Мастакі Брэстчыны

Кузьміч, М. П. Мікалай Кузміч = Mikalai Kuzmich / М. П. Кузьміч // Мастакі Брэстчыны = Artists of the Brest region : альбом-каталог / М. П. Кузьміч. – Брэст, 2010. – С. 70-71.

Мікалай КУЗЬМІЧ

Нарадзіўся 28.11.1950 г. у вёсцы Патрыкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1982 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. З 1983 года ўдзельнік мастацкіх выстаў. Працуе ў сферы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў мастацкім метале. Асноўныя творы: узноўлены Крыж найпадобнай Ефрасінні Полацкай па вобразу i падабенству; стаўратэка да Крыжа; рака для мошчаў найпадобнай Ефрасінні Полацкай; дэкаратыўныя кампазіцыі  «Блакітныя мары», «Купалле», «Слуцкія паясы», «Рэгата», «Свята», «Салют», «Прабуджэнне», «Бабіна лета», «Свет для цябе, планета Зямля», «Памяць», «Прастора i час», «Рух» і інш. Адрадзіў тэхніку старавізантыйскай перагародачнай эмалі XII ст. Творы знаходзяцца ў музеях, галерэях і  прыватных калекцыях Беларусі, ва Усерасійскім музеі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва г. Масква, Германіі — г. Кобург, муніцыпальным музеі Іспаніі. Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (1997); лаурэат прэміі «Чалавек года — 1997», конкурса «Берасцейскія зоркі» (1997); узнагароджаны ордэнам святога князя Уладзіміра III ступені (1997); у супрацоўніцтве з дактарамі РАН Л. В. Аляксеевым i Т. І. Макаравай выдаў манаграфію «Крыж — краса царквы» (Мінск, выдавецтва «Чатыры чвэрці», 1998); у 1999 г. Інтэрнацыянальным Біяграфічным Цэнтрам (Кембрыдж, Англія) названы Чалавекам XX стагоддзя; узнагароджаны медалём князя Канстанціна Астрожскага (Польшча, 2000); медалём Беларускага Саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (2000); ордэнам Крыжа Ефрасінні Полацкай (2001); ордэнам найпадобнай Ефрасінні Полацкай (2001); прысвоена званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» (2007). Узнагароджаны медалём БСМ «За заслугі ў выяўленчым мастацтве». Член БСМ з 1987 г. Жыве ў г. Брэсце.

Mikalai Kuzmich

He was born on 28.11.1950 in Patryki vil., Kobrin District, Brest Region. He graduated from Minsk Art Specialized School named after A. K. Glebau in 1982. From 1983 he has taken part in the art exhibitions. He works in technique of arts and crafts in art metal. He has revived the technique of ancient Byzantine plique-a-jour of the 12th century. His works are placed in the museums, galleries and private collections in Belarus, in All-Russian Museum of Arts and Crafts in Moscow, in Coburg museum (Germany) and in the municipal Spain museum. He is a Laureate of the Prize of President of the Republic of Belarus «For Spiritual Revival» (1997), Laureate of the Prize «Person of the Year-2007» and Contest «Berestye Stars» (1997). Also he was awarded the following decorations: 1997 — the 3rd Degree Order of Saint Prince Uladzimir, 2000 — the Medal of Prince Kanstantsin Astrozhski (Poland), 2000 – the Medal of Belarusian Union of Artists «For Achievements in Arts», 2001 — the Order of Euphrasinia of Polatsk Cross, 2001 — the Order of Saint Euphrasinia of Polatsk. He has been conferred a rank of «Honoured Art Worker of the Republic of Belarus» in 2007. Together with Doctors of Russian Academy of Sciences L. V. Aliakseeu and T. l. Makarava, he issued a monograph «Cross is a Church’s Beauty» (Publishing House «Four Quarters», 1998). In 1999 he was named as «The Person of the 20th Century» by the International Biographical Center (Cambridge, England). Since 1987 he has been a member of Belarusian Union of Artists. Now he lives in Brest.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.