Памяць. Брэст

Селівонік Васіліса Сямёнаўна // Памяць. Брэст : гісторыка- дакументальная хроніка : у 2 кн. — Мінск, 2001. — Кн. 2. — С. 643–644.

СЕЛІВОНІК Васіліса Сямёнаўна. Ганаровага звання ўдастоена ў 1969 г. Нарадзілася ў 1907 г. у в. Літвінкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Удзельніца рэвалюцыйнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі (партыйныя мянушкі Галя, Ліза, Сашка). Была членам Брэсцкага, сакратаром Гродзенскага, Слонімскага і Пінскага акруговых камітэтаў КПЗБ. Дэлегат II з’езда КПЗБ (май 1935). У сакавіку 1936 г. арыштавана ў Пінску і асуджана на 10 гадоў турэмнага зняволення, якое адбывала ў турмах гарадоў Седльцы і Фардон. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі (верасень 1939) дэпутат Народнага сходу Заходняй Беларусі (кастрычнік — лістапад 1939). У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічала ў партызанскай барацьбе супраць нямецка — фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі Жабінкаўскага і Брэсцкага раёнаў (атрад імя М. М. Чарнака), у рабоце Жабінкаўскага раённага антыфашысцкага камітэта і Брэсцка-Жабінкаўскага міжраённага падпольнага камітэта КП(б)Б. Пасля вайны на партыйнай і савецкай рабоце ў Брэсце. Аўтар успамінаў (у кнігах «У суровыя гады падполля», 1958, «Гады выпрабаванняў і мужнасці», 1973). Памерла ў 1990 г. Пахавана ў Брэсце. На доме, дзе жыла

В. С. Селівонік, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.