як заслуга / М. Кузьміч, гутарыла Алена Капачова // ЛіМ. – 2008. – 3 мая. — С. 10.

М. Кузьміч. “Мець чыстую душу і маліцца свайму богу…” / Мікалай Кузьміч // Мастацтва. — 2008. — № 6. — С. 39-41.

Капачова, А. Мікалай Кузьміч / А. Капачова // Народная трыбуна. — 2007. — 8 верасня. — С. 4.

Ломсадзе, Л. Все остается людям / Лилия Ломсадзе // Беларуская думка. — 2007. — № 2. — С. 98-104.

Матвеев, В. Усыпальница для Евфросиньи / Василий Матвеев // Рэспублiка. — 2007. — 24 мая.- С. 3.

Награда за святое дело // Заря. — 2007. — 9 июня. — С. 2. — Художник Н. Кузьмич получил орден Преподобной Евфросинии Полоцкой.

Пашкоўская, Л. Саркафаг для Еўфрасінні / Людміла Пашкоўская // Мастацтва. — 2007. — № 11. – С. 10-11.

Ролич, О. Рака для преподобной Евфросинии Полоцкой / Ольга Ролич // Заря.- 2007. — 5 апреля. — С. 7.

Хокимова, А. Молитва к небесной заступнице / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. — 2007. — 6 апреля. – С. 4.

Дзюрич, Э. Рака для Преподобной / Эма Дзюрич // Брестские епархиальные ведомости. – 2006. — № 1. — С. 43-45.

Дзюрич, Э. “Не поднимаешься — значит, падаешь”, — уверен Н. Кузьмич, воссоздавший Крест Евфросинии Полоцкой / Э. Дзюрич. — Заря.- 2006. – 28 января. — С. 8-9.

Марчук, Н. Узнаўленне ракі Прападобнай Еўфрасінні / Ніна Марчук // Белорусская нива. — 2006. — 6 января.- С. 6. – Аб творчасці мастака М. Кузьміча.

Пракаповіч, М. I паўсталі рагвалодавы нашчадкі / Мікола Пракаповіч // Вечерний Брест. — 2006. — 17 ноября. — С. 7. — Творчасць М. Кузьміча.

Русак, Н. Каўчэг Еўфрасінні / Н. Русак // Народная трыбуна. — 2006. — 6 студзеня. — С. 3. – Аб М. Кузьміче.

Шаранговіч, Н. “Традыцыя не павінна быць мёртвай” / Н. Шаранговіч // Культура. — 2006. — 28 снежня. — С. 7. — Пра выстаўку мастацкіх эмалей М. Кузьміча ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.

Вайтовіч, С. “Па заслугах нашых яна даецца” / С. Вайтовіч // Мастацтва. — 2005. — № 12. — С. 18-19.

         Во главе творческого союза// Вечерний Брест.- 2005. — 6 мая. — С. 1. — Н. Кузьмич избран председателем областной организации Союза художников Республики Беларусь.

         Павлова, Л. Николай Кузьмич: “Чудес не бывает без труда” / Л. Павлова // Брестский курьер. — 2005. — №  27. — С. 8.

         Кузьмич, Н. Тайны раскрываются во сне / Николай Кузьмич // Советская Белоруссия. — 2004. -18 августа. — С. 8-9.

         Мастер своего времени // Знамя юности. — 2004. — 26 ноября. — С. 19. – О Николае Кузьмиче.

         Хокимова, А. «Принимать мою работу будет время» / А. Хокимова // Вечерний Брест. — 2004. — 7 июля.- С. 9. — Н. Кузьмич продолжает работу по воссозданию раки для мощей Евфросинии Полоцкой.

         Гурин, А. Реликвия: художник Н. Кузьмич взялся за восстановление гробницы преподобной Евфросинии / А. Гурин // Советская Белоруссия. — 2003. — 21 мая. — С. 1-2.

Хокимова, А. Покаяние перед святой заступницей / А. Хокимова  // Вечерний Брест. — 2003. -15 августа.- С. 1. — Н. Кузьмич воссоздает раку для мощей Евфросинии Полоцкой.

Кузьмич, Н. Воссоздавая Крест Евфросинии Полоцкой, я понял, что жизнь скоротечна и надо спешить делать добро / Николай Кузьмич // Рэспубліка.-1997. — 31 кастрычніка.- С. 9.      

Панасюк, М. Другое прышэсце Крыжа / М. Панасюк // Беларуская думка. — 1997. — № 11.- С. 171-175. — Копію Крыжа Еўфрасінні Полацкай зрабіў мастак М. Кузьміч.

Тиборовская, Т. Диалог мастеров через восемь столетий / Т. Тиборовская // Заря. — 1997.- 23 августа. — С. 2. — Н. Кузьмич завершил свой 5-летний труд, который исполнил в 12 в. мастер из Полоцка Лазарь Богша.

Мікалай Пятровіч Кузьміч: чалавек стагоддзя : біябібліяграфічны паказальнік / УК “Абласная бібліятэка імя М.Горкага”; склад. Т.С. Філіпава, В.А. Гарбачэўская. — Брэст: Паліграфія, 2011.- 52 с.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.