ЭР У Календары нашай памяці

11 кастрычніка 2019 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Паўла Рыгоравіча Каранчука : [Электронны рэсурс] // У Календары нашай памяці. – Рэжым доступу: http://krcls.by. — Дата доступу: 15.11.2019.

11 кастрычніка 2019 г. — 95 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА РЫГОРАВІЧА КАРАНЧУКА (1924-2012), Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна, ардэнаносца, краязнаўца

Каранчук Павел Рыгоравіч нарадзіўся 11 кастрычніка 1924 года ў вёсцы Магдалін Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі (цяпер Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці) у сям’і сялян.

Да вайны атрымаў сямігадовую адукацыю. У 1936 годзе Павел скончыў чатыры класа Барысаўскай пачатковай школы, далей паступіў у пяты клас Кобрынскай польскай школы, дзе і закончыў 7 класаў. Па заканчэнні рускамоўнай школы ў горадзе Кобрыне атрымаў у сельскім Савеце накіраванне на вучобу ў ФЗА г. Магілёва. Аднак вучыцца не прыйшлося: у самым пачатку лета памёр бацька, а праз два тыдні пачалася Вялікая Айчынная вайна.

Родная вёска стала зонай акупацыі, а каб выжыць, юнакам прыходзілася рабіць любую працу, у тым ліку, капаць ямы для магіл растраляных яўрэеў. Павел аказаўся ў спісах для адпраўкі на прымусовыя работы ў Германію, аднак змог збегчы ў лес. Тым часам фронт Чырвонай Арміі набліжаўся, у зоне акупацыі з’явілася ваенная разведка. Кемлівы юнак змог паказаць на ваеннай тапаграфічнай карце аб’екты фашыстаў.

Пасля вызвалення родных мясцін ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Павел Каранчук быў адпраўлены на аднаўленне Дняпроўска-Бугскага канала. З 1947 па 1948 год ён сакратар камсамольскай арганізацыі Кіселявецкага сельскага Савета. У 1949 годзе П. Каранчук уступіў у рады камуністычнай партыі.

З 1948 года (у 23 гады) Павел Каранчук быў выбраны першым старшынёй калгаса «Новы шлях» Кобрынскага раёна, які нязменна ўзначальваў на працягу 36 гадоў. Калгас «Новы шлях» быў у ліку тых гаспадарак, на базе якіх праводзіліся рэспубліканскія семінары па сельскай гаспадарцы. Першы сакратар ЦК КПБ Пётр Міронавіч Машэраў бываў у гэтай гаспадарцы неаднаразова. Дарэчы, з лёгкай рукі П. М. Машэрава ў гаспадарцы быў пабудаваны кармазавод.

Павел Рыгоравіч неаднаразова выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, чатыры склікання выбіраўся дэпутатам Кобрынскага раённага Савета народных дэпутатаў, шмат разоў — дэпутатам Кіселявецкага сельскага Савета народных дэпутатаў. Яркі і плённы працоўны шлях

П. Р. Каранчука адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі — ордэнамі Леніна, «Знак Пашаны», медалём «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна».

П. Р. Каранчук выйшаў на пенсію ў 1984 годзе, аднак шмат добрых спраў за сваю кіраўніцкую дзейнасць паспеў зрабіць. Была пабудавана пачатковая школа ў в. Магдалін і сярэдняя школа ў в. Кісялёўцы.

На пенсіі Павел Рыгоравіч таксама не сядзеў без справы, займаўся краязнаўчай працай. Невычэрпная працавітасць і аўтарытэт набылі яму павагу сярод людзей. З 1987 па 1988 год ён працаваў старшынёй раённага савета ветэранаў, з 1997 па 2001 год — старастам в. Магдалін.

У 1985 годзе Павел Рыгоравіч захапіўся тапанімікай – навукай пра паходжанне геаграфічных назваў. У мясцовай газеце «Кобрынскі веснік» апублікаваны шэраг артыкулаў пад рубрыкай «Деревенька моя»; пісаў ўспаміны пра сябе, якія цесна пераплятаюцца з гісторыяй яго роду, вёскі, утварэння і станаўлення роднага калгаса.

У час падрыхтоўкі, збору матэрыялаў і выдання кнігі «Памяць. Кобрынскі раён» П. Р. Каранчук прымаў актыўны ўдзел у яе выданні.

Рашэннем Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта ад 18.08.2005 г. № 786 Каранчуку Паўлу Рыгоравічу было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

9 красавіка 2012 года П. Р. Каранчук памёр. Жыццё і дзейнасць Паўла Рыгоравіча ўвайшлі ў гісторыю Кобрыншчыны як яркі прыклад самаадданай працы, адданага служэння людзям, вернасці грамадзянскаму абавязку і сваёй Радзіме.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф

аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Працы П. Р. Каранчука

Коренчук, П. Р. Деревенька моя… : [Дивин, Корчицы, Ор, Клетыще, Борисовка, Оса, Верхолесье, Ольховка, Забава, Бельск, Ходыничи] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. — 2000. — 19 жніўня.- С. 2.

Коренчук, П. Р. Деревенька моя…: [Топонимика: д. Босяч, Буховичи, Лепесы, Легаты, Дубовое, Лесково, Подолесье, Козище, Берёза, Залесье. Девятки, Селец, Закросница, Турная, Прилуки, Быстрица, Муховлоки, Колубели] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. — 2000. — 26 жніўня. — С. 2.

Коренчук, П. Р. Деревенька моя…: [Калюхи, Гирск, Болота, Заколнечье, Рыбна, Киселёвцы, Магдалин, Борисово, Брилёво] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. — 2000. — 30 жніўня. — С. 2.

Коренчук, П. Р. Деревенька моя…: [Новосёлки, Залесье, Девятки, Рынки, Тевли, Глинянки, Стригово, Стрижево, Литвинки, Литвиново, Мерница, Заужовье, Стасюки, Клещи, Батче. Тапаніміка] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. — 2000. — 9 жніўня. — С. 3.

Коренчук, П. Р. Деревенька моя…: [Шляхта, Остромичи, Ерёмичи, Жуховцы, Осовцы, Запруды, Подберье, Лука, Борки, Иловск, Шеметовка, Берёзно, Мазури, Смолярня, Плянта, Темра] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. — 2000. — 16 жніўня. — С. 3.

Аб жыцці і дзейнасці П. Р. Каранчука

Ардэнаносцы. Каранчук Павел Рыгоравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 427. – (Вызначыліся працай).

Долготович, Б. Д. Коренчук Павел Григорьевич / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 30-31.

Павел Григорьевич Коренчук // Они награждены орденом Ленина : альбом. — Кобрин, 1981.

Коренчук Павел Григорьевич // Кобрынскі веснік. – 2012. — 14 красавіка. – С. 12.

9 апреля ушел из жизни Почётный гражданин Кобринского района П. Г. Коренчук.

Сацук, А. Рождённый октябрём / Алексей Сацук // Кобрынскi веснiк. — 2010. — 6 лістапада. — C. 2.

Трудовая деятельность П. Г. Коренчука – это целая историческая эпоха в биографии нашей страны.

Шевченко, А. Судьба председателя / Алла Шевченко // Кобрин-информ. – 2007. — 3 мая. – С. 3.

Павел Григорьевич Коренчук — Почетный гражданин Кобринского района, кавалер ордена Ленина и «Знак Почета».

Коренчук, П. «Не все умеют командовать…А руководить — это, знаете ли, искусство» / Павел Коренчук ; [беседовала] Валерия Корыстина // Кобрынскі веснік. – 2005. – 17 снежня. – С. 3.

         Интервью с Почетным гражданином Кобринского района Павлом Григорьевичем Коренчуком.

Почётные граждане Кобринского района // Кобрынскі веснік. – 2005. – 24 жніўня.

О присвоении звание «Почётный гражданин Кобринского района» Коренчуку Павлу Григорьевичу, Сухареву Владимиру Ивановичу.

Петров, П. Из одного металла льют медаль за бой, медаль за труд / Петр Петров // Заря. — 2004. – 24 февраля.

Богата Кобринщина на людей, ставших ее гордостью и славой, в их числе и Павел Григорьевич Коренчук.

Коренчук Павел Григорьевич // Список почетных граждан города Кобрина, Кобринского района / Отдел идеологической работы Кобринского исполкома. – Кобрин, 2002. – С. 3.

Павел Григорьевич Коренчук : [биографический очерк] – Магдалин, 2003. – 19 с. : фото.

Бібліяграфічныя выданні

Каранчук Павел Рыгоравіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю:біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук. – Кобрын, 2018. – С. 38-41.

95 гадоў з дня нараджэння П. Р. Каранчука // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. – С. 99.

Ганарымся земляком. Павел Рыгоравіч Каранчук//Каб не абарвалася нітка памяці… : нарыс аб краязнаўцах Кобрыншчыны / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2009. – С. 34-38.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.