Памяць. Кобрынскі раён

Мартынаў Аляксей Міхайлавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С.437-438. – (Імі ганарацца землякі).

МАРТЫНАЎ Аляксей Міхайлавіч, нарадзіўся 20 жніўня 1904 г. у Кобрыне. У 1911-1915 гг. вучыўся ў Кобрынскім прыходскім вучылішчы. У 1-ю сусветную вайну сям’я эвакуіравалася ў г. Рагачоў, дзе А. М. Мартынаў працягваў вучобу ў рэальным вучылішчы. Працаваў настаўнікам: у школе лікбезу (зіма 1920/21), у в. Мікалаеўка (сакавік 1921-май 1922). Пасля смерці бацькі ў 1922 г. сям’я вярнулася ў Кобрын. У 1922-1939 гг. быў чорнарабочым на сезонных работах і на лесазаводзе. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР з 24.9.1939 г. прыцягнуты на працу ў Часовае ўпраўленне Кобрынскага павета для наладжвання работы пошты. 1 лістапада 1939 г. прызначаны загадчыкам гарадской бібліятэкі. У Вялікую Айчынную вайну быў сувязным партызанскага атрада імя Чапаева, выконваў разведвальныя заданні оперупаўнаважанага партызанскай брыгады імя Чапаева.

Пасля вызвалення Кобрыншчыны ад акупантаў аднаўляў работу бібліятэкі. 4 жніўня 1946 г. прызначаны дырэктарам Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава. Пад яго кіраўніцтвам музей стаў адным з лепшых у Беларусі, дзе сабраны унікальныя калекцыі зброі, нумізматыкі. А. М. Мартынаў удзельнічаў у грамадскім жыцці Кобрыншчыны: у 1960-я гады арганізаваў раённае аддзяленне Таварыства аховы прыроды, у 1966 г. — Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, якое ўзначальваў да 1972 г. Вёў вялікую краязнаўчую работу. Быў ганаровым грамадзянінам Кобрына. Узнагароджаны медалём імя Н. К. Крупскай. Памёр 15.11.1999 г.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *