Культура Беларусі

Фатыхава, Г. А. Кузьміч Мікалай Пятровіч / Г. А. Фатыхава // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. – Мінск, 2013. –  Т. 4. — С. 618.

КУЗЬМИЧ Мікалай Пятровіч (н. 28.11.1950, в. Патрыкі Кобрынскага p-на), беларускі мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1982). Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (2007). Працуе ў ювелірным мастацтве ў тэхніцы гарачай эмалі. Адрадзіў тэхніку стараж.-візант. эмалі 12 ст. Узнавіў Крыж Ефрасінні Полацкай 12 ст. (1993—97). Стварыў стаўратэку (футляр) для яго (1998—2002), раку для мошчаў Ефрасінні Полацкай (2003—07). Адзін з аўтараў кн. «Крыж — прыгажосць царквы» (1998). Сярод твораў: дэкар. кампазіцыі «Абуджэнне» (1989), «Слуцкія паясы» (1995), «Блакітныя сны» (1996), «Купалле» (1997), «Анёл-ахоўнік» (2010), трыпціх «Пейзаж» (2012), камплекты ювелірных упрыгажэнняў «Структура-1», «Структура-2» (абодва 2013). Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 1997. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.

М. Кузьміч. Анёл-ахоўнік. 2010.

Г. А. Фатыхава.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.