Энцыклапедыя гісторыі

Клімец, М. Селівонік Васіліса Сямёнаўна / Міхаіл Клімец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2001. — Т. 6, кн. 1. — С. 276.

СЕЛІВОНІК Васіліса Сямёнаўна (2.7.1907, в. Літвінкі Кобрынскага пав . цяпер Кобрынскі р-н — 14.12.1990) удзельніца рэв. руху ў Зах. Беларусі. Чл. Брэсцкага, сакратар Гродзенскага, Слонімскага і Пінскага акр. к-таў КПЗБ Дэлегат II з’езда КПЗБ (май 1935). У сак. 1936 арьшгтавана і прыгаворана да 10 гадоў турэмнага зняволення. Дэпута Нар. сходу Зах. Беларусі (1939). У Вял. Айч. вайну ўдзельніца партыз. барацьбы на тэр. Жабінкаўскага і Брэсцкага р-на; чл. Жабінкаўскага раённага антыфаш. к-та. Пасля вайны на парт. і сав. рабоце ў Брэсце. Ганаровы грамадзянін Брэста (1969). Аўтар успамінаў.

Міхаіл Клімец

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.