Мацяш, Н. Прыгожая доля

Мацяш, Н. Прыгожая доля : верш / Ніна Мацяш // У прыгаршчах ветру : вершы, пераклады, эсэ / Ніна Мацяш. – Мінск, 2009. – С. 52.

Верш прысвечаны мастаку М. П. Кузьмічу.

Прыгожая доля

Рабіць добра сваё

i не лезці ў чужое.

Не пераймацца намовамі,

трымацца развагі.

Не самавялічыцца

i не прыніжацца.

Разумець мову каменя, мову агню

i даць мову эмалі.

Крыжам Лазара Богшы

самкнуць звёны часу

i трымацца ў ім сціпла.

I упарта доўжыць

у плавільні жыцця

злютоўку сэнсаў іменнасці

і мастакоўскага паклікання.

Гэта вельмі прыгожая доля,

як сам ты, зямляча!

Ніна Мацяш

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.