Кузьміч Мiкалай Пятровiч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 436.
КУЗЬМIЧ Мiкалай Пятровiч, беларускі мастак, ювелір. Нарадзіўся 28 лістапада 1950 г. у в. Патрыкi. Закончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К.Глебава (1982). З 1983 г. удзельнік абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаў, міжнародных сімпозіумаў па эмалі ў Іспаніі, Латвіі і Літве. У 1993 — 1997 гг. узнаўляў страчаны ў час Вялікай Айчыннай вайны Крыж Ефрасінні Полацкай, аднавіў тэхніку перагародчатай эмалі ХII ст. Сумесна з дактарамі Расійскай акадэміі навук А.Аляксеевым і Т.Макаравай выдаў кнігу «Крыж — прыгажосць царквы» (аб крыжы Ефрасінні, яго гісторыі і тэхніцы ўзнаўлення). Член Беларускага саюза мастакоў з 1987 г. Працаваў мастаком на Брэсцкім камбінаце «Мастацтва», з 1998 г. мастак у Мiнскай епархii. Творы знаходзяцца ў музеях Масквы, Вільнюса, Клайпеды, Германіі, ЗША, Іспаніі і ў асабістых калекцыях. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1998 г. Узнагароджаны ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай (2002).