Памяць Кобрынскі

Сандалаў Леанід Міхайлавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 139. — (Так пачыналася).

САНДАЛАЎ Леанід Міхайлавіч, нарадзіўся 10 красавіка 1900 г. у г. Вічуга Іванаўскай вобл., Расія. Удзельнік баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Генерал-палкоўнік (1944). Закончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзе (1934), Генштаба (1937). У Чырвонай арміі з 1919 г. З верасня 1937 г. у БВА, з 1940 г. начальнік штаба, у ліпені—жніўні 1941 г. камандуючы 4-й арміяй, начальнік штаба Цэнтральнага фронту. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у абарончых баях у раёне Брэста, Жабінкі, Кобрына і інш. У 1941—1945 гг. начальнік штаба Бранскага, 2-га Прыбалтыйскага, 4-га Украінскага франтоў. Да 1953 г. на камандных пасадах у Савецкай арміі. Аўтар кніг «Пагарэла-Гарадзішчанская аперацыя» (1960), «Цяжкія рубяжы» (1965), «Перажытае» (1966), «На маскоўскім напрамку» (1970), «Пасля пералому» (1983). Памёр 23 кастрычніка 1987 г.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *